Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Адно з такіх злачынстваў — трагедыя на мяжы зь Беларусьсю, якая адбылася ў Медніках 35 гадоў таму.
Міністар абароны Швэцыі Поль Ёнсан заявіў, што бесьпілётнік, верагодна, быў расейскім.
У Беларусі да канца году зьбіраюцца запусьціць у сэрыйную вытворчасьць аўтаматы VSK-100, абяцае дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. Паглядзелі, што гэта за зброя.
Улады Беларусі доўга не давалі статыстыкі ўкладу ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі заявілі, што галоўнае ўпраўленьне ўласнай бясьпекі пастаянна робіць захады дзеля «абароны гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі» міліцыянтаў і вайскоўцаў унутраных войскаў.
Мікола Статкевіч, якога пасьля інсульту выпусьцілі з турмы дамоў, апублікаваў артыкул у нядаўна створаным тэлеграм-канале на беларускай, ангельскай і расейскай мовах.
Ад 1 сакавіка 2026 году ў Беларусі вырастуць тарыфы на асобныя жыльлёва-камунальныя паслугі. Адпаведныя рашэньні прынятыя мясцовымі органамі ўлады і апублікаваныя на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале. Павышэньне раней плянавалі з 1 студзеня, аднак перанесьлі на сакавік праз моцныя маразы.
Паводле папярэдніх прагнозаў у зону затапленьня можа трапіць да 60 % тэрыторыі Беларусі праз вялікую колькасьць сьнегу.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян і Анна Акап’ян паведамілі ў сацыяльных сетках аб завяршэньні свайго грамадзянскага шлюбу.
Спачатку «бульдозэрам» прайшліся па незалежных выдавецтвах у Беларусі. Цяпер спрабуюць дацягнуцца да тых, якія адрадзіліся за мяжой і працягваюць выдаваць беларускія кнігі там. Апавядаем пра рэпрэсіі супраць выдаўцоў.
Аб плянах супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі на 2026-2027 гады аб’явіла Рада Эўропы, паведамляе Позірк.
Пакістан у ноч на 27 лютага адначасова з зямлі і паветра атакаваў урадавыя аб’екты ў вялікіх гарадах Афганістану.
У 2022 годзе беларусы абураліся вайной, якую разьвязала Расея. Найбольшая хваля затрыманьняў адбылася 27 лютага. На падставе хронікі праваабаронцаў Свабода прыгадала, як гэта было.
Усяго ў сьпісе 312 грамадзян Беларусі і 57 юрыдычных асобаў.
На Віленскім кніжным кірмашы прэзэнтавалі пераклад на літоўскую мову аповесьці Евы Вежнавец (Сьвятланы Курс) «Па што ідзеш, воўча?» («Ko ateini, vilke?») Поўная заля чытачоў вітала беларуску авацыяй.
Затрыманы беларус жыў і працаваў перакладчыкам у Адэсе. Сёлета ў траўні ў яго заканчваецца тэрмін дзеяньня беларускага пашпарту, але сама меней да 17 жніўня ён будзе знаходзіцца ў пункце часовага ўтрыманьня іншаземных грамадзян, калі суд не ўхваліць іншае рашэньне.
Падзеі 27 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расейскія ўлады плянуюць заблякаваць мэсэнджэр Telegram у першых чыслах красавіка, паведамляе РБК са спасылкай на свае крыніцы. Суразмоўцы выданьня, блізкія да Крамля, назвалі гэта канчатковым рашэньнем.
А 21-й гадзіне па менскім часе на Youtube-канале «Сэпультура Alive» для беларусаў па ўсім свеце выступіць гурт Volski на чале зь Лявонам Вольскім.
Цяпер у сьпісе 241 кніжка. Распаўсюджваць іх у Беларусі забаронена пад страхам страты ліцэнзіі.
Вынікі пасяджэньня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пракамэнтаваў для Свабоды расейскі палітычны аналітык, аглядальнік праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
У Казахстане 25-гадовага жыхара вёскі Бугравое Яўгена Люфта прыгаварылі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па справе аб удзеле ў замежных узброеных канфліктах (артыкул 172 крымінальнага кодэксу Казахстану), паведамляюць КазТАГ і «Інфармбюро» са спасылкай на матэрыялы справы.
Незадоўга да перамоваў у Маскве, напярэдадні Рады міру, Расея адразу па трох каналах папярэдзіла беларускае кіраўніцтва пра небясьпеку разьвіцьця адносін паміж Беларусьсю і ЗША. Лукашэнка вымушаны быў апраўдвацца.
Рашэньне аб прыгарадных чыгуначных зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Воршай і Смаленскам прынята Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.
Пуцін таксама заявіў, што Расея і Беларусь маюць намер падпісаць дакумэнт аб арганізацыі сумеснай абароны сваіх грамадзян ад перасьледу з боку іншых краін.
