Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскім гарвыканкаме назвалі скарачэньне вулічнага асьвятленьня «разавай акцыяй»

У Менску да ўключэньня вулічнага асьвятленьня 4 лютага 2026 году

У Менскім гарадзкім выканкаме назвалі «разавай акцыяй» скарачэньне пэрыяду вулічнага асьвятленьня 4 лютага ў адказ на крытыку Аляксандра Лукашэнкі і яго патрабаваньне перанесьці гадзіны ўключэньня сьвятла.

«Гэта было рашэньне кіраўніцтва. Сёньня так ня будзе, гэта была разавая акцыя. Сёньня а шостай гадзіне ўключаць асьвятленьне. Як звычайна, як да гэтага рабілася», — паведамілі выданьню «Люстэрка» у прымальнай старшыні Менгарвыканкаму Уладзіміра Кухарава.

Журналісту таксама паведамілі, што такіх тэлефанаваньняў было «вельмі шмат» і рашэньне ўжо нібыта скасавалі.

На прадпрыемстве «Менгарсьвятло» адказалі, што выконваюць рашэньні Менгарвыканкаму.

«Як там вырашаць, так і будзе», — працытавала «Люстэрка».

Беларускія гарады ў цемры: Менск, Гомель, Салігорск, Заслаўе. Як выглядалі адключэньні дарожнага сьвятла 4 лютага. ФОТА

Менск, 4 лютага 2026
1/16 Менск, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск, 4 лютага 2026
2/16 Менск, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Слуцак, 4 лютага 2026
3/16 Слуцак, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск, да ўключэньня сьвятла на вуліцы 4 лютага 2026
4/16 Менск, да ўключэньня сьвятла на вуліцы 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск, пасьля ўключэньня сьвятла на вуліцы пасьля 20-й гадзіны. 4 лютага 2026
5/16 Менск, пасьля ўключэньня сьвятла на вуліцы пасьля 20-й гадзіны. 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск да 20 гадзін, 4 лютага 2026
6/16 Менск да 20 гадзін, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск, да 20-й гадзіны 4 лютага 2026
7/16 Менск, да 20-й гадзіны 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Менск, сьвятло ўключылі пасьля 20 гадзін, 4 лютага 2026
8/16 Менск, сьвятло ўключылі пасьля 20 гадзін, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Гомель, 4 лютага 2026
9/16 Гомель, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Заслаўе, 4 лютага 2026
10/16 Заслаўе, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Жодзіна, 4 лютага 2026
11/16 Жодзіна, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Салігорск, 4 лютага 2026
12/16 Салігорск, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Лагойск, 4 лютага 2026
13/16 Лагойск, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Смалявічы, 4 лютага 2026
14/16 Смалявічы, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Смалявічы, 4 лютага 2026
15/16 Смалявічы, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Салігорск, 4 лютага 2026
16/16 Салігорск, 4 лютага 2026
Увечары 4 лютага пасьля загаду Лукашэнкі не ўключалі асьвятленьня на вуліцах розных гарадоў Беларусі да 20 гадзін
Previous slide
Next slide

Увечары 4 лютага ў беларускім сэгмэнце сеціва зьявіліся сотні камэнтароў ад людзей, якія абураліся рэзкім зьніжэньнем узроўню асьвятленьня на вуліцах.

Перад гэтым Аляксандар Лукашэнка абурыўся тым, што дзяржава нібыта выдаткоўвае велізарныя грошы на вулічнае асьвятленьне. У прыватнасьці, ён запатрабаваў уключаць асьвятленьне толькі а 20-й гадзіне, а выключаць а 7-й раніцы.

Незадаволенасьць Лукашэнкі выклікала тое, што ў Менскай вобласьці «ўсё сьвеціцца», а вулічнае асьвятленьне падключаецца ўжо, а 18-й гадзіне. Чыноўнікі сказалі, што быццам некарэктна працуюць фотаэлемэнты, якія адказваюць за ўключэньне ліхтароў. Тады Лукашэнка запатрабаваў адрэгуляваць іх да такой ступені, каб асьвятленьне ўключалася не раней за 20-ю гадзіну.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG