Cтаўленьне беларусаў да СССР аказалася істотна, значна адрозным ад расейскага. І культурная, і гістарычная блізкасьць, і прарасейская бягучая палітыка, і шчыльныя сувязі расейцамі беларусаў у гэтым пытаньні не зрабілі. Колькасьць тых, хто ў Беларусі лічыць, што распад СССР быў кепскай справай для краіны, даволі вялікая, але сярод моладзі настальгуючыя па Савецкім Саюзе, у адрозьненьне ад Расеі, складаюць меншасьць.