Мэдработнікі з клінік сьвету гавораць пра стрэс, зьнясіленьне і адчай ад барацьбы з COVID-19. І ўсё ж яны вераць у перамогу.
Міністры ўраду Новай Зэляндыі і прэм'ер Джасінда Ардэрн скарацілі сабе заробкі на 20% на знак салідарнасьці са сваімі грамадзянамі, якія фінансава пацярпелі ў часе пандэміі. У краіне 1386 інфікаваных і 9 памерлых ад каранавірусу.
У 4-гадовага Давіда Трафімовіча ў садку выявілі каранавірус. Хлопчыка адправілі дахаты, а на наступны дзень да яго прыехалі дактары і ўзялі мазок на аналіз. У інтэрвію Свабодзе Давід патлумачыў, чаму, на яго думку, ён ня ходзіць у садок, што такое каранавірус і як ад яго засьцерагчыся.
13 красавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду і расказаў, што ў Беларусі ніхто не памірае ад каравірусу, а прырост хворых не зьяўляецца лявінападобным. Ён скептычна паставіўся да рэкамэндацый Сусьветнай арганізацыі здароўя адпраўляць людзей на карантын на 14 дзён. Разьбіраемся, што тут ня так.
Пажары палалі тут ад 4 красавіка. Украінскія ўлады заявілі, што агонь пагашаны, але пажарныя цьвердзяць, што дагэтуль тлее. Да многіх асяродкаў агню пажарная тэхніка так і не змагла прабіцца. Суняць полымя дапамог дождж. Відэа зьнятае журналістамі ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.
У Беларусі з працоўным візытам знаходзілася місія Сусьветнай арганізацыі здароўя. Па выніках візыту кіраўнік місіі САЗ Патрык О’Конар выступіў на брыфінгу перад журналістамі. Вось як журналісты дзяржаўнага тэлеканала схадзілі на прэс-канфэрэнцыю САЗ.
15 расейскіх рабочых з будоўлі Астравецкай АЭС трымаюць у ізаляцыі ў Смаргонскай раённай лякарні.
Буйны пажар палае ў зоне адчужэньня Чарнобыльскай АЭС. Паліцыя затрымала дваіх мясцовых мужчын, якія вывезьлі ў лес сьмецьце з падворку, каб спаліць. Відэа зьнятае журналістамі ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.
Ужо некалькі месяцаў у сьвеце віруе новая пандэмія — каранавірусная. Прадказаць, як будзе сытуацыя разьвівацца далей, ніхто дакладна ня можа. Мы сабралі для вас топ-5 самых страшных пандэмій за апошнія два стагодзьдзі, зь якімі чалавецтва ўжо справілася.
Нягледзячы на пашырэньне эпідэміі каранавірусу, у Менску працягваюцца рэпэтыцыі параду на 9 траўня. Аляксандар Лукашэнка заклікае правесьці мерапрыемства «на найвышэйшым узроўні».
Валянтэры запусьцілі краўдфандынгавую кампанію #BYCOVID19, каб дапамагаць мэдыкам у час пандэміі. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» перадала ім сваё памяшканьне пад склад мэдычных тавараў.
Ва ўсім сьвеце ўлады ўводзяць беспрэцэдэнтныя абмежаваньні грамадзянскіх свабодаў, намагаючыся прадухіліць распаўсюд каранавірусу. Але праваабарончыя арганізацыі папярэджваюць, што некаторыя ўрады выкарыстаюць надзвычайнае становішча для ўзмацненьня сваёй ўлады.
Прэмію заснавала інфармацыйная кампанія БелаПАН. Яе штогод уручаюць 9 красавіка — у дзень нараджэньня Алеся Ліпая (1966-2018).
Мы спыталі ў мінакоў на вуліцах Менску, чаму, на іх думку, улады Беларусі не абвяшчаюць у краіне карантын, як гэта зроблена ў большасьці іншых краін у сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Падзяліцеся гэтым відэа з тымі, у каго ёсьць дзеці.
Фокус дэбатаў пра маскі ссунуўся – ад таго, як найлепш абараніць сябе, да шырокіх мераў, якія дапамогуць усяму насельніцтву. Дактары папярэджваюць: любы можа быць распаўсюднікам вірусу перш, чым даведаецца, што сам хворы
Сваімі сіламі каманда «Хакерспэйсу» стварае за дзень да 300 абаронных сродкаў: шчыткі, маскі, камбінэзоны. Гэта неабыякавыя айцішнікі, які вырашылі дапамагаць мэдыкам падчас пандэміі. Свабода паглядзела, як уладкаваная вытворчасьць у іхняй «штаб-кватэры».
68-гадовая жыхарка Полацку Лідзія Мацьвеева памерла 2 красавіка ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Пасьля сьмерці сям’я даведалася, што ў яе быў каранавірус. Сын упэўнены, што заразілася яна ў шпіталі.
Як мяняюцца камунікацыі і мэдыя ў эпоху пандэміі? За ці супраць карантыну, за ці супраць Лукашэнкі – ці супадаюць цяпер гэтыя падзелы грамадзтва?
Штодня закаханыя пэнсіянэры Карстэн і Інга прыяжджаюць кожны са сваёй краіны на перакрытую мяжу Нямеччыны і Даніі, каб пабыць разам.
Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваецца нацыянальнае першынства па футболе. 5 красавіка прайшоў матч паміж камандамі «Віцебск» і «Смалявічы». Беларуская фэдэрацыя футболу перанесла сустрэчу зь Віцебску ў Барысаў з прычыны складаных умоваў надвор’я.
Самалёт з грамадзянамі Беларусі прыляцеў зь Індыі ў Менск уначы 6 красавіка. На яго борце былі турысты, якія не маглі вярнуцца ў Беларусь. Індыя спыніла авіязносіны з прычыны пандэміі каранавірусу. Пералёт беларусаў аплаціла Расея, бо многія турысты мелі квіткі назад праз Маскву.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, як рэагаваць на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі і ці варта скасаваць парад 9 траўня і футбольны чэмпіянат.
Дактары і мэдсёстры расказваюць, што ад безвыходнасьці паўторна выкарыстоўваюць аднаразовыя прадметы. Брак масак і спэцыяльнага адзеньня падчас пандэміі ставіць пад пагрозу жыцьцё лекараў.
Існуюць два асноўныя віды тэстаў на каранавірус, якія даюць розную інфармацыю.
Жыхарка Віцебску Аляксандра Чэпік памерла 30 сакавіка ў віцебскай лякарні. У пасьведчаньні аб сьмерці напісана: «Іншая вірусная пнэўманія (COVID-19)». Дачка нябожчыцы Аляксандра Чэпік расказала Свабодзе пра хваробу маці.
У Віцебску Свабода пагаварыла з дачкой Віктара Дашкевіча, заслужанага артыста Беларусі, які памёр у ноч з 30 на 31 сакавіка. Мэдыкі пацьвердзілі, што актор быў інфікаваны каранавірусам.
Як выглядае праца кур'ераў службы дастаўкі ежы, якія зьмены адбываюцца ў сэктары грамадзкага харчаваньня і якія ўстановы нясуць найвялікшыя страты ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
Эканомікі краінаў цярпяць спад, прадпрыемствы закрываюцца, пра канец пандэміі каранавірусу пакуль не чуваць. Чаго чакаць беларусам у гэтай сытуацыі, тлумачыць Жанна Новік
Дасьледнікі ліхаманкава шукаюць новых мэтадаў лячэньня COVID-19. Яны мусяць улічыць хуткасьць, эфэктыўнасьць і вялізныя маштабы, неабходныя для барацьбы з пандэміяй. Як хутка чакаць лекаў супраць каранавірусу?
Віцебск закрыты, навокал выставілі блёк-пасты, а шпіталі перапоўненыя хворымі на COVID-19. Такія навіны прыходзілі апошнімі днямі зь Віцебску. Свабода зьезьдзіла ў горад, каб на ўласныя вочы пабачыць, што там адбываецца.
Паводле досьледаў, працягласьць жыцьця вірусу залежыць ад таго, на які матэрыял альбо субстанцыю ён патрапіў.
Італія б'е трагічныя рэкорды па колькасьці ахвяраў каранавірусу. У цэрквах памёрлых адпяваюць дзясяткамі, а труны вывозяць грузавікамі.
Што такое «рукамыйныя танцы» і чаму карысна сьпяваць падчас мыцьця рук.
Мэры італьянскіх гарадоў шалеюць і з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексыкі спрабуюць пераканаць жыхароў выконваць карантын, уведзены праз каранавірус.
Малавядомыя старонкі гісторыі: як утваралася і чаму не адбылася армія БНР.
Свабода наведала горад Жыткавічы ў Гомельскай вобласьці — першы раённы цэнтар Беларусі, дзе ў пацыента пацьвердзілі каранавірус.
Параўноўваем, як размаўляюць зь беларусамі і немцамі Аляксандр Лукашэнка і Ангэла Мэркель.
На пачатку пандэміі каранавірусу Юля працавала ў кітайскім цырку непадалёк ад Уханя. Cвабода распытала, як там адбываўся карантын.
На канфэрэнцыі амэрыканскага фонду TED адразу пасьля эпідэміі ліхаманкі Эболы Біл Гейтс выступіў з думкай, што сьвет не гатовы да наступнай эпідэміі. «Ня трэба панікаваць. Няма патрэбы запасацца макаронай і хавацца ў склепе, але пара брацца за справу», — казаў Гейтс у 2015 годзе.
Маскі засталіся з папярэдніх эпідэміяў, а ад новай хваробы выратуюць часнык і гарэлка. Жыхары вёскі Ільля Вялейскага раёну расказалі Свабодзе, як яны перажываюць усясьветную пандэмію каранавірусу.
Мэдычных масак у Беларусі больш чым дастаткова. Так прынамсі сьцьвярджае Аляксандар Лукашэнка. Мы правялі журналісцкі экспэрымэнт і наведалі 10 аптэк на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Глядзіце, што ў нас атрымалася.df
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Мы спыталі ў мінакоў на галоўным праспэкце Менску, ці задавальняюць іх захады, якія робяць беларускія ўлады для таго, каб абараніць беларусаў ад каранавірусу.
Доктар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін паказаў, як падчас эпідэміі віруснага захворваньня паводзіць сябе ў грамадзкім транспарце і краме, як мыць рукі і карыстацца ліфтам, а таксама расказаў, якія сродкі дэзынфэкцыі варта мець пры сабе.
Мы схадзілі да пункту абмену валюты ў цэнтры Менску і спыталі яго наведнікаў, як зьберагчы грошы падчас абвалу курсаў.
У Нідэрляндах пачынаецца суд у крымінальнай справе аб гібелі у 2014 годзе над Данбасам самалёта “Боінг-777” Малайзійскіх авіялініяў. Паводле сьледчых, самалёт быў зьбіты расейскай ракетай. І вось як, на думку сьледчай групы, гэта адбывалася.
З нагоды Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка Радыё Свабода апытала ў Беларусі, Украіне, Расеі і Малдове жанчын, якія дасягнулі посьпеху ў жыцьці: што б яны параілі самім сабе, калі б маглі зьвярнуцца да сябе маладых.
Загрузіць яшчэ