Канадзкі гісторык Дэйвід Марплз, аўтар новай кнігі пра гісторыю Беларусі, разважае пра магчымы дыялёг Эўразьвязу з рэжымам Лукашэнкі, ролю Расеі і будучыню беларускай дзяржавы. Ён ацэньвае падзеі 2020 году як паваротны момант у гісторыі краіны і падкрэсьлівае, як зьмянілася беларускае грамадзтва.
Група ананімных хакераў «Кібэрпартызаны» паведаміла аб узломе кампутарнай сеткі прадпрыемства «Гродна Хімвалакно» — найбольшага пастаўшчыка ў Расею нэйлёнавых нітак, зь якіх вырабляюць абшыўку касак і бронекамізэлек для расейскай арміі.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што «беларусы ў выгнаньні — гэта не „звычайныя мігранты“, а людзі, якім патрэбная абарона і комплексны эўрапейскі падыход да легалізацыі».
На запыты, ці бясьпечна цяпер вяртацца ў Беларусь тым, хто выехаў з краіны, ратуючыся ад палітычнага перасьледу, праваабаронцы адказваюць нэгатыўна: сытуацыя з правамі чалавека ў краіне катастрафічная, а затрыманьні адбываюцца штодзень.
Іншаземны грамадзянін зьвярнуўся па дапамогу да старшыні Добрускага райвыканкаму Аляксандра Горбача, той яму адказаў.
Ад Дагарабужа да мяжы зь Беларусьсю каля 180 кілямэтраў.
26 лютага 2025 году Анжаліка Мельнікава вылецела з Варшавы ў Лёндан. Такую інфармацыю з спасылкай на польскую паліцыю агучыў Павал Латушка празь месяц пасьля гэтай падзеі. Расказваем, што пра гучную справу стала вядома праз год.
Чаму адзін чалавек ужо тры дзесяцігодзьдзі раздражняе Аляксандра Лукашэнку мацней за дзясяткі іншых апанэнтаў? У верасьні 2025-га, калі з турмаў выпусьцілі 52 палітвязьні з умовай пакінуць Беларусь, Мікалай Статкевіч адзіны сказаў «не». Ня зьехаў. Не папрасіў літасьці. Не пайшоў на кампраміс.
Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў гомельскі рэгіянальны сайт «Флагшток».
Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў паведаміла, што пасьля зьняцьця з эксплюатацыі польскіх дызэль-цягнікоў PESA апошні з шасьці швайцарскіх электрацягнікоў тыпу ЭПм накіравалі на пазаплянавы тэхнічны агляд.
Дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў 2025 годзе склаў 1,8 млрд даляраў.
Прэзыдэнты Украіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп позна ўвечары 25 лютага абмеркавалі пытаньні да чарговага раўнду перамоў паміж Расеяй і Ўкраінай, якія адбудуцца 26 лютага ў Жэнэве.
У ноч на 26 лютага расейскія войскі атакавалі тылавыя рэгіёны Ўкраіны адначасова з прыфрантавымі. Для ўдару гэтым разам выкарысталі і баявыя дроны, і ракеты.
Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Польшчы падпісалі супольную заяву аб умацаваньні супрацы ў галіне бясьпекі вонкавай мяжы Эўрапейскага зьвязу і рэагаваньні на гібрыдныя атакі Расеі і Беларусі.
Калегі называюць Дзяніса Сакалоўскага адным з найлепшых відэаапэратараў Беларусі. Ён выхоўваў дачку па-беларуску, любіў антыкварны посуд і марынаваны часнык, цешыўся, што стане дзедам. Блізкія расказалі Свабодзе, якім ён быў чалавекам.
Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Польшчы выкарыстаньне сымбалічных дакумэнтаў, у тым ліку пашпарта Новай Беларусі, можа прывесьці да крымінальнай адказнасьці і праблем з міграцыйным статусам. Пра гэта папярэджваюць юрысты пасьля выпадку, калі супраць грамадзяніна Беларусі распачалі працэдуру пазбаўленьня міжнароднай абароны.
Баўгарская і Румынская службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняць працу 31 сакавіка, заявіў прэзыдэнт кампаніі Стыў Капус.
За чатыры гады поўнамаштабнай вайны з Украінай Крэмль арганізаваў не менш за 151 гібрыдную атаку на тэрыторыі Эўропы, гаворыцца ў аналізе Міжнароднага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам (ICCT) і праекта Globsec.
Беларусь выкарыстоўвала спэцыялістаў з Блізкага Усходу з «высокім узроўнем экспэртызы» для праектаваньня тунэляў, паведамілі польскія чыноўнікі брытанскаму выданьню The Telegraph.
Галасаваньне ў ААН паказвае, што Беларусь і Расея супрацьпаставіла сябе абсалютнай большасьці дзяржаў сьвету. Іх падтрымлівае невялічкая купка самых адыёзных рэжымаў у сьвеце. І іх прэтэнзія на тое, каб выступаць ад імя Глябальнай большасьці, ня мае падставаў.
Былы палітвязень і экс-банкір Віктар Бабарыка пасьля вызваленьня жыве ў Нямеччыне ў статусе бежанца і пакуль ня мае ўласных сродкаў для жыцьця.
Загрузіць яшчэ