4 жніўня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю затрымалі кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Бяляцкага вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу "ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйных памерах". Алеся Бяляцкага затрымалі прынамсі на 3 сутак.