17 лютага ў касьцёле Сьвятога Роха ў Менску прайшла цырымонія перапахаваньня праху Магдалены Радзівіл. На ўрачыстасьць з-за мяжы прыехалі прадстаўнікі сям'і - Радзівілы і Замойскія.
Мы спыталі выпадковых людзей на вуліцах Менску, ці пойдуць яны на выбары, ці трэба туды ісьці, а таксама ці могуць выбары дэпутатаў мясцовых саветаў нешта памяняць у краіне.
Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Хлопец запісаў на камэру мабільнага тэлефону, як прагаласаваў на двух выбарчых участках у Менску - у школах №185 і №201. На другім выбарчым участку ён пацікавіўся ў старшыні камісіі, ці законна гэта, што яму выдалі бюлетэнь для галасаваньня, калі ён ня мае менскай рэгістрацыі.
16 лютага пачаліся сьвяткаваньні новага году паводле месяцовага календара. Гэтую падзею адзначаюць ня толькі ў Кітаі і суседніх зь ім краінах, але і ва ўсім сьвеце. Відэа Reuters.
Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на выбарах кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарадзкога Савета дэпутатаў 28-га скліканьня.
Жыхары Дрэздэну ў аўторак правялі памятную акцыю, прысьвечаную гадавіне бамбаваньняў гораду падчас Другой сусьветнай вайны.
Ці адно і тое азначаюць словы „любіць“ і „кахаць“? Адказ не такі просты, але спытайма людзей на вуліцы. А што такое „заляцацца“ і „залёты“? Расчараваньне — ня ведаюць... Глядзім ВІДЭА, слухайма АЎДЫЁ (падкаст).
У Сырыі пры авіяўдары амэрыканскіх ВПС і іх саюзьнікаў загінулі расейцы. Колькі менавіта - невядома, але розныя крыніцы кажуць мінімум пра 13, а максымум - аб некалькіх сотнях чалавек. Ўдава аднаго зь іх расказала, што ёй вядома пра сьмерць мужа.
Менскі прадпрымальнік Аляксандар Махортаў, які ўжо 17 гадоў на інвалідным вазку, ня лічыць сваю асаблівасьць перашкодай для актыўнага асабістага жыцьця. 34-гадовы мужчына расказаў, чаму лічыць інвалідамі некаторых хлопцаў, якія маюць добрае здароўе, і як рэагуюць жанчыны на інтым з вазочнікам.
Фотарэпартаж з 39-га ўчастка Багдановіцкай 45-й выбарчай акругі, што месьціцца ў 8-м корпусе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэсытэту ў Менску.
Беларуса Юрыя Палітыку затрымалі ў чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы. Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе.
Ян Рыдзіка, былы настаўнік зь вёскі Барадзенічы, што пад Браславам, усё жыцьцё малюе. Пэйзажы, натурморты, партрэты. Але са зьяўленьнем інтэрнэту мастак-самавук атрымаў магчымасьць вучыцца ў майстроў, праглядаючы майстар-клясы на Youtube.
Яскравыя моманты чарговага дня спаборніцтваў на зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакрэйскім Пхёнчхане ў аб'ектывах фатографаў сусьветных інфармацыйных агенцтваў.
Інвалід І групы з Жодзіна Віктар Акуневіч апынуўся ў судзе, бо ня змог выплаціць грошы за коўдры. Гарадзенскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Вэлмак плюс» прадала жодзінцу камплект пасьцельных рэчаў агульным коштам 1200 рублёў, альбо 600 даляраў.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць прыгоды расейскіх герояў, якія трапілі ў бабруйскую пастку.
Кім быў Машэраў для Беларусі – беларускім героям ці выканаўцам волі Крамля? Чаму такі ўстойлівы міт пра яго? Ці сыйдзе ў нябыт гэты міт? У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Сяргей Навумчык, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Сэкс-скандал, у які трапілі алігарх Алег Дзерыпаска і віцэ-прэм'ер расейскага ўраду Сяргей Прыходзька пракаментавалі ўжо ўсе яго ўдзельнікі. Ці ёсьць тут падставы для завядзеньня справы, Настоящее время запыталася ў экс-кіраўніка нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага.
