Дзьмітры Балаба, старшыня менскага АМАПу, паскардзіўся ў эфіры СТВ: «Байцам атраду міліцыі асаблівага прызначэньня сёлета жыцьцё ператваралі ў пекла».
Магчыма, у Расеі, як і ў Беларусі, вуліца становіцца трывалым палітычным чыньнікам.
У мяне не атрымліваецца паўнавартасна радавацца дапамозе, якую мы тут усе атрымліваем, бо разам з радасьцю заўжды ўзьнікае злосьць — я ніколі не забываю, чаму гэтая дапамога нам увогуле спатрэбілася.
Рэакцыя крамлёўскага прэсавага сакратара Дзьмітрыя Пяскова на скасаваны чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі ўяўляе сабой выразны кантраст з тымі рытарычнымі громамі і маланкамі, якія гучаць на гэты конт ад прадстаўнікоў афіцыйнага Менску
Рашэньне Міжнароднай фэдэрацыі хакею адмяніць чэмпіянат сьвету ў Менску — моцны ўдар па іміджы Лукашэнкі ў вачах беларускага грамадзтва, намэнклятуры, міжнароднай супольнасьці.
Каб правесьці чэмпіянат, Лукашэнка дэманстраваў гатоўнасьць да саступак, нават паабяцаў перамовы з апазыцыяй. Можа, беларускаму рэжыму і ўдалося б усіх перахітрыць, вытаргаваць правядзеньне чэмпіянату ў Менску. Але не хапіла тонкасьці.
Уся расейская палітыка пуцінскіх дзесяцігодзьдзяў — гэта, уласна, і не палітыка зусім, а пералік спэцапэрацый рознага маштабу.
Беларусь страціла аднаго з самых верных сваіх сыноў, а беларуская мова — свайго самага бліскучага рыцара, адважнага і нястомнага абаронцу.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў дзеліцца ўспамінамі пра мітрапаліта Філарэта, які памёр 12 студзеня. Філарэт (Кірыл Вахрамееў) больш за 20 гадоў кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой.
Магчыма, за Лукашэнку не адно АМАП ды ідэалягічная абслуга. Нават хутчэй за ўсё ня толькі яны.
З гуказапісу выступу чалавека, голас якога нагадвае голас цяперашняга намесьніка міністра ўнутраных спраў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова, мы даведаліся шмат цікавых дэталяў пра расправу над беларускімі грамадзянамі.
Лукашэнка паабяцаў Рэнэ Фазэлю дыялёг з апазыцыяй. Але наўрад ці справа пойдзе далей за абяцаньні.
Падобна, Лукашэнку пераканалі ў тым, што маршы практычна прыдушаныя. А гэтая візія важная для чалавека, якія рыхтуецца да свайго пэрсанальнага традыцыйнага шоў — Усебеларускага сходу.
Нарэшце Лукашэнка больш дакладна раскрыў свае пляны. У інтэрвію праграме «Дзейныя асобы з Наілёй Аскер-задэ» на тэлеканале «Расія-1» ён заявіў, што праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021-га, а затым будзе праведзены рэфэрэндум, на якім грамадзяне вырашаць яго лёс.
Пасьля падзеяў у Капітоліі адной з тэмаў дыскусій палітолягаў у Амэрыцы (і ня толькі) зрабілася верагоднасьць імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа.
Заканадаўцы ў Беларусі весяляцца як могуць — цяпер яны прапаноўваюць зьмены ў Крымінальны кодэкс, у адпаведнасьці зь якімі караць арыштам паводле крымінальных абвінавачаньняў будуць толькі мужчын. І не, гэтае новаўвядзеньне ня пойдзе жанчынам на карысьць. Ад яго ў выніку ўсім будзе толькі горш.
Пасьля 9–12 жніўня, калі некалькі чалавек былі забітыя і сотні зазналі нялюдзкія катаваньні, цяжка ўявіць, каб беларускае грамадзтва гатовае было пайсьці на нейкі дыялёг з Лукашэнкам, акрамя як пра спосаб ягонай адстаўкі.
1 студзеня спаўняецца 60 гадоў з дня народзінаў Ігара Герменчука, рэдактара газэты «Свабода» і дэпутата Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.
Вы былі героямі нашых рэпартажаў зь пікетаў, мітынгаў, дэманстрацыяў. Вашымі галасамі гаварыла, крычала, сьпявала сёлета гісторыя.
Хтосьці кажа: рэвалюцыя скончылася, і скончылася паразай. Хтосьці кажа: рэвалюцыя і не пачыналася. А рэвалюцыя проста сьвяткуе Новы год.
«Мяркую, што новых танкераў амэрыканскай нафты для Беларусі больш ня будзе. Ва ўсялякім разе, пры існаваньні цяперашняга беларускага палітычнага рэжыму».
Зь сярэдзіны жніўня ў тэлеграм-каналах, на пратэставых плякатах і ў інтэрнэце ўвесь час сустракаецца атаясамленьне «Акрэсьціна = Асьвенцім». Акрамя гэтага, часта кажуць пра «генацыд беларускага народу», згадваюць гестапа, 1937 год і НКВД.
Калі ўлада адважыцца на маніпуляцыю з прыняцьцем Усебеларускім народным сходам новай Канстытуцыі, то зь юрыдычнага гледзішча гэта будзе ні чым іншым, як канстытуцыйным пераваротам.
10 гадоў таму адбыўся ня проста разгон дэманстрантаў. Тады ўлада ажыцьцявіла карную акцыю, ужываючы нематываваную жорсткасьць да мірных пратэстоўцаў і асэнсавана хапаючы выпадковых мінакоў далёка ад месца пратэсту. Празь 10 гадоў рэжым зноў выкарыстаў такую ж тактыку, але ўжо без ранейшага плёну.
