Палітвязень, праваабаронца і навукоўца Міхаіл Жамчужны правёў за кратамі 11 гадоў. Жамчужны расказвае пра свой досьвед выжываньня за кратамі, пра турэмную мэдыцыну, у выніку якой можна не дажыць да вызваленьня, пра каранавірус у турмах, а таксама раіць цяперашнім палітвязьням, як не зламацца.