Кандыдатка ў прэзыдэнты РФ распавяла «Голасу Амерыкі», што не баіцца абвінавачваньняў у сувязях з ЗША і хоча нармалізаваць адносіны Расеі і Амэрыкі, у тым ліку адмены «чорных спісаў». «Адносіны з замежнымі партнёрамі – гэта нармальна, –падкрэсьліла яна. – І я не хачу вяртаньня ў Савецкі Саюз».
Меркаваным арганізатарам «латэкснай акцыі» ля штабу Аляксея Навальнага называюць краснаярскага дэпутата, начальніка мясцовага штабу Пуціна, Сяргея Талмачова. Яго можна разглядзець на фотаздымках. Ці так гэта, Талмачоў распавёў у інтэрвію Настоящему Времени.
Настаўніца з ЗША Дораці Лі прытуліла сьляпога янота: ён неасьцярожна зайшоў на поле для гольфу і атрымаў цяжкую траўму мозгу ад удару мяча. Дораці прыдумала для паралізаванага янота спэцыяльную гімнастыку і выходзіла яго. А янот стаў паслом дзікай прыроды і зараз нясе людзям надзею.
У праграме рускай службы Свабоды "Тварам да падзеі" вядучы Міхаіл Сакалоў абмяркоўвае расьсьледаваньне Аляксея Навальнага з расейскім палітычным аналітыкам Кірылам Рогавым і эканамістам і палітыкам Сяргеем Аляксашанкам.
У сталіцы Беларусі прайшла «Менская лыжня-2018», у якой традыцыйна узялі ўдзел чыноўнікі выканкамаў і прадстаўнікі сілавых ведамстваў.
Інвалід І групы Вячаслаў Радкевіч з Маладэчна безвынікова дамагаецца пэнсіі, належнай яму за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Сёлета спаўняецца 100 гадоў зь дня нараджэньня Пятра Машэрава, кіраўніка кампартыі Беларусі ў 1965-1980 гадах. Якім ён увайшоў у гісторыю Беларусі? Апытаньне ў Менску.
З надыходам маразоў пантонны мост паміж Жыткавічамі і Туравам ня дзейнічае. Супрацоўнікі МНС перапраўляюць людзей з аднаго берага на другі з дапамогай маторных катэраў. Працэс ускладняе пастаянны ледаход. Свабода паназірала за тым, як гэта адбываецца.
8 лютага ў Менску паказалі брытанскую камэдыю «Сьмерць Сталіна“». Чаму фільм выклікаў такую цікавасьць гледачоў?
Сем памятных дошак з выявамі вядомых беларусаў вырабілі падчас міжнароднай выставы, прысьвечанай пахавальнай справе «Мэмарыял. Каменеапрацоўка».
У Менску сабралося 500 піянэраў з усёй Беларусі, каб паўдзельнічаць у конкурсным пляц-канцэрце.
22-гадовы вазочнік-саначнік Вадзім Ліпінскі едзе на Паралімпіяду. Перад адлётам на зборы ён паказаў, як праходзіць яго дзень у Менску, і расказаў пра свой лёс.
Паўночная Карэя правяла масавы вайсковы парад за дзень да афіцыйнага пачатку Алімпійскіх гульняў. На парадзе паўночныя карэйцы прадэманстравалі свае міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты.
У Менску 8 лютага пачынаецца паказ забароненага ў Расеі сатырычнага француска-брытанскага фільму «Сьмерць Сталіна»
У Менску 8 лютага пачынаецца паказ забароненага ў Расеі сатырычнага француска-брытанскага фільму «Сьмерць Сталіна». А што думаюць менчукі пра асобу Сталіна, якім ён застаўся ў памяці беларусаў — у апытанцы Свабоды.
Уладальнікі мэблевай крамы ў расейскім горадзе Набярэжныя Чалны прыдумалі «перадвыбарчую» лінейку мэблі пад слоганам «наш кандыдат».
