Чарга фураў на беларуска-расейскай мяжы на ранак 26 чэрвеня дасягнула 18, 5 кілямэтра. Паводле кіроўцаў, расейцы ўвялі пільны дагляд транспарту. Дзяжурны тэлефон ФСБ Расеі не адказвае.
У Лунінецкім раёне трускалкі вырошчваюць амаль усе. Для некаторых сем’яў — гэта ня проста дадатковы прыбытак у сям’ю, але і магчымасьць сабраць дзяцей у школу.
Менскія ўлады прадставілі праект новай забудовы ў межах вуліц Старавіленская, Кісялёва, Куйбышава, Камуністычная. Там плянуюць пабудаваць шматпавярховыя дамы, крамы і офісы. А любімую менчукамі «Асмалоўку», пабудаваную пры канцы 1940-х, зьнясуць. Пэтыцыю супраць зносу Асмалоўкі падпісалі ўжо больш як 6 тысяч чалавек.
Танк, які наехаў на слуп падчас рэпэтыцыю параду ў Менску, натхніў герояў Лявона Вольскага на песьню.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 26 чэрвеня 2017.
Вуліцай Сталіна праспект Чуй ў Бішкеку прабыў усяго некалькі гадзін: незаконную таблічку хутка зьнялі. Аказалася, што вуліцу перайменавалі члены нейкай "Кааліцыі левых сіл" Кіргізстану. Прычына: Сталін нібыта зрабіў для іх краіны значна больш, чым Дэн Сяопін або Атацюрк, чые вуліцы ў Бішкеку ёсьць.
У 2015 годзе Чэхія, Вугоршчына, Румынія і Славаччына прагаласавалі супраць абавязковага прыёму ўцекачоў, якія масава хлынулі ў ЭЗ. Пазьней пад ціскам ЭЗ Чэхія пагадзілася прыняць 2691, але прыняла толькі 12 уцекачоў. Улады кажуць, што гатовыя плаціць штраф, але не пускаць у краіну мусульман.
Беларускія ахвяры Галакосту - пра тое, як зь іх патрабуюць падатак на гуманітарную дапамогу
У Празе прайшло штогадовае Купальле, якое ладзіць фэйсбук-суполка "Беларусы Чэхіі".
Свабода запыталася на вуліцах Смаленску, як тамтэйшыя жыхары называюць нашую краіну. Смаляне ў старую спрэчку «Беларусь vs Белоруссия» дадалі яшчэ варыянтаў.
У самыя кароткія ночы году беларусы адзначаюць Купальле: першы раз на Івана Купалу гуляюць паводле Юліянскага календара у ноч на 24 чэрвеня, другі раз — па старым Грыгарыянскім календары на 7 ліпеня.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей запрасіў кіраўнікоў акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місіяў і чальцоў іхных сем’яў на «Дзень беларускай вышыванкі» 25 чэрвеня.
Каля тысячы мусульманаў сабраліся ў менскім Саборным мячэце на сьвяточную малітву ў гонар заканчэньня месяца Рамазан, калі мусульмане ўстрымліваюцца ад ежы і нават вады цягам усяго сьветлавога дня.
У Менску прайшла рэканструкцыя параду, які адбыўся ў сталіцы 16 ліпеня 1944 года.
У межах «Беларускіх ўікэндаў» распачаўся паказ мультфільму «Маленькі прынц». Найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры пераплятаецца з гісторыяй дзяўчынкі, якая пасябравала са сьмешным старым. І ўсё гэта па-беларуску, галасамі Ганны Хітрык, Змітра Бейнарт-Саладухі, Паўла Харланчука і інш.
Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў. 19–23 чэрвеня
22 чэрвеня Любоў Санкевіч паспрабавала патрапіць на прыём да Натальлі Качанавай, але безвынікова. Увечары жанчына прыняла ўдзел у акцыі салідарнасьці з затрыманымі ў «справе патрыётаў». Пасьля вяртаньня ў Бабруйск яе даставілі ва ЎУС даць тлумачэньні.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 23 чэрвеня 2017.
Трохдзённы трэнавальны лягер для беларускіх бэйсбалістаў зладзілі ў Менску настаўнікі зь Міжнароднай лігі бэйсболу. Беларусы кажуць, што такога ўзроўню трэніровак яны яшчэ ня бачылі.
Алег Багданаў памёр 29 студзеня 2016 году ў шпіталі Жодзінскага СІЗА. Турэмным лекарам было вядома, што вязень хварэў на сэрца і перанёс складаную апэрацыю. 28 студзеня 2016 году з мэдчасткі яго перавялі ў карцэр, дзе ён памер на наступны дзень. Відэа з камэраў назіраньня турмы №8 у Жодзіне
Пасьля турмы 52-гадовы мянчук Аляксандар Піскун даведаўся, што яго сваякі прадалі кватэру і ён цяпер ня мае сталага месца жыхарства. Аляксандар ня змог аднавіць страчаны пашпарт, каб уладкавацца на працу. І ў выніку пасьля інсульту жыве дзе прыйдзецца і харчуецца ад выпадку да выпадку.
Апытаньне на вуліцах Масквы.
Расейскі рэжысэр, аўтар дакумэнтальнага фільму "У промнях сонца" Віталь Манскі патлумачыў Настоящему Времени, што ні ў якім разе нельга рабіць, калі вы падарожнічаеце па КНДР.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 22 чэрвеня 2017.
Адразу пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны могуць пазбавіцца імунітэту да канца гэтай сэсіі (то бок, да сярэдзіны ліпеня). Адпаведныя запыты ў парлямэнт накіраваў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, у рэгламэнтным камітэце Рады абяцаюць прыняць рашэньне ў 20-дзённы тэрмін.
