Падчас зьняволеньня Натальля Дуліна вучыла італьянскай мове сваіх сукамэрніц у СІЗА.
З Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі звольніўся Сяргей Хаменка, прызначаны туды Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2024 году.
Чэхія і Польшча ў гэтым месяцы выслалі беларускіх дыпляматаў за шпіянаж. Польшча таксама арыштавала яшчэ адну асобу, якую падазрае ў тым, што яна зьяўляецца беларускім шпіёнам.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім рэзка асудзіў сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі часткі Херсонскай вобласьці Ўладзімірам Сальдам.
Каля 8:40 19 верасьня праз адключэньне электраэнэргіі спынілася тэхналягічнае абсталяваньне помпавай станцыі «Рагачоўская».
Савет міністраў Беларусі ўхваліў рашэньне аб нацыяналізацыі кампаніі «ТрансРэйл-БЧ», кантрольны пакет якой належаў акцыянэрнаму таварыству Interrail Holding (Швайцарыя).
Пасьля начнога паветранага нападу расейцаў на Кіеў пашкоджаны канал сувязі з апэратарам тэлекамунікацыйнай сеткі, які аказвае паслугі «Київпастранс».
Рэзалюцыя патрабавала ад Ізраілю зьняць усе абмежаваньні на пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў сэктар Газа.
Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Выданьне South China Morning Post апытала аналітыкаў і інсайдэраў наконт рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю.
На пляжы каля латвійскага горада Вэнтсьпілс знайшлі абломкі таннага расейскага дрона-падманкі «Гербэра». Магчыма, ён упаў у мора і яго вынесла на бераг.
Сёньня ў Францыі сотні тысяч чалавек па ўсёй краіне ўзялі ўдзел у акцыях супраць эканамічнай палітыкі ўраду. Па дадзеных прафсаюзаў, ужо раніцай у пратэстах удзельнічалі да 400 тысяч чалавек, а пазьней да іх далучыліся дэманстранты ў Парыжы і іншых гарадах.
Расейскія войскі зранку скінулі авіябомбу ФАБ-250 на Кастянтыніўку ў Данецкай вобласьці.
У інтэрвію Свабодзе Мікола Дзядок расказаў пра катаваньні ў турме, фэйкавыя «кактэйлі Молатава» пры затрыманні і ўнутранны стрыжань.
Міністар-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семоняк пацьвердзіў, што дом у вёсцы Вырыкі, што за 10 км ад беларускай мяжы, пашкодзіў не залётны дрон.
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызнаны дасьледчы цэнтар BEROC. Рашэньне аб гэтым прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 15 верасьня.
17-гадовую беларуску, затрыманую за запуск дрона ў цэнтры Варшавы, адпусьцілі.
Двое мужчын, ва ўзросьце 41 і 46 гадоў, і 35-гадовая жанчына былі арыштаваныя ў графстве Эсэкс непадалёк ад Лёндану па падазрэньні ў дапамозе расейскай выведцы, паведаміла паліцыя брытанскай сталіцы.
Па выніках васьмі месяцаў і 16 дзён верасьня 2025 года колькасьць зафіксаваных суседнімі зь Беларусьсю краінамі ЭЗ незаконных спробаў пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год.
Не менш як 9 беларусаў, выкліканых для чарговай адзнакі ў Іміграцыйную і мытную службу (ІТС) ЗША, былі затрыманыя і зьмешчаныя ў спэцыяльныя цэнтры, у дачыненьні да іх праводзіцца праверка.
Варшава заявіла пра ўзмацненьне актыўнасьці бесьпілётнікаў каля мяжы з Беларусьсю.
У праекце «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб Украіны ў абыходжаньні з ваеннапалоннымі, паведамілі аб перадачы Расеі празь Беларусь целы 24 расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі на харкаўскім, данецкім, херсонскім і сумскім кірунках.
Выступ на канцэрце на Дзень гораду ў Менску, які адзначаўся 13 верасьня, расейскага рэпэра Мота (Мацьвея Мельнікава) мог каштаваць гораду ў суму каля 80 тысяч даляраў.
