Спэцыялісты кажуць, што ўжо ва ўлоньні маці фармуецца эмацыйна-псыхічны складнік дзіцяці. Таму цяжарным жанчынам рэкамэндуюць слухаць пэўную музыку, прыкладам, клясычную. А наш сёньняшні экспэрт паэт, кандыдат філялёгіі і малады бацька Анатоль Івашчанка прапануе кнігі, якія будзе, на ягоную думку, неабходна прачытаць будучым маці, каб нарадзіць і выхаваць сапраўднага беларуса.