Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Іна Мядзьведзева паведаміла, што чарговы перапіс насельніцтва правядуць у кастрычніку 2029 году, а перапісныя лісты «мінімізуюць».
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Ва Ўкраіне раскрылі схему паставак кампанэнтаў для расейскага вайскова-прамысловага комплексу з Кітаю і Паўночнай Карэі, за якой стаіць грамадзянін Беларусі, колішні інжынэр Менскага аўтамабільнага заводу Аляксей Адамовіч.
Пастанова ўраду зьмяніла цэны на алькаголь, мацнейшы за 28%.
Грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка прыехала ў Беларусь на некалькі дзён, каб зрабіць касмэтычную апэрацыю. Пасьля гэтага яна правяла 18 месяцаў у СІЗА КДБ і каля двух гадоў — у гомельскай калёніі № 4, бо яе асудзілі за «агентурную дзейнасьць».
Пра мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» расказала прадстаўніца беларускай Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева, якую спрабаваў завэрбаваць КДБ.
Пасьля шэрагу рэалістычных і суровых твораў пра турму аўтарства Максіма Знака, Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка ды іншых зьявіўся і гумарыстычны — кніга былога радыёвядоўцы Антона Бяляева з назвай «Як я правёў гэтае лета».
У Польшчы разгортваецца чарговы шпіёнскі скандал. У лютым проста ў будынку Міністэрства абароны арыштавалі мужчыну, якога падазраюць у шпіянажы на дзьве краіны — Беларусь і Расею.
У Сьледчым камітэце Расеі паведамілі, што завялі крымінальную справу паводле факту замаху на жыцьцё генэрал-лейтэнанта Міністэрства абароны Расеі Ўладзіміра Аляксеева.
Кіраўнік упраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Алег Шулякоўскі заявіў, што большасьць «экстрэмістаў» выяўляюць у інтэрнэце.
Руіны знаходзяцца на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці, іх закансэрвуюць дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культурная прастора».
Міністар унутраных справаў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч заявіў, што ў выпадку выяўленьня падазраваных у кантрабандзе, якія знаходзяцца ў Беларусі, інфармацыю пра іх будуць перадаваць у Беларусь.
Прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што раніцай а 06:41 на вуліцы Несьцерава, 51 у кірунку вуліцы Ангарскай спыніўся рух па трох маршрутах тралейбусаў (№ 3,34,60) у кірунку вуліцы Ангарскай.
Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра гэта Саша Філіпенка паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.
Літоўская арганізацыя хоча, каб зь Беларусі спагналі страты, якія панесьлі ўладальнікі фірмаў.
Спадарожнікавы інтэрнэт стаў зьнікаць пасьля дамоўленсьці Ўкраіны і SpaceX пра блякаваньне незарэгістраваных тэрміналаў.
Напад у Шарамецеве павярнуўся для парушальніка сур’ёзнымі наступствамі. Хлопчык і праз шмат месяцаў пасьля трагедыі мае вялікія праблемы са здароўем.
3 лютага Лукашэнка абурыўся «празьмернай» асьветленасьцю вуліц сталіцы і Менскай вобласьці. 4 лютага па ўсёй краіне вулічнае асьвятленьне ўключылі значна пазьней за звычайны графік. Але 5 лютага ўжо на 40 хвілін раней.
Такое вялікае скарачэньне адбылося пасьля таго, як улады правялі перарэгістрацыю рэлігійных супольнасьцяў краіны.
Сытуацыя з адключэньнем сьвятла ў беларускіх гарадах зь ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі высьвяціла праблему пэрсаналісцкіх аўтакратый. У іх адсутнічае сыстэма стрымак і проціваг, мэханізм адбракоўкі памылковых рашэньняў, няма нават простай страхоўкі ад элемэнтарных ляпаў у кіраваньні.
Пра новае прызначэньне напісала прэс-служба Лукашэнкі.
Беларускаму цяжкаатлету давялося вярнуць Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» буйную суму грошай за сваю правіну.
На сёньняшні дзень у шэлтары знайшлі часовы прытулак 16 былых палітвязьняў, вызваленых 13 сьнежня. Але калі будуць наступныя хвалі вызваленьня, узьнікнуць праблемы з расьсяленьнем людзей.
Папярэдне, паводле інфармацыі «Свабоды», сярод тых, каго перадалі Расеі, грамадзян Беларусі няма.
Лукашэнка абурыўся, што ў беларускіх гарадах сьвятло позна выключаюць па раніцах і рана ўключаюць вечарам. У выніку ўжо 4 лютага дзеці вярталіся са школы, а людзі з працы ў цемры — ліхтары не працавалі. Такія меры выклікалі масавае абурэньне.