Падзеі ў Беларусі і сьвеце, на якія зьвярнула ўвагу Свабода 21 чэрвеня 2017.
Надыходзіць час Ракаў. Як рыхтавацца? На што спадзявацца і куды, у якой рацэ ці пад які корч схавацца? Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на гэты год. Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ.
Надыходзіць час Ракаў. Як рыхтавацца? На што спадзявацца і куды, у якой рацэ ці пад які корч схавацца? Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на гэты год. Васіль Дранько-Майсюк, драматург.
Надыходзіць час Ракаў. Як рыхтавацца? На што спадзявацца і куды, у якой рацэ ці пад які корч схавацца? Беларусы робяць свае прагнозы і складаюць гараскоп надзеяў на гэты год. Алена Макоўская, кіраўнік Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
Пакістанскія дальнабойнікі выдаткоўваюць больш грошай на ўпрыгожваньне грузавікоў, чым на будаўніцтва сваіх дамоў.
У Менск прыехаў бронепрабег саюзнай дзяржавы "Дарогамі мужнасьці". Пятнаццаць рарытэтных машын адноўленыя валянтэрамі. У плянах удзельнікаў прабегу шлях ад Масквы да Берасьця і назад, болей за 2300 кілямэтраў. Арганізатары плянуюць, што прабег трапіць у кнігу рэкордаў Расеі.
Францыя ў апошнія месяцы стала адной з галоўных тэмаў зьнешнепалітычнай прапаганды Крамля. І калі з Дональдам Трампам усё непрадказальна, ён для Масквы то сябар, то зноў вораг, то з Макронам усё было зразумела ад першых дзён прэзыдэнцкай кампаніі.
Пётар Парашэнка заявіў, што «вельмі важна, што мая сустрэча будзе раней, чым сустрэча Пуціна».
27-гадовы гомасэксуал расказаў пра значнасьць афіцыйнага шлюбу, мару займець дзяцей пры дапамозе сурагатнай маці і нецярпімасьць беларусаў. Алекса Кліменка жыве разам з грамадзянскім мужам, удзельнічае ў палітычных акцыях і шукае працы на будоўлі.
Эксклюзіўнае інтэрвію нашаму радыё міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея на сустрэчы міністраў краінаў ЭЗ і "Ўсходняга партнэрства"
Ва Ўкраіне ў Чарнобыльскай зоне адкрыўся першы гостэл для турыстаў. Нумароў у ім небагата, але дырэктар вабіць гасьцей гарачай вадой, тэлевізарам, WI-FI і экскурсіямі. І запэўнівае, што сёньня начаваць у зоне адчужэньня бясьпечна і зусім ня страшна. Рэпартаж «Настоящего Времени».
Размовы з удзельнікамі гей-параду і яго праціўнікамі.
Амэрыканскія лекары ўпершыню агледзелі Ота Уормбіра - студэнта, які быў арыштаваны ў КНДР, правёў у паўночнакарэйскай турме 14 месяцаў і быў вернуты на радзіму ў стане комы. Пхэньян сьцьвярджае, што юнак заразіўся батулізмам, выпіў снатворнае і не прачнуўся. Лекары ў ЗША ў гэтую вэрсію ня вераць.
Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі і патрабуе тэрміновага рамонту. Аднак замест аднаўленьня старога храму насупраць пабудавалі новы.
Свабода наведала фэстываль ютубераў і пабачыла ўжывую Ўлада Бумагу. Фота Ўладзя Грыдзіна
Мерапрыемства было ініцыяванае міністэрствам Абароны.
Традыцыйным складнікам сьвяткаваньняў стала ўручэньне прэміі «За свабоду думкі», якой сёлета быў уганараваны Зьміцер Дашкевіч.
Вакол гэтага правапіснага пытаньня ідзе бітва ў інтэрнэце і ў навуковых кабінэтах. Але толькі ў Расеі. Звычайныя беларусы на менскай вуліцы не пагаджаюцца з расейскай Акадэміяй навук.
У вёсцы Бычкі Вушацкага раёну быў названы сёлетні ляўрэат прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», імя якога традыцыйна абвяшчаюць на Віцебшчыне. Ім стаў лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Амэрыканскія лекары ўпершыню агледзелі Ота Ўормбіра — студэнта, які быў арыштаваны ў КНДР, правёў у паўночнакарэйскай турме 14 месяцаў і быў вернуты на радзіму ў стане комы. Пхэньян сьцьвярджае, што юнак заразіўся батулізмам, выпіў снатворнае і не прачнуўся. Лекары ў ЗША ў гэтую вэрсію ня вераць.
Гэльмут Коль займаў пасаду канцлера Нямеччыны ад 1982 па 1998 год. Гэта самы доўгі тэрмін у гісторыі краіны.
У Швайцарскай даліне ў Горадні ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагодзьдзя. Менавіта 16 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменьніца стала ганаровай грамадзянкай Горадні.
У Швайцарскай даліне ў Горадні ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагодзьдзя. Менавіта 16 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменьніца стала ганаровай грамадзянкай Горадні. Імпрэзу падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Карскага
У Эстоніі прайшлі вучэньні «Вясновы шторм». Пракрамлёўскія СМІ не абышлі іх увагай: далажылі пра 100 няшчасных выпадкаў, пра пацярпелых сярод цывільных і пра тое, што вайскоўцы так надакучылі мясцоваму фэрмэру, што ён узяў у рукі карабін і разагнаў салдатаў. Але што з гэтага праўда?
Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што некалькі сябраў так званай «вайсковай рады» групоўкі «Ісламская дзяржава» былі зьнішчаныя ў выніку ўдару расейскіх вайсковых самалётаў 28 траўня па ваколіцах гораду Рака ў Сырыі.
Загрузіць яшчэ