Адразу дзьве плошчы адкрылі ў Беларусі пад «Дзень народнага адзінства».
Фонд BySol 11 верасьня, абвяшчаючы збор грошай, паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз BySol з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Апэрацыя расейскіх спэцслужбаў, якая завяршылася выбухамі пасылак у Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і Польшчы, павінна была прайсьці ў чэрвені 2024 году, але сарвалася праз тое, што выканаўца, літоўскі грамадзянін, не знайшоў кватэру ў віленскай новабудоўлі, дзе пакінулі выбуховыя прылады.
Пры гэтым некаторых палітзьняволеных прымусова вывезьлі без пашпартоў, толькі з даведкай, якая пацьвярджае асобу
У Сілах спэцыяльных апэрацыяў Украіны паведамілі аб чарговым пападаньні ў ноч на 18 верасьня ў Валгаградзкі нафтаперапрацоўчы завод, гэта найбольшы вытворца нафтапрадуктаў у Паўднёвай фэдэральнай акрузе Расеі.
Кананізацыю прымеркавалі да даты, трагічнай для Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.
Юрыдычная служба «Вясны» патлумачыла, чаму гэтая практыка супярэчыць і духу, і літары законаў Беларусі.
Гутарка з Ільлём Дубскім, хлопцам, якога ў калёніі прымусілі жыўцом зрэзаць на сабе татуяваньне з Пагоняй, пра Эдуарда Бабарыку, пагрозы і як падзяліць 84 рублі ў месяц на дваіх.
Аптовая цана бэнзіну ў Расеі дасягнула чарговага рэкорду пасьля новых удараў Ўзброеных сіл Украіны па расейскіх НПЗ.
Гэта адзін з вынікаў нядаўняй сустрэчы міністраў замежных справаў дзьвюх дзяржаваў.
Дзьмітрый Козак пакіне пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі расейскага прэзыдэнта 19 верасьня.
Стаў вядомы поўны сьпіс з 18 фігурантаў «малочнай справы» на чале з экс-міністрам Ігарам Брыло.
Захад хацеў пакараць Лукашэнку санкцыямі і дапамагчы такім чынам беларусам. Але нешта пайшло не так. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, куды беларусы цяпер езьдзяць адпачываць.
Колькасьць беларускіх грамадзян з часовымі дакумэнтамі на жыхарства ў Літве працягвае скарачацца.
Газавую трубу, празь якую расейскія вайскоўцы перамяшчаліся бліжэй да Купянска (Харкаўская вобласьць), падарвалі. Цяпер расейцы спрабуюць пераходзіць праз раку Аскол на чаўнах і плытах, каб захапіць Купянск.
Вынікі працы эканомікі Беларусі істотна горшыя, чым плянавалі ва ўрадзе.
Інфармацыю пра прысуд перадалі крыніцы праваабаронцаў.
Падзеі 18 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Генэральная пракуратура і Бюро крымінальнай паліцыі Літвы заяўляюць, што выкрылі групу асобаў, якія арганізавалі чатыры тэрарыстычныя акты ў розных эўрапейскіх краінах.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе з прапагандыстамі 17 верасьня выказаўся пра сытуацыю з палітзьняволеным Мікалаем Статкевічам, які адмовіўся ад прымусовай высылкі зь Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, што на месца 170 памілаваных палітвязьняў прыйшлі 283 новых асуджаных паводле палітычных артыкулаў.
Зь Беларусі да закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.
У тэлефоне ў працоўным кабінэце мэра Львова Андрэя Садавога знайшлі прыладу для праслухоўваньня. Пра гэта ён расказаў у відэазвароце, апублікаваным гарадзкой радай 17 верасьня.
Бюро прамысловасьці і бясьпекі Міністэрства гандлю ЗША ў лісьце генэральнаму дырэктару «Белавія» Ігару Чаргінцу патлумачыла падрабязнасьці адмены санкцый у дачыненьні да авіякампаніі.
Што нечаканага адбылося на вучэньнях «Захад-2025»? Якімі будуць наступствы рашэньня Польшчы зачыніць мяжу зь Беларусьсю? Якім можа быць плён дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
Загрузіць яшчэ