Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі.
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў?
Ізраільцянін Аляксандар Фруман — ураджэнец Беларусі, які пайшоў добраахвотнікам у ізраільскае войска пасьля нападу ХАМАС, цяпер ён знаходзіцца на мяжы Ізраіля з Сырыяй.
Пра знаходжаньне ў сьледчым ізалятары КДБ і сустрэчу з Лукашэнкам расказваюць паліттэхноляг Віталь Шкляраў і адвакат Ільля Салей.
Дзень касманаўтыкі, палёт беларускі Марыны Васілеўскай не выглядаюць важкімі нагодамі. Аднак цяперашняя сустрэча не выглядае плянавай, пра яе загадзя не паведамлялася. Што ж магло быць пільнай нагодай для ягонай цяперашняй сустрэчы з Уладзімірам Пуціным?
Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікаў Украіну да перамоваў. Пуцін пагаджаецца з прапановамі Лукашэнкі. Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць Свабоды палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.
Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Эўропа ўваходзіць у «перадваенную эру». Аляксандар Лукашэнка кажа, што Беларусь рыхтуецца да вайны. Запыталіся ў жыхароў Вільні і Варшавы, што яны думаюць пра імавернасьць нападу Расеі.
Госьць Ганны Соўсь – беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны ад 2015 году, быў у складзе батальёну «Азоў», байцом тактычнай групы «Беларусь», палка Каліноўскага, а цяпер – у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапёрам.
Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццацікласьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў. Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як беларускія ўлады спрабуюць затрымліваць маладых у Беларусі.
Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.
Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».
Ці аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс
Ці баяцца ў Літве нападу зь Беларусі і ці лічаць пагрозай беларусаў, якія прыехалі ў краіну? Ці можна нешта зрабіць, каб паміж дзьвюма краінамі не зьявілася «жалезная заслона»?
6 красавіка спаўняецца 25 гадоў з дня сьмерці палітыка і навукоўцы.
Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра». Здавалася б, у такім разе слоган «Лукашэнка — гэта вайна» павінен быў трывала прычапіцца да яго. Аднак насамрэч усё больш складана і супярэчліва.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.
2 красавіка на ўсіх плятформах Радыё Свабода стартаваў падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ», пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму. Гутарка з аўтаркай падкасту Ганнай Соўсь.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра свой гадзіньнік, які ацанілі ў 5 тысяч даляраў. Паводле Вячоркі, гэты гадзіньнік яму даўно падарыў беларускі бізнэсовец. Якія стасункі дапушчальныя паміж дэмакратычнымі палітыкамі і бізнэсам?
2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая саюзная дзяржава?
«Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. У гэтай частцы мы правядзем вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.
Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне, і пра што? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае стэндапэр Міхась Ільін.
«Беларускім жаўнерам ва Ўкраіне практычна няма дзе пахварэць, разабрацца са сваім здароўем, таму яны ідуць да нас», — кажа Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў.
Прэм’ера новага візуалізаванага падкасту Свабоды
Тэракт у гандлёвым цэнтры пад Масквой, у якім загінула 139 чалавек, стаў для лукашэнкаўскіх прапагандыстаў нагодай для грандыёзнага хайпу. Пакуль лекары змагаліся за жыцьці пацярпелых, ратаўнікі тушылі пажар на месцы здарэньня, беларускія прапагандысты ўжо агучвалі свае прысуды.
Што зьмянілася ў беларускай мэдыцыне з прыходам новага міністра аховы здароўя? Што стане з сыстэмай аховы здароўя Беларусі, калі ў краіне нічога ня будзе мяняцца бліжэйшыя гады? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае прадстаўнік незалежнага прафсаюзу мэдыкаў «Панацэя», доктар Станіслаў Салавей.
Ці нападзе беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Адліга – абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Беларусь ператварылася ў зборачны цэх у інтарэсах Расеі, а ўсе машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі працуюць у інтарэсах расейскай арміі. Пра гэта ў інтэрвію «Свабодзе Premium» заявіў прадстаўнік арганізацыі BELPOL Уладзімер Жыгар.
Як пазьбегнуць падзелу паміж беларусамі за мяжой і ў Беларусі? Які плян у дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказала Сьвятлана Ціханоўская, якая прыйшла ў праскую студыю Свабоды падчас 4-дзённага візыту ў Прагу.
Дзясяткі забітых і параненых у выніку страляніны ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі.
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але па меркаваньні прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
Напярэдадні Дня Волі ў Празе пачынаецца ІІІ Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету. У гэтыя ж дні ў Празе адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы. Дырэктарка офісу Крысьціна Шыянок адказвае на пытаньні Свабоды.
Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь?
Саліст гурту «Бі-2» Ягор Бортнік (сцэнічнае імя Лёва) у інтэрвію Свабодзе рассказаў пра арышт у Тайляндзе, вайну ва Ўкраіне, маці ў Беларусі, музыку і палітыку.
Роўна 30 гадоў таму прынялі першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Ці паспрыяла гэтая Канстытуцыя ўсталяваньню дыктатуры? Як не дапусьціць дыктатуры ў будучай Беларусі?
Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.
За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі?
Пачаліся выбары ў Савет Рэспублікі, які ўзначальвае Натальля Качанава. Яе называюць правай рукой Лукашэнкі, а мэдыя ня раз зьвярталі ўвагу, што менавіта яна паказвае ўсёй сыстэме, наколькі ляяльна трэба ставіцца да свайго начальніка.
У Вільні на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава напалі з малатком. Ён абвінаваціў Пуціна ў арганізацыі нападу. Наколькі рэальныя пагрозы ад рэжыму Лукашэнкі беларускім палітыкам у эміграцыі? Пра гэта кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае, як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Расказвае Вэнэра Джуматаева.
Які досьвед беларускіх дэмакратычных сілаў хоча пераняць расейская апазыцыя і чаму? Ці карэктна параўноўваць Навальную зь Ціханоўскай? Гаворым зь вядомым расейскім адвакатам і праваабаронцам Маркам Фейгіным.
Дэмакратычная лідарка Сьвятлана Ціханоўская разам з актывістамі і актывісткамі прыйшла да амбасады Беларусі ў Вільні, каб нагадаць, што ўжо год як нічога не вядома пра яе мужа Сяргея Ціханоўскага і астатніх палітвязьняў.
Палітоляг Роза Турарбекава разважае пра жанчын у сыстэме Лукашэнкі, іх месца і ролю.
Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвіністаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву.
У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Кожнае 8-ае сакавіка беларускія жанчыны атрымліваюць заслужаныя віншаваньні. А з вуснаў прапагандыстаў гэта як рэлігійны культ. Але пасьля сьвятаў вяртаюцца будні і ўсё ня так сонечна. Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, што ня так з афіцыйнымі лічбамі і навошта насамрэч Лукашэнку жанчыны.
Кажа пра генэралаў сучаснай Беларусі палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі.
Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас – у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт.
Загрузіць яшчэ