Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў. 19–23 чэрвеня
Стоп-кадры тыдня: Пуцін пад дажджом, дзень ёгі ў Нью-Ёрку, выпускны вечар ў дзіцячым садку ў Кітаі

1
Падчас ускладаньня кветак да Магілы невядомага салдата ў Маскве прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і прэм'ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў трапілі пад моцны дождж.

2
Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзея Саўчанка.

3
Дзяўчынка ідзе па пляжы ў Карачы, Пакістан.

4
Дзень ёгі на пляцы Таймс Сквэр у Нью-Ёрку.

5
Пажарныя гасяць пажар на Крашчаціку ў Кіеве.

6
Аўганскія мужчыны вырабляюць традыцыйныя слодычы на фабрыцы ў Джалалабадзе.

7
Штурм Старога гораду ў Мосуле ірацкімі ўрадавымі войскамі.

8
Выступленьне дзяцей-спартоўцаў у Кітаі.

9
Дзеці пасьля выпускной цырымоніі дзіцячага садка ў Кітаі.

10
Пакістанскі фанаты крыкету пасьля перамогі Пакістану над Індыяй у фінале Трафэю чэмпіёнаў 18 чэрвеня.

11
Жыхары прыгараду Дамаску Думы, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, зьбіраюцца на вячэру падчас сьятога месяца Рамадан.

12
Вайскоўцы ірацкіх урадавых сілаў выкідаюць з самалёта агітацыйныя ўлёткі над Старым горадам Мосулу, які знаходзіцца пад кантролем баевікоў Ісламскай дзяржавы.

13
Жанчыны зь ліку аўганскіх уцекачоў чакаюць на сканаваньне вачэй ў адным з імігранцкіх цэнтраў ў Пэшавары, Пакістан.