У Менску бацькі менскіх дашкольнікаў ініцыявалі краўдфaндынгавую кампанію для падтрымкі беларускай мовы ў дзіцячых садках. Ініцыятары называюць свой праект канкрэтным крокам дзеля рэфармаваньня дашкольнай адукацыі ў моўным аспэкце.
У розных краінах сьвету выбіралі «Слова году», якое для іх найлепш характарызуе год 2018-ы. Дзесьці рашэньне прымалі камісіі лінгвістаў, а недзе выбар пакінулі за носьбітамі мовы.
Навошта Максім Танк і Цішка Гартны вучылі эспэранта, а дзяржаўнае радыё БССР вяло перадачы на гэтай мове. Беларусь і эспэранта. 5 фактаў, якія вас зьдзівяць.
Карэспандэнт Свабоды дасьледаваў, як і ў якіх абставінах кіраўнікі беларускага ўраду публічна карысталіся беларускай мовай.
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
Што варта ведаць пра валійскую мову? Ці ёсьць у яе пэрспэктывы выжываньня? Гутарым з валійскім мовазнаўцам.
Лічыцца, што Беларусь застаецца адзіным на постсавецкай прасторы запаведнікам камуністычнай спадчыны і што ўлады тут строга пільнуюць, каб сымбалі і героі сацыялізму заставаліся недатыкальнымі.
Усе прадметы ў грамадзкіх школах выкладаюць толькі па-каталянску. Выключэньне — 2 ці 3 гадзіны на тыдзень гішпанскай мовы, а таксама 3 ці 4 гадзіны замежнай мовы.
Ва Ўкраіне Нацыянальная камісія з пытаньняў правапісу абнародавала праект новай рэдакцыі ўкраінскай артаграфіі, які вяртае многія правілы, што дзейнічалі да моўнай рэформы 1933 году.
Дзявяты месяц гамяльчук Сяргей Макрэнка высьвятляе ў мясцовых уладаў, ці зможа ягоная дачка Саша вучыцца па-беларуску ў першай клясе гомельскай сярэдняй школы № 5.
Дзейны цяпер закон мае такую фармулёўку: інфармацыя аб таварах на ўпакоўках і этыкетках мае быць «на беларускай або расейскай мове». Гэтую фармулёўку прапануюць замяніць на «на беларускай і (або) расейскай».
Апошнім часам даволі рэдкую ў сучасным расейскім пісьме літару Ъ упадабалі беларускія прадпрымальнікі. Зьявіліся крамы «МясновЪ», «ГастрономЪ», «ПровиантЪ», рэстарацыі і сталоўкі «ТрактирЪ», «ГурманЪ», «ТеремЪ», салёны прыгажосьці «ЦирюльникЪ». Нягледзячы на дзіўнае напісаньне, некаторыя назовы афіцыйна зарэгістраваныя як таварныя знакі. Які сэнс укладаюць людзі ў гэты «Ъ», што за гэтым стаіць?
У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Свабода высьветліла, хто адказвае за перапіс, фармулюе пытаньні перапіснога ліста, як будуць сфармуляваныя пытаньні пра мову, нацыянальнасьць, стаўленьне да рэлігіі.
Ідзе сэсія Палаты прадстаўнікоў, дзе сярод іншых пытаньняў востра стаіць важнае — ці атрымаюць беларускамоўныя спажыўцы тыя ж правы, што й расейскамоўныя?
Паводле апытаньня, 82% беларусаў лічаць, што асноўнай мовай беларускага футбольнага чэмпіянату павінна быць беларуская. Але ня ўсе футбольныя клюбы згодныя зь гэтым.
У Вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі гуляе 16 клюбаў тры зь іх прадстаўляюць сталіцу — гэта «Дынама-Менск», «Крумкачы» й «Менск».
На пачатку траўня пачаўся збор подпісаў пад інтэрнэт-пэтыцыяй за роўнасьць беларускае й расейскае моваў у заканадаўстве — на сёньняшні дзень яе падпісала ўжо больш за тысячу чалавек.
Сёньня мы пагаворым аб некаторых з тых беларускіх вытворцаў харчовых тавараў, што выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй дзейнасьці, а таксама лічаць, што інфармацыя аб таварах і паслугах у абавязковым парадку павінна даводзіцца на дзьвюх дзяржаўных мовах Беларусі.
