Міхаіл Казлоў, арыштаваны ў справе Мікалая Аўтуховіча, раней быў міліцыянтам і працаваў у аддзеле барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Гарадзенскай ўправы міліцыі.
Яшчэ на месяц працягнута папярэдняе расьсьледаваньне справы Аўтуховіча, у якой фігуруюць, паводле зьвестак, чатыры чалавекі. Сярод іх з’явіўся новы фігурант з Гародні.
Чацьвёртым падазраваным па справе Ваўкавыскага прадпрымальніка стаў жыхар Горадні Міхаіл Казлоў.
З актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава зьнялі абвінавачваньне ва ўдзеле ў злачыннай групоўцы, якая рыхтавала тэрарыстычны акт.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Юры Лявонаў атрымаў пастанову аб спыненьні супраць яго крымінальнай справы, з-за якой ён адбыў амаль паўгоду за кратамі ў Менскім сьледчым ізалятары.
Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру.
Беларускія праваабаронцы пачалі збор подпісаў пад зваротам да лідэраў замежных краін у падтрымку ваўкавыскых прадпрымальнікаў і іншых палітвязьняў.
Яны былі затрыманыя 8 лютага. Сёньня сьледзтва мусіць вырашыць пытаньне пра працяг тэрмінаў утрыманьня прадпрымальнікаў пад вартай.
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі, якога 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў годам зьняволеньня, абвясьціў галадоўку пратэсту ў Бабруйскім сьледчым ізалятары.