Грузавік з 20 тонамі дапамогі для беларускіх пратэстоўцаў 12 гадзінаў чакае, каб уехаць у Беларусь, паведаміў кіраўнік офісу польскага прэм’ера Міхал Дворчык. Грузавік перасек польскую мяжу ў сераду ўвечары і ўсё яшчэ не атрымаў дазволу на ўезд у Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на праблему зьніжэньня падатковых паступленьняў у бюджэт з боку буйных прамысловых прадпрыемстваў, інфармуе Агенцтва фінансавых навінаў.
Дырэктара РНПЦ Мрочака вінавацяць у тым, што ён ня змог утрымаць калектыў і не забараніў выказваць людзям грамадзянскую пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне.
Адвакат Вольгі Кавалькова Яўген Маслаў паведаміў, што выйшаў з турмы на Акрэсьціна, дзе знаходзіцца Вольга. Яму не дазволілі сустрэцца з падабароннай, спаслаўшыся на складаную эпідэміялягічную сытууацыю.
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сабраў кіраўнікоў амбасадаў замежных дзяржаў для абмеркаваньня ўнутранай сытуацыі і зьнешнепалітычнай рэакцыі на яе.
Пакуль улады робяць гучныя заявы аб тым, што менскія сьвятыні трэба абараніць ад масавых беспарадкаў, рэальную павагу да сьвятыняў і прынцыпаў маралі дэманструюць толькі пратэстоўцы.
На кожным трэцім выбарчым участку ў Беларусі выяўленыя фальсыфікацыі, агучаныя ЦВК зьвесткі значна разыходзяцца з афіцыйнымі зьвесткамі ўчастковых пратаколаў, на ўчастках зафіксавана больш за 6700 парушэньняў, сьцьвярджаюць аўтары дасьледаваньня, падрыхтаванага онлайн-плятформай «Голас».
Што адбываецца ў Беларусі на 18-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў заяву ў сувязі з інцыдэнтам з удзелам супрацоўнікаў сілавых структураў на тэрыторыі Чырвонага касьцёла.
Падчас сустрэчы з рабочымі на «Гродна Азоце» 26 жніўня старшыня гарадзенскага аблвыканкаму і былы міністар аховы здароўя Уладзімер Каранік сказаў, што 16-гадовы падлетак, які ляжаў у коме ў 3-м дзіцячым шпіталі Менску, «потым выйшаў на псыхоз», і ў яго «паводле клінікі — атручэньне псыхатропамі».
Старшы лейтэнант міліцыі, участковы інспэктар Ленінскага РУУС Менску Яўген Асінскі пасьля выбараў напісаў рапарт на звальненьне і 14 жніўня проста ня выйшаў на службу.
Белсат паведаміў, што зьнік журналіст гэтага тэлеканалу Арцём Лява.
Сёньня з сумеснай заявай аб сытуацыі ў Беларусі выступілі вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і міністар замежных справаў Канады Франсуа-Філіп Шампань.
«Галоўнае, каб сытуацыя ў Беларусі стабілізавалася, каб адбылося мірнае ўрэгуляваньне. Украіна ніколі ня ўмешвалася і не плянуе ўмешвацца ў выбары ніводнай дзяржавы»
Кіраўніцтва Рады Эўропы заклікала ўлады Беларусі неадкладна пачаць «шырокі і інклюзіўны нацыянальны дыялёг з уцягваньнем грамадзянскай супольнасьці», каб мірна вырашыць цяперашні крызіс у краіне.
Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц расказаў «Голасу Амэрыкі» пра сустрэчу 25 жніўня намесьніка дзяржсакратара ЗША Стывена Бігана і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, у рамках якой абмяркоўвалася і «беларускае пытаньне».
Прамучыўшыся пару дзён, я зразумеў што больш эфэктыўна і больш сумленна будзе сысьці ў адпачынак на нявызначаны час і ў Менску дапамагчы, чым магу.
Відавочцы паведамілі пра затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Акрамя таго, амапаўцы зачынілі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены і нікога не выпускалі.
Ужо на 20 выбарчых акругах Менску частка выбарнікаў ініцыявала адкліканьне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Калі і на якіх умовах Аляксандар Лукашэнка гатовы весьці дыялёг са сваімі апанэнтамі? Ці будзе ён весьці такі дыялёг, калі пратэст прайграе? Ці могуць Масква і Захад дамовіцца наконт Беларусі праз галаву беларусаў?
Генпракуратура ад камэнтароў адмовілася.
Падпалкоўнік Юры Гушча, які ў свой час служыў у цэнтральным апараце МУС, аналізуе прычыны брутальнасьці дзеяньняў сілавікоў 9–12 жніўня, тлумачыць асаблівасьці выхаваньня байцоў АМАПу і заяўляе, што Лукашэнка будзе расчараваны «вернасьцю» сілавікоў.
Цяперашнія пратэсты ў Беларусі супраць улады Аляксандра Лукашэнкі ён назваў «жнівеньскай рэвалюцыяй».
«За ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі заводу зьбіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы».