Месяц таму распачаўся чарговы футбольны чэмпіянат Беларусі ў Вышэйшай лізе. На сёньняшні дзень вышэйшыя прыступкі турнірнай табліцы сярод 16 каманд дзеляць салігорскі Шахцёр, менскае Дынама й барысаўскі БАТЭ.
Не даводзіцца казаць, што сучасны беларускі чыноўнік дасканала валодае беларускай мовай, ня ганьбячы мову, сябе і адрасата ў адказах.
У сёньняшні час, на жаль, сустракаецца яшчэ даволі шмат выпадкаў, калі беларускую мову некаторыя асобы называюць або мёртвым трупам, які трэба хутчэй закапаць, або недарэчным асарці з расейскай і польскай мовы, або іншымі абразьлівымі словамі.
Як прадстаўлены футбольныя клюбы ў сеціве? Ці забясьпечваюць яны беларускамоўнага заўзятара інфармацыяй аб футбольным жыцьці яго клюбу па-беларуску?
На пачатку красавіка пачнецца чарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў. Для беларускамоўных беларусаў яна будзе адметная тым, што на ёй будуць разгледжаныя і прынятыя зьмены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
У пачатку красавіка пачынаецца новы чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе.
Запраўкі А-100 з 1 студзеня перайшлі на беларускую мову. Аднак неўзабаве прадпрымальніку зь Віцебску забаранілі разьмяшчаць на сваім тавары этыкеткі па-беларуску. А ці абараняе закон правы беларускамоўных спажыўцоў?
У папярэдніх публікацыях мы распавядалі аб тым, што думаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пра беларускую мову. А як з гэтым у Савеце Рэспублікі?
Магілёўскія клюбы ня толькі аўсайдэры ў пашырэньні мовы, але і аўтсайдэры ў спартовых чэмпіянатах Беларусі: стабільна і шмат год запар займаюць апошнія месцы ў турнірных табліцах. Піша Ігар Случак.
Ігар Случак зьвярнуўся у райвыканкамы Гомельскай вобласьці з пытаньнем, чаму шыльды і паказальнікі не падпісваюцца па-беларуску, як гэтага патрабуе закон. І вось якія атрымаў адказы.
Ігар Случак піша аб сытуацыі зь беларускай мовай у футбольных клюбах, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных турнірах.
Як да беларусізацыі ставяцца дэпутаты, якія нарадзіліся ва Ўкраіне. Такіх у беларускім парлямэнце чатыры. Цікава параўнаць іх адказы з адказамі дэпутатаў расейскага паходжаньня. Піша Ігар Случак.
Абодва клюбы прадстаўляюць Беларусь у міжнародных чэмпіянатах. Ці атрымоўваецца ў іх годна прэзэнтаваць беларускую мову? Піша Ігар Случак.
Што думаюць аб разьвіцьці мовы дэпутаты, якія і павінны распрацоўвацць акты, якія дазволілі б стварыць у Беларусі сапраўднае моўнае раўнапраўе. Піша Ігар Случак.
Ігар Случак высьвятляе, чаму футбольныя і хакейныя клюбы з заходняй Беларусі так не сябруюць зь беларускай мовай.
Ігар Случак высьвятляе, што абраньнікі беларускага народу думаюць аб неабходнасьці разьвіцьця беларускай мовы і культуры?
Нягледзячы на стэрэатып, што беларускі ўсход спрэс зрусіфікаваны, самыя сьведамыя футбольныя клюбы з Гомельскай і Магілёўскай абласьцей — ФК «Гомель» і «Белшына»
«Ніякай незалежнасьці ў дэпутатаў няма, а ўсімі іх дзеяньнямі і выказваньнямі кіруе адзін калектыўны розум, які пасылае сыгнал, што рабіць і што пісаць», — піша каардынатар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак
Ігар Случак ужо некалькі гадоў лістуецца з чыноўнікамі і фірмамі, змагаючыся за прастору і правы для беларускамоўных. Пра посьпехі і няўдачы ў гэтым змаганьні — у новым цыклі на Радыё Свабода.