Войны, пажары, савецкую ўладу на Беларусі перажылі некалькі дзясяткаў драўляных касьцёлаў. Мы адабралі 7 каталіцкіх сьвятыняў, пабудаваных з дрэва ў розныя часы і ў розных стылях, якія выглядаюць ня менш велічна за камяніцы.
У супольным праекце Свабоды і парталу «Плянэта Беларусь» «7 цудаў Беларусі» мы раскажам пра малавядомыя архітэктурныя і прыродныя адметнасьці Беларусі. У першай публікацыі — пра фартэцыі на выспах.
Драўляныя і мураваныя ратушы паўставалі ў гарадах ВКЛ, адзначаных Магдэбурскім правам, з XIV стагодзьдзя. Самакіраваньне мелі каля 60 беларускіх гарадоў і мястэчак. Да гэтай пары адрэстаўраваныя або цалкам адбудаваныя ратушы стаяць у сямі зь іх.