Амэрыканская фэдэрацыя працы — Кангрэс прамысловых прафсаюзаў (American Federation of Labor and Congress of Industrial Organizations) зьвярнулася зь лістом да Аляксандра Ярашука, старшыні Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў.
Менск гатовы да канструктыўнага дыялёгу з замежнымі партнэрамі што да ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў краіне, але без пагрозаў і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская лічыць сябе пераможцай на выбарах 9 жніўня, а вынік, які прыпісваецца Аляксандру Лукашэнку, — сфальсыфікаваным. Фрагмэнты інтэрвію Ціханоўскай францускай газэце Le Monde прыводзіць Інтэрфакс.
Гарадзкое ўнітарнае прадпрыемства «Жыльлё» Барысаўскага райвыканкаму даслала папярэджаньне 28-гадоваму Івану Самсонаву аб высяленьні з інтэрнату. Іван кажа, што такім чынам улады хочуць яму адпомсьціць за ўдзел у пратэстах.
Каардынацыйная рада, у прызідыюм якой уваходзяць 7 чалавек, не прызнала вынікаў выбараў 9 жніўня і заклікала адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады.
«Дарэмна думаць, што 7 або 600 чалавек сабраліся — і яны нешта зрабілі з народам. Гэта народ прыйшоў да гэтага. Гэта ў нас на вачах робіцца нацыя, беларускі народ», сказала Сьвятлана Алексіевіч за хвіліны да допыту ў Сьледчым камітэце.
Улады Беларусі неадэкватна рэагуюць на грамадзян, якія пратэстуюць, лічыць прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пра яго заяву інфармуе агенцтва «Інтэрфакс».
Нобэлеўскую ляўрэатку ў літаратуры і сябра Каардынацыйнай рады Сьвятлану Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт на допыт у якасьці сьведкі. У 14.50 яна выйшла з СК. Паведаміла, што скарысталася правам ня сьведчыць супраць сябе.
У Польшчы і Літве заявілі аб спрашчэньні ўезду для грамадзян Беларусі, нягледзячы на абмежаваньні ў сувязі з COVID-19, інфармуе TUT.by
27-гадовы Аляксандар Балбераў быў намесьнікам дырэктара магілёўскага мастацкага музэю імя Масьленікава і займаў пасаду загадчыка аддзелу навукова-выдавецкай дзейнасьці і маркетынгу.
Выканаўчы камітэт Канфэдэрацыі працы Расеі (КПР) прыняў заяву аб сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Выканкам КПР выказаў салідарнасьць з патрабаваньнямі страйкоўцаў.
Другі тыдзень буйныя грамадзка-палітычныя недзяржаўныя СМІ ня могуць надрукаваць свае наклады ў Беларускім доме друку. Афіцыйныя прычыны — паломка абсталяваньня або адсутнасьць расходных матэрыялаў. Пры гэтым дзяржаўныя газэты працягваюць выходзіць, піша БелаПАН.
Гэты здымак з чалавекам, які ляжыць на газоне, а над ім, разьвёўшы рукі, стаіць сілавік, апублікавалі многія інфармацыйныя рэсурсы, і ня толькі ў Беларусі. Партал TUT.by пагутарыў з абодвума яго героямі.
Пашпарты расейскіх журналістаў, у якія паставілі штамп пра забарону на пяць гадоў уяжджаць у Беларусь, лічацца ў Расеі сапсаванымі.
Уначы па мікрараёнах езьдзяць гастралёры, уключаюць на поўную гучнасьць песьні «Муры» і «Перамен», скандуюць без прычыны «Жыве Беларусь», бʼюць бутэлькі і шкло, піша «Наша ніва».
Сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава заявіла, што прызначаць новы ўрад да інаўгурацыі новага прэзыдэнта было парушэньнем закону.
Карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна напісала ў сваім Фэйсбуку, што пасьля 15 гадоў працы яна сышла з БТ.
Каб адзначыць Сьвята Незалежнасьці, на аднайменнай плошчы ў Менску ў аўторак увечары пачалі зьбірацца людзі.
Наша Ніва разьмясьціла відэазапіс, на якім відаць, як салдат наўмысна страляе ў журналістку выданьня Натальлю Лубнеўскую з адлегласьці 10 мэтраў.
Вярхоўны суд адзначае, што рашэньне аб прызнаньні выбараў несапраўднымі прымае Цэнтральная камісія.
Даверанай асобе Сьвятланы Ціханоўскай і сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вользе Кавальковай Заводзкі суд сталіцы прысудзіў 10 дзён арышту за «арганізацыю несанкцыянаванай акцыі» (ч. 2 арт. 23.34 КаАП).
Дылеўскага вінавацілі ў тым, што ён заклікаў да страйку і парушыў закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
25 жніўня бацькам дзяцей беларускамоўнай гімназіі № 23, якія патрабавалі сумленнага пераліку галасоў на выбарах, прыйшоў адказ: дырэктарка Ірына Пасюкевіч проста распусьціла апякунскую бацькоўскую раду сваім загадам.
Загрузіць яшчэ