Ціск на жанчын з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй праз іх дзяцей становіцца новым трэндам у Беларусі. Гэта ня новая зьява, але апошнім часам яна набывае ўсё больш вялізныя маштабы.
Словы маюць значэньне: дыялёг — размыты, перамовы — канкрэтныя. Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады ня раз заяўлялі, што яе місія — дамагчыся дыялёгу з уладамі. Але якое месца гэтага слова ў нашай рэальнасьці?
З розьніцай у некалькі гадзінаў Вікторыя Пальчыс і Дар’я Лосік зрабілі заявы пра сваіх мужоў — блогераў і адміністратараў тэлеграм-каналаў Эдуарда Пальчыса і Ігара Лосіка.
Сёмы па ліку нядзельны Марш пратэсту прадэманстраваў, што людзей не спыняюць ні гвалт, ні надвор’е, ні стома, ні якія іншыя прычыны. Адбыўся своеасаблівы псыхалягічны пералом, пратэстоўцы канчаткова ўвайшлі ў рытм маратону: на пяцідзясяты дзень супраціву адкрылася другое дыханьне.
Нядаўна ў Горадні на акцыі пратэсту затрымалі цяжарную, але намесьніка прэм’ера Ігара Петрышэнку хвалюе не беспадстаўная жорсткасьць сілавікоў, а тое, што жанчыны самі абіраюць, як распараджацца часам у дэкрэтным адпачынку.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з губэрнатарам Ленінградзкай вобласьці Аляксандрам Дразьдзенкам казаў аб пераарыентацыі беларускіх грузаў з партоў краін Балтыі ў расейскія і прапанаваў Ленінградзкай вобласьці пабудаваць сумесны марскі порт.
Незалежна ад хоць якіх крокаў Лукашэнкі, кшталту раптоўнай інаўгурацыі, у беларускім грамадзтве запушчаныя глыбінныя працэсы супрацьстаяньня «вэртыкалі ўлады», якая за 26 гадоў стала падмуркам аўтарытарнай сыстэмы.
Апошнія падзеі, зьвязаныя з радыкальным замежнапалітычным паваротам Беларусі, даюць падставу паразважаць, што папраўдзе ёсьць замежная палітыка ў беларускім выпадку.
У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
Цяпер на дзесяцігодзьдзі ў памяці беларусаў застанецца, што аўтарытарызм — гэта ня проста неадэкватныя заявы нездаровага кіраўніка, ня жартачкі, не пацешныя мітынгі прыгонных «ябацек».
«Дарожныя мапы» інтэграцыі будуць пятлёй для незалежнасьці. Такая вось плата Лукашэнкі за сваё палітычнае існаваньне. І ня толькі палітычнае.
Шасьцігадовы Арцём Лазарчык нарэшце вярнуўся дамоў. Напярэдадні яго са школы накіравалі ў сацыяльны прытулак, бо маці своечасова не забрала яго праз затрыманьне з палітычных матываў.
Дзень беларускага Сьцяга і Герба мусіць адзначацца 19 верасьня. Беларусы зрабілі свой выбар.
Я не ведаю нічога пра Сяргея Радчэню. І я наўрад ці паверу афіцыйнай інфармацыі, нават калі яна будзе адпавядаць рэчаіснасьці.
Піша кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
Наўрад ці Сьвятлана Ціханоўская прыгадвала гістарычную ролю Рагнеды ў лёсе Беларусі, калі вырашыла змагацца з узурпатарам улады і гвалтаўніком законаў і маралі. Фігуральны меч, узьняты яе рукой, стаўся хутчэй вынікам зьбегу абставінаў, чым усьвядомленым выбарам.
Пра зьмену Канстытуцыі Аляксандар Лукашэнка разважае апошнія два гады. Аднак цяпер, падчас вострага палітычнага крызісу, ідэя канстытуцыйнай рэформы набывае новую функцыю. Яна, ці размовы аб ёй, павінна выканаць ролю саступкі абуранаму грамадзтву.
Што тычыцца выніку супрацьстаяньня ў Беларусі, то на яго моцны ўплыў аказала хутчэй умяшаньне Расеі, чым пытаньне суадносін мірных і нямірных мэтадаў.
Можна зразумець, чым кіруецца Святлана Ціханоўская, калі кажа, што ў выпадку мірнага сыходу Лукашэнкі ён атрымае гарантыі бясьпекі.
Людзі бачаць, што ўлада, спрабуючы задушыць грамадзкі пратэст, выдыхаецца і фізычна, і маральна. «Сілавікоў» не хапае на ўсіх; зь дзяржаўнай сыстэмы пачалі сыходзіць службоўцы.
Чамусьці цяпер, калі ў прэсе кажуць пра Купалаўскі тэатар, які сёньня адсьвяткаваў стагодзьдзе, дадаюць азначэньне «разгромлены».
Падобна, менавіта Масква цісьне на Менск, падштурхоўваючы да гэтага кроку
Мяне затрымалі на жаночым маршы, я правяла ў няволі 7 дзён, а па вяртаньні даведалася іншую гісторыю майго арышту і ўтрыманьня. І гэтая гісторыя была быццам з паралельнага сусьвету.
Міліцыя і спэцслужбы аднавілі паляваньне на бел-чырвона-белы сьцяг, але цярпяць у гэтай напружанай барацьбе штохвілінную паразу.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах рэвалюцыі. Яна здарылася нечакана для ўсіх, у тым ліку для беларускіх і замежных палітыкаў і экспэртаў. Акцыі пратэсту прагназавалі ўсе, але мала хто чакаў такога іх маштабу, зацятасьці і працягласьці.
