Якая цяпер сытуацыя ў Кіеве? Як украінцы ставяцца да беларусаў? Як у сытуацыі вайны дзейнічае ўкраінская дзяржава? Ці засталіся ў беларускай дзяржавы прыкметы сувэрэнітэту? Ці можна разглядаць Беларусь як акупаваную дзяржаву?
Пасьля таго, як Лукашэнка дазволіў Расеі напасьці Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, — ці страціла Беларусь свой сувэрэнітэт цалкам? Ці мае значэньне тое, што Лукашэнка пакуль не паслаў беларусаў на вайну? З прычыны нападу Расеі на Ўкраіну — як зьменіцца стаўленьне беларусаў да Расеі?
Як, паводле апытаньня Chatham House, беларусы ставяцца да канстытуцыйнага рэфэрэндуму? Ці гатовыя яны, як у жніўні 2020 году, адстойваць свой голас? Як беларускія гараджане ставяцца да магчымай вайны паміж Расеяй і Украінай?
Ці будзе Захад трактаваць Беларусь як саўдзельніка агрэсіі? Наколькі жорсткімі выглядаюць меры, прынятыя і анансаваныя Захадам супраць агрэсара? Ці магчымае ваеннае ўмяшаньне заходніх краінаў? Які лёс чакае Беларусь? Якое значэньне можа мець абвяшчэньне Ціханоўскай?
Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе абавязкі прадстаўніка беларускага народу і стварае пераходны кабінэт.
Якую ролю адыгрывае Беларусь у цяперашняй вайне Расеі з Украінай? Якія мэты ставіць у гэтай вайне Пуцін? Ці можа яна перарасьці ў сусьветную вайну?
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна – прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхен 1938 году – капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Адкуль карані рэвізіянізму ў прамове прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна? Ці сапраўды Ўкраіна ня мае традыцый уласнай дзяржаўнасьці? І чаго чакаць Беларусі ў такой сытуацыі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя рэспублікі і калі так, то калі? Калі расейскія войскі вывядуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля было ня самым жорсткім з магчымых?
Ці азначае прызнаньне Расеяй самаабвешчаных рэспублік ва Ўкраіне вайну? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтае рашэньне Пуціна? Ці прызнае Беларусь незалежнасьць «ДНР» і «ЛНР»? Калі зь Беларусі выйдуць расейскія войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях?
Нэўтралы, «балота», апалітычныя — з каго складаецца частка беларускага грамадзтва, якая паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўлады? Да каго і ў чым яны бліжэйшыя — да пратэстоўцаў ці да «бастыёну Лукашэнкі»? Ці маральна быць па-за палітычным супрацьстаяньнем?
Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкасту доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Што азначае той факт, што расейскія войскі пасьля вучэньняў застаюцца ў Беларусі на напэўны час? Як гэта стасуецца з папярэднімі заявамі Лукашэнкі і міністра Макея? Ці вайна непазьбежная?
Ці будуць выведзеныя зь Беларусі расейскія войскі і калі? На якую эканамічную дапамогу з боку Расеі можа разьлічваць Лукашэнка? Ці будзе прызнаньне самаабвешчаных рэспублік ва Ўкраіне?
Які вынік мелі перамовы нямецкага канцлера Шольца і прэзыдэнта Расеі Пуціна? Ці перасьцерагаюцца ў Нямеччыне пашырэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі? Які адказ Нямеччыны на ўльтыматум Пуціна аб гарантыях бясьпекі для Расеі?
Ці ўхваліць Пуцін прапанову Дзярждумы аб прызнаньні незалежнасьці самаабвешчаных рэспублік на тэрыторыі Ўкраіны? У чым сытуацыя падобная, а ў чым адрозная ад прызнаньня ў 2008 годзе незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі? Чаму Пуцін нядаўна казаў Макрону, што прызнаньня «ДНР/ЛНР» ня будзе?
Экспэрт Украінскага інстытуту будучыні (Кіеў), беларус Ігар Тышкевіч у інтэрвію Свабодзе адказвае на пытаньні, ці нападзе 16 лютага Расея на Ўкраіну, ці ў стане ўкраінцы абараніцца, да чаго афіцыйны Кіеў схіляюць расейскія і заходнія палітыкі і якая ва ўсім гэтым роля Беларусі.
Чаму заходнія краіны эвакуююць супрацоўнікаў сваіх амбасадаў зь Кіеву? Чаму амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што Расея выйграе вайну ва Ўкраіны за 72 гадзіны? Якімі могуць быць палітычныя наступствы гіпатэтычнай вайны, калі яна адбудзецца?
Яких мэтаў Расея можа дасягнуць вайной з Украінай? Калі вайна будзе, то які характар яна будзе мець? Якія палітычныя наступствы для Крамля будзе мець адмова ад вайны, адвод войскаў? Ці можа стаць рэальнай мэтай напампоўваньня напружаньня умацаваньне вайсковага кантроля над Беларусьсю?
Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Польскі гісторык і палітоляг Антоні Дудэк у інтэрвію Свабодзе расказаў, што рабілі польскія антыкамуністы паміж увядзеньнем ваеннага становішча ў 1981 годзе і разгромнай перамогай «Салідарнасьці» на выбарах-1989, якія прайшлі паводле правілаў камуністаў.
На пытаньні Радыё Свабода пра расейскія вучэньні ў Беларусі адказала Анна Марыя Дынэр – аналітык Польскага інстытуту міжнародных спраў.
Палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч праз галадоўку пратэсту дамагаецца зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.