Пра лёс адной з найстаражытнейшых і найбагацейшых бібліятэк Беларусі, якая была вывезеная ў Расею пасьля таго, як у 1939 годзе ў Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная армія, піша дасьледнік-беларус з Масарыкавага ўнівэрсытэту ў чэскім Брне.
Сярод каго КДБ вэрбуе шпіёнаў? Як можна адмовіцца ад супрацы? Што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў у ЭЗ і іншых краінах? Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» абмяркоўвалі з адвакатам Алесем Міхалевічам і дарадцам Ціханоўскай у юрыдычных пытаньнях Леанідам Марозавым.
У Менскім гарадзкім выканкаме назвалі «разавай акцыяй» скарачэньне пэрыяду вулічнага асьвятленьня 4 лютага ў адказ на крытыку Аляксандра Лукашэнкі і яго патрабаваньне перанесьці гадзіны ўключэньня сьвятла.
З такой заявай выступіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі у эканамічных рэформах Аліса Рыжычэнка. Эканаміст Яраслаў Раманчук пагаджаецца, што Беларусь страціла ад санкцыяў, але кажа, што дзейны ў Беларусі рэжым таксама зарабіў на вайне.
У банку папярэдзілі коіентаў, якія сэрвісы могуць быць недаступныя.
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што ў Івацэвіцкай калёніі № 22, вядомай як «Воўчыя норы», узмацніўся ціск на палітвязьняў.
Пачасьціліся прылёты ў Польшчу паветраных балёнаў з кантрабандай зь Беларусі. Раней такія прылёты выклікалі крызіс у адносінах Беларусі і Літвы.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб пацэльваньні па інфраструктуры расейскага палігону «Капусьцін Яр», зь якога расейскія войскі запускалі ракеты «Арэшнік» па ўкраінскіх гарадах.
Кіраўнікі дзяржаўных дарожна-будаўнічых арганізацыяў бралі з пастаўнікоў тэхнікі хабары сумай да 12 тысяч рублёў, паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
Кангрэс ЗША ўхваліў вылучэньне 200 мільёнаў даляраў дапамогі ў галіне бясьпекі для краін Балтыі, бо Расея ўзмацняе сваю актыўнасьць на ўсходнім флянгу NATO.
Негвалтоўныя пратэсты часьцей прыводзяць да посьпеху, чым гвалтоўныя — кажа магістарка сацыялёгіі і антрапалёгіі Маргарыта Тарайкевіч, камэнтучы інтэрвію Марыі Калесьнікавай Юрыю Дудзю і спасылаючыся на дасьледаваньні амэрыканскай навукоўкі Эрыкі Чэнавэт.
Увечары 4 лютага ў сацыяльных сетках зьявіліся сотні камэнтароў ад беларусаў, якія абураюцца тым, што ўзровень аьсвятленьня на вуліцах пасьля загаду Лукашэнкі рэзка зьніжаны.
Беларускі актор, тэлевядоўца, сцэнарыст і прадусар Яўген Смарыгін атрымаў грамадзянства Ўкраіны.
Цырымонія адкрыцьця Гульняў пройдзе ў Італіі 6 лютага. Спаборніцтвы працягнуцца да 22 лютага.
Інга Ругінене ня бачыць магчымасьцяў паляпшэньня зносін Літвы з Беларусьсю.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што лік нявырашаных пытаньняў у межах урэгуляваньня канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай скараціўся, але «найбольш складаныя» зь іх, як і раней, застаюцца.
Абяцаюць і новую сьвяточную ілюмінацыю.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што з пачатку вайны загінулі 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў.
Падзеі 5 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Увечары 4 лютага ў беларускім сэгмэнце сеціва зьявіліся сотні камэнтароў ад людзей, якія абураюцца тым, што рэзка зьніжаны ўзровень аьсвятленьня на вуліцах.
Чыноўнік спадзяваўся на большыя маштабы здабычы жывёліны, чый недатыкальны статус у Чырвонай кнізе рэжым Лукашэнкі нядаўна зьмяніў. Таксама Шуневіч накінуўся на прыродаахоўнікаў, якія крытыкавалі такія зьмены.
Паводле ранейшага пляну Лукашэнкі, тарыфы павінны былі вырасьці яшчэ ў студзені.
Аблава адбылася 3 лютага. Затрымалі 5 чалавек. Іх падазраюць у кіраваньні групоўкамі злачыннага аб’яданьня, якое займаецца кантрабандай цыгарэтаў зь Беларусі ў Літву.
Загрузіць яшчэ