Учора, 7 верасьня, упершыню за апошні месяц сустрэла чалавека, які не гаварыў пра пратэсты, колькасьць зьняволеных, зьнявечаных і закатаваных.
Адным з практычных вынікаў беларускага рэвалюцыйнага працэсу многія называюць пачатак утварэньня гарадзкіх міні-супольнасьцяў. Двары, вуліцы, мікрараёны...
Камэнтар экспэрта Свабоды Валера Карбалевіча.
З размовы, нібыта перахопленай беларускімі спэцслужбамі, пасьмяяліся, здаецца, усе. Але пасьля сьмеху з дыялёгу, ніжэйшага за ўзровень калгаснага драмгуртка, прыходзіш да сумных высноваў.
Хутчэй за ўсё, пакуль не. Пра гэта пакуль не вядуць размовы нават эўрапейскія «радыкалы» — Польшча і краіны Балтыі. Пакуль Бэрлін выступае нават супраць санкцыяў адносна асабіста Аляксандра Лукашэнкі.
«Найлепшая дапамога ад РФ для РБ — не падтрымліваць дыктатара» — з такім плякатам нядаўна выйшла з адзіночным пікетам да расейскай амбасады ў Менску беларуская грамадзянка.
Кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве сілавых структураў сьведчаць пра ўзмацненьне рэпрэсіяў.
Ідэя з абвяшчэньнем «партыі Бабарыкі» нагадала мне жарт, які я калісьці сам прыдумаў.
Ва ўмовах масавага пратэставага руху стварэньне палітычнай партыі ёсьць ня толькі пераключэньнем парадку дня і ўвагі, але і штучнай рутынізацыяй грамадзкага ўздыму, зазямленьнем палітычнага натхненьня шырокіх масаў, якія «штурмуюць неба».
Незалежна ад таго, чым скончыцца ў Беларусі цяперашняе процістаяньне народу з уладай і яе сілавымі структурамі, для мяне асабіста ў гэтую выбарчую кампанію ўжо ўсё адбылося. Я ўбачыў тое, пра што марыў і што стараўся наблізіць сваёй працай апошнія 35 гадоў.
Пяць гадоў таму памёр ад ранаў Алесь Чаркашын.
Заява Пуціна пра гатоўнасьць аказаць Лукашэнку вайсковую дапамогу фактычна абнуляе ўсе пэрспэктывы перамогі абуранага народу над існым рэжымам. Бо перамагчы збройную моц Расеі ў пратэстоўцаў шанцаў няма.
Галоўная навіна, якую агучыў прэзыдэнт Расеі ў сёньняшнім інтэрвію тэлеканалу «Россия-24», — стварэньне рэзэрвы з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Аляксандру Лукашэнку на выпадак, калі «сытуацыя ў Беларусі выйдзе з-пад кантролю».
Пакуль улады робяць гучныя заявы аб тым, што менскія сьвятыні трэба абараніць ад масавых беспарадкаў, рэальную павагу да сьвятыняў і прынцыпаў маралі дэманструюць толькі пратэстоўцы.
Дзяржаўны апарат таму абыякавы да народнага ціску, што ніводзін дзяржаўны інстытут не выбіраецца народам, не падсправаздачны народу, не кантралюецца народам. Дзяржаўны апарат ніяк не залежыць ад народу, таму і не рэагуе на ягоныя патрабаваньні.
Бачачы каля сябе толькі «Белоруссию», якую трэба любой цаной утрымаць, далучыць, і не зьвяртаючы ўвагі на беларусаў, іх патрэбы і жаданьні, Расея рызыкуе назаўсёды страціць беларускі народ, ягоныя сымпатыі і дружбу.
Калі б справа была толькі ў нашым былым прэзыдэнце, то ўчора гэтая справа была б вырашана канчаткова.
Юры Дракахруст аналізуе заявы міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова наконт сытуацыі ў Беларусі, зробленыя сёньня на міжнародным моладзевым форуме «Тэрыторыя сэнсаў»
Яе ад’езд у Літву, як і пачатковы заклік пад ціскам спэцслужбаў не выходзіць на вуліцу, не аказаў дэмаралізацыйнага ўплыву на пратэставы электарат.
Нам дзіўна, калі эўрапейская эліта выкарыстоўвае крамлёўска-менскую лексыку. Калі Рэвалюцыя годнасьці, вядомая ва ўсім сьвеце як Майдан, становіцца сымбалем няшчасьця і разбурэньня.
Цяперашнія ахвяры садыстаў у пагонах атрымліваюць такую грамадзкую рэакцыю, якую мусяць атрымліваць усе людзі, якія заяўляюць, што былі зьбітыя альбо згвалтаваныя.
Чым скончыцца беларуская рэвалюцыя — пакуль невядома. Але можна прадказаць, што ІТ-сфэру, адну зь нешматлікіх, якая вяла яе ў будучыню, яна страціць, з аазісу спрыяньня ператворыцца ў «чорную дзірку», у замінаванае поле з надпісам на мяжы «Danger».
Сытуацыя раўнавагі доўга захоўвацца ня можа. Калі адзін бок дзейнічае нерашуча, то гэтае дае падставу другому боку канфлікту перайсьці ў контранаступ. Што мы і бачым сёньня.
Усё, што шальмуе дзейная ўлада, набывае пашану ў яе праціўнікаў. І чым больш яны чуюць афіцыйнай зьнявагі, тым больш цэняць зьняважанае.
Слухаючы прамову Лукашэнкі на мітынгу 16 жніўня, часам здавалася, што ён не тутэйшы, чужаземец, што ён ня бачыць і не разумее народу, якім кіруе.
Загрузіць яшчэ