Спэцыяльны прадстаўнік Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях выбараў Аляксандар Шлык у інтэрвію Свабодзе адказаў на пытаньні пра сэнс стратэгіі дэмакратычных сілаў падчас канстытуцыйнага рэфэрэндуму ва ўмовах рэпрэсій і татальнага запалохваньня ў Беларусі.
Ці адбудзецца вайна падчас вучэньняў "Саюзная рашучасьць-2022"? Ці непазьбежны ўзброены канфлікт у рэгіёне - раней ці пазьней? Ці сыйдуць расейскія войскі зь Беларусі пасьля вучэньняў?
Ізраільская журналістка і дакумэнталістка, былая дэпутатка Кнэсету Ксенія Сьвятлова расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра свой дакумэнтальны фільм «Жанчыны зь кветкамі» пра падзеі ў Беларусі, прэм'ера якога адбудзецца 11 лютага ў Тэль-Авіве.
Што азначае адмова Лукашэнкі пасылаць беларускіх вайскоўцаў у Сырыю? Ці пагадзіўся ён пасылаць беларусаў на вайну з Украінай? Ці дамогся францускі прэзыдэнт Эманюэль Макрон міру на перамовах у Маскве?
Частка пятая падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Пяты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Пісьменьніца Тацяна Заміроўская расказвае пра сваю калекцыю сноў, у якіх беларусы бачаць Аляксандра Лукашэнку, і пра тое, як гэтыя сны мяняліся з часам, асабліва пасьля падзеяў 2020 году.
Што згубіць Літва ў выніку адмовы ад транзыту беларускіх калійных угнаеньняў? Якія выдаткі – грашовыя і палітычныя – давядзецца плаціць Беларусі за перанакіраваньне свайго калійнага транзыту на Расею? Куды Вільня перанакіруе транзыт празь Беларусь, які будзе спынены 7 лютага?
Грамадзкі дзяяч, былы бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як здымаецца «Радыё Гаага», калі ён скончыць быць «салдатам інфармацыйнай вайны», празь які ракурс варта аналізаваць казахскі кейс беларусам, і які пагрозы і шанцы для Беларусі можа мець магчымая вайна Расеі
Каманда Бабарыкі абнародавала сваю прапанову паводзінаў на канстытуцыйным рэфэрэндуме – ісьці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць як заўгодна, толькі ня «Так». У чым перавагі і ў чым хібы гэтай прапановы? Тры розныя прапановы паводзінаў – байкот, «два крыжыкі» і прапанова каманды Бабарыкі.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Грамадзкі дзяяч, кіраўнік Свабоднага тэатру, сябра Беларускай рады культуры Мікалай Халезін – пра рэальную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, новыя пакеты санкцый, герояў і катаў у беларускім грамадзтве і спосабы захаваць сябе, сваю справу і надзею ў цяперашніх умовах.
Ці стануць беларуска-расейскія вучэньні пралёгам разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх войскаў на сталай аснове? Чым такі варыянт для Крамля больш прывабны, чым уварваньне ва Ўкраіну? Чаму расейская вайсковая база не зьявілася ў Беларусі раней?
Чым поўны тэкст дэкрэту аб інтэграцыі адрозьніваецца ад папярэдних дайджэстаў? Ці будзе рэалізацыя дэкрэту «з'яданьнем» беларускага сувэрэнітэту? Якая «морквачкі» паводле дэкрэту атрымае Беларусь за гарманізацыю заканадаўства з расейскім?
Ці сапраўдны інтэграцыйны дэкрэт Лукашэнкі, вытрымкі зь якога былі апублікаваныя «Нашай нівай»? У чым яго адрозьненьні ад скарочанага выкладаньня інтэграцыйнай дамовы, якія былі апублікаваныя летась? У чым дэкрэт і яго рэалізацыя абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі?
Частка чацьвёртая падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Чацьвёрты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Ці патлумачыў Аляксандар Лукашэнка патрэбу ў новай Канстытуцыі? Якім курсам ён зьбіраецца весьці Беларусь у будучыню? Ці можа ён абараніць незалежнасьць краіны?
Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Нямецкага фонду Маршала, расказаў пра тое, чаму нямецкая ўлада гэтак павольна і няўпэўнена рэагуе на расейскія пагрозы Ўкраіне і чаму ніхто ў Нямеччыне не зьбіраецца ўсур'ёз абмяркоўваць расьсьледаваньні, якія цяпер афіцыйна вядуцца ў Беларусі..
Які маштаб палітычна матываваных звальненьняў мэдыкаў у Беларусі? Ці ёсьць у кіраўніцтва мэдустановаў магчымасьць адстаяць сваіх супрацоўнікаў? Што страчвае беларуская мэдыцына ў сувязі з ад'ездам і звальненьнем мэдыкаў?
Беларуская чыгунка трэці дзень ня можа аднавіць онлайн-продаж квіткоў на цягнікі пасьля ўзлому электроннай сыстэмы. Адказнасьць за атаку на сэрвэры ўзялі на сябе «Кібэрпартызаны». Дэталі пра кібэратаку Свабодзе расказала прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» і арганізацыі «Супраціў» Юльяна Шаметавец.
Байкот альбо галасаваньне супраць і праекту зьменаў у Канстытуцыю і старой Канстытуцыі – што і як можа прывесьці да пераменаў? Як можна будзе спраўдзіць вынік народнага волевыяўленьня? Ці можа паўтарыцца ў лютым сёлета жнівень 2020 году?
Загрузіць яшчэ