Ва Ўкраіне хочуць памяняць афіцыйнае вітаньне ў войску. Цяпер там ужываецца форма: «Здрастуйте, товариші» і адказ «Бажаємо (бажаю) здоров’я». Замест гэтага прапануецца зрабіць афіцыйным вайсковым вітаньнем «Слава Ўкраіне!», а адказам: «Героям слава!». Як зьявіўся гэты лёзунг?
У Менску прайшоў незвычайны забег у межах Зімовых бегавых гульняў.
У Брусэлі, каля сядзібы Эўракамісіі і Эўрапейскай Рады, адбыўся пікет супраць блякаваньня ўладамі Беларусі інфармацыйнага сайту “Хартыя'97”. Некалькі актывістаў выйшлі з плякатамі «Мы — “Хартыя'97”», «Стоп цэнзуры», «Санкцыі».
У парлямэнт Казахстана ўнесены закон, дзе прапісана права прэзыдэнта Казахстана пажыцьцёва ўзначальваць Савет бясьпекі.
За ідэю ўзаконіць грамадзянскія саюзы сабралі больш за 10 тысяч подпісаў. Калі закон аб сужыцьці у Латвіі прымуць - гэта будзе азначаць прызнаньне і аднаполых саюзаў. З 28 краін ЭЗ сямейныя адносіны паміж людзьмі аднаго полу не прызнаюць Балгарыя, Польшча, Румынія, Славаччына, Літва і Латвія.
Больш за 30 тысяч дзяўчынак не нарадзіліся ў Грузіі з прычыны селектыўных абортаў. Такія прыблізныя дадзеныя за перыяд з 1990 па 2015 гады. Спэцыялісты кажуць, што для краіны, чыё насельніцтва не дацягвае да 4 мільёнаў, гэта катастрафічныя лічбы.
У 2015 годзе маленькі Андрэй з мамай шыў сьнегавікоў, каб аплаціць лячэньне ад раку. Яму дапамаглі тысячы людзей, і цяпер ён рыхтуецца да школы.
Беларусаў лічаць памяркоўнымі. Рэгулярна ўспыхваюць дыскусіі, ці добра цэламу народу быць такім: маўляў, ад памяркоўнасьці нашыя беды. А можа мы няправільна разумеем слова „памяркоўны“? Возьмем за экспэртаў людзей на вуліцы. Глядзім відэа.
Лыжніку Сяргею Далідовічу 44 гады. Ён лідэр алімпійскай лыжнай зборнай Беларусі. Яшчэ летась ягоны ўдзел у Алімпіядзе ў карэйскім Пхёнчхане быў пад сумневам, ён нават зьбіраў грошы для аўтаномных трэніровак.
Колькі і за што будуць плаціць беларусы паводле мадыфікаванага дэкрэту аб «дармаедах»? Ці справядлівыя яго патрабаваньні? Ці спародзіць ён новую хвалю пратэстаў? У чарговым выпуску «Зоны Свабоды» дыскутуюць Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Валянцін Жданко. Вядучая Ганна Соўсь.
У 2017 годзе маці Андрэя Чаўтаева вырашыла пераехаць да сына ў Віцебск. Яна прадала кватэру ва Ўзбэкістане і перавяла грошы сыну ў Беларусь. Пасьля гэтага Нэла Сьцяпанаўна купіла білет на самалёт да Масквы. Аднак Нэлу Сьцяпанаўну зьбілі і абрабавалі каля аэрапорту Дамадзедава ў Маскве.
Дызайнэрка ў якасьці дыплёмнай працы сканструявала мэблю, вырабленую з гною. Гэтая мэбля экалягічна чыстая, а матэрыял для яе вытворчасьці невычэрпны.
Прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёну ў Менску далучыліся да сябраў Аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР падчас ускладаньня кветак да шыльды Кастуся Каліноўскага. Старшыня раённага Савету вэтэранаў Аляўціна Надзежкіна расказала, як яе ўразіла прачытанае пра паўстанца.
Загрузіць яшчэ