Накалькі гадоў таму Лукашэнка заявіў, што яму яшчэ далёка да Сталіна. У тым сэнсе, што ён яшчэ не дасягнуў усяго, што ўдалося найлепшаму сябру савецкіх фізкультурнікаў і дырэктараў саўгасаў.
У сацсетках актыўна абмяркоўваюць, навошта Лукашэнку «закрываць» Беларусь, пакідаючы вузкае горла для выезду за мяжу. Тлумачэньні самыя разнастайныя.
Прапанова надаць Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйны статус, а таксама ўвядзеньне для беларускіх грамадзянаў забароны на выезд за мяжу — важныя сыгналы, якія могуць стаць пераломным момантам у эвалюцыі існага палітычнага рэжыму Беларусі, зьмене ўсёй стратэгіі выжываньня.
Шматлікія камэнтатары і назіральнікі ў апошнія чатыры месяцы так моцна хочуць, каб рэпрэсіўны кашмар у Беларусі закончыўся, і так моцна спачуваюць абуджанаму беларускаму народу, што лёгка вераць розным чуткам, здагадкам і домыслам.
Папярэднія чэмпіянаты міжнароднага ўзроўню ў Беларусі легітымізавалі Лукашэнку. Рабілі зь яго «крыху не дыктатара». Абмежаваньні МАК і магчымая адмена прыёму Беларусьсю чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году ставяць кропку ў пытаньні, кім ёсьць Лукашэнка ў палітыцы.
Памёр Вячаслаў Кебіч. У сусьветную гісторыю ён увойдзе як адзін з шасьці кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, якія падпісалі Белавескае пагадненьне аб спыненьні існаваньня СССР.
Лукашэнка прапанаваў зрабіць «усебеларускі народны сход» (УНС) канстытуцыйным органам. Што гэта азначае?
Сустрэча старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай са студэнтамі факультэту журналістыкі БДУ дае вельмі цікавую інфармацыю пра ўяўленьні, лад мысьленьня людзей з блізкага атачэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Леташні перапіс паказаў, што тэндэнцыя рэзкага скарачэньня абшару беларускай мовы спынілася і павярнула ў адваротны бок
У Жыткавіцкім раёне людзей, якім запісалі беларускую мову роднай, паменела на 27%, а ў Камянецкім таксама на 27%, але пабольшала. Гэта лічбы перапісу 2019 году. Ня веру. Але цяпер гэта і нецікава
Ніколі ў жыцьці я так не ганарыўся родным горадам. Менскам, горадам Свабоды. Ніводзін год не зьмяняў мяне так, як зьмяніў 2020-ы. Думаю, усе мы такія. Упершыню я быў гатовы прызнаць, што належу да народу. Да бяззбройнага эўрапейскага народу, які кінуў выклік узброенай бандзе...
Нацыянальны сьцяг замест дыванка, «мордай у сьцяну» ва ўпраўленьні міліцыі, 12 сутак шчыраму «ябацьку». Што адбываецца за фасадам беларускага правасудзьдзя.
Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня лякарні № 6 заявіў, што ніколі не прасіў расейскае кіраўніцтва аб дапамозе. Паводле яго, Уладзімір Пуцін, даведаўшыся пра падзеі ў Беларусі, сам прапанаваў падставіць плячо.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы менскі шпіталь нумар 6, выказаўся наконт канстытуцыйнай рэформы. «Ніякую Канстытуцыю я пад сябе не раблю. З новай Канстытуцыяй я ўжо з вамі прэзыдэнтам працаваць ня буду», — сказаў ён.
За 20 гадоў кардынальна памянялася адукацыйная структура насельніцтва, доля асобаў з пачатковай адукацыяй зьменшылася ў 7 разоў, доля людзей з вышэйшай адукацыяй амаль падвоілася
26 лістапада 2020 году споўнілася 100 гадоў з таго часу, як арганізаваныя ў вайсковую брыгаду жыхары Случчыны пачалі баявыя дзеяньні за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лёгіка, якой кіруюцца турэмнікі, — своеасаблівае адлюстраваньне лёгікі Аляксандра Лукашэнкі.
Фрагмэнт кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая рыхтуецца да выхаду ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе»
У гэтым «гістарычным» «круглым стале» ўдзельнічалі аж чатыры (!) чалавекі
15-ы нядзельны марш пратэсту ў Менску запісалі сабе ў актыў як яго ўдзельнікі, так і ўлады. Першыя задаволеныя тым, што на вуліцу ў розных канцах гораду выйшлі тысячы людзей. Афіцыйная прапаганда ў сваю чаргу хвалілася адсутнасьцю адной вялікай калёны і сьцьвярджала, што «акцыя правалілася».
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
Аляксандар Лукашэнка абвінавачвае амэрыканскія выведныя цэнтры, створаныя ва Ўкраіне і Польшчы, у садзейнічаньні беларускім пратэстам.
Апошнімі днямі тэлеграм-каналы адзін за адным выкладваюць аўдыёзапісы тэлефонных размоваў, на якіх гучаць галасы, падобныя да галасоў людзей, набліжаных да Лукашэнкі (нібыта Дзьмітрый Баскаў размаўляе зь Дзьмітрыем Шакутам і Натальляй Эйсмант)
Грамадзянскія войны выбухаюць тады, калі само грамадзтва падзелена на дзьве непрымірэнныя часткі, сувымерныя і колькасьцю, і актыўнасьцю, і сілавым патэнцыялам. Ці так у Беларусі?
Загрузіць яшчэ