Андрэю Саньнікаву ў Віцебскай калёніі знайшлі працу. У Мікалая Аўтуховіча пагоршыўся зрок. Навіны палітвязьняў.
Віцебскі актывіст Сяргей Каваленка зарэгістраваў шлюб са сваёй грамадзянскай жонкай Аленай. Гэта адбывалася ў пакоі для сьледчых дзеяньняў віцебскага СІЗА, дзе Сяргей трымае галадоўку пратэсту, распачатую яшчэ 19 сьнежня.
Адвакат Андрэй Варвашэвіч ня змог сустрэцца са сваім падабаронным у калёніі «Віцьба-3»
Жонка віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі Алена даведалася зь лістоў, дасланых Сяргеем зь СІЗА, што ён адмовіўся ад прымусовага харчаваньня і гатовы абвясьціць сухую галадоўку.
Былы палітвязень Сяргей Казакоў і нядаўна адлічаны з унівэрсытэту студэнт Аляксандар Вялітчанка накіравалі лісты ў Адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваньнямі тэрміновага вызваленьня палітычных зьняволеных Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча і іншых.
Мікалай Статкевіч даслаў жонцы «валянцінку». Для праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Жодзінскім СІЗА прынялі харчовую перадачу, але папярэдзілі, каб больш не прыносілі. Віцебскія праваабаронцы сочаць за станам здароўя Сяргея Каваленкі, які працягвае галадоўку. Зьмітру Бандарэнку не дазволілі пазваніць дамоў.
Жонка беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага наведала Парыж. З гэтай нагоды зьявіўся артыкул у францускай Le Monde.
Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА
Натальля Пінчук зьбіраецца ў панядзелак ехаць у Жодзіна, каб даведацца, дзе яе муж, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Сваякі Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі ня вераць чуткам пра іх хуткае вызваленьне. Мікалаю Аўтуховічу ў гарадзенскай турме паабяцалі «не ствараць подласьцяў». Эдуард Лобаў у івацэвіцкай калёніі нарыхтоўвае дровы.
Наста Палажанка атрымала ліст ад Зьмітра Дашкевіча, амаль цалкам прысьвечаны Андрэю Саньнікаву.
«Хімік» Павал Севярынец атрымаў загад адміністрацыі камэндатуры прывесьці ў парадак усе свае справы.
Дзяжурны калёніі «Віцьба-3» адмовіўся паведаміць, ці вызвалілі вязьня калёніі Андрэя Саньнікава.
Споўнілася тры гады, як другім разам трапіў за краты ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.
Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі. Тым ня менш, пакет дакумэнтаў палітвязьня будзе дасланы на разгляд у Адміністрацыю Лукашэнкі.
Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі.
Супрацоўнікі магілёўскай калёніі № 15 адмаўляюцца паведамляць вынікі разгляду справы палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі на пасяджэньні камісіі, якая абмяркоўвала магчымыя зьмены рэжыму адбываньня пакараньня зьняволеных.
Паводле зьвестак з Магілёўскай калёніі, праз два дні там адбудзецца паседжаньне камісіі, на якім разгледзяць прашэньне аб памілаваньні палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.
Жонка палітвязьня лічыць, што галоўная катаваньне ў дачыненьні да яе мужа — гэта катаваньне яго ўласным здароўем.
Агляд навінаў палітвязьняў.
Пра гэта стала вядома 4 лютага, калі ён патэлефанаваў з калёніі сваёй жонцы Вользе.
Мікалай Аўтуховіч ужо знаходзіцца ў гарадзенскай турме № 1, куды яго накіравалі паводле рашэньня івацэвіцкага суду па абвінавачаньні ў парушэньні парадку ў івацэвіцкай калёніі № 22.
Вольга Бандарэнка і Ірына Халіп выказваюцца за павелічэньне сьпісу неўязных чыноўнікаў і ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. Мікалая Статкевіча ў калёніі наведаў адвакат. У Менску вывесілі банэр у падтрымку Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Праваабаронцу Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА.
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.
Афіцыйны зварот да Генэральнага пракурора Беларусі прынялі 1 лютага ўвечары ўдзельнікі каардынацыйнай групы «За волю».
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адваката на прысуд актывісту «Маладога фронту» Эдуарду Лобаву, які адбывае пакараньне 4 гадамі калёніі.
Акцыя адбылася каля беларускай амбасады ў Швэцыі.
Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць наглядную скаргу на прысуд сустаршыні стваранай Партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.
Палітвязень Зьміцер Бандарэнка ад сёньня зьмешчаны ў новыя ўмовыў трыманьня ў Магілёўскай турме, паведаміла жонка Вольга Бандарэнка.
У панядзелак з Андрэем Саньнікавым сустрэўся адвакат. Зьняволены палітык заявіў, што прашэньне аб вызваленьні ён напісаў яшчэ 20 лістапада.
Алена Каваленка так і не змагла даведацца, чаму для Сяргея не прымаюць ні прадукты, ні цёплыя боты. Хоць у СІЗА вісіць аб’ява, што ў камэрах халодна і перадача цёплых рэчаў вітаецца.
Спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіравана скарга з просьбай расьсьледаваць інфармацыю аб прымяненьні катаваньняў да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава.
Палітвязень Мікалай Дзядок, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, у нядзелю патэлефанаваў бацькам.
Чаму Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскі сьледчы ізалятар? Плату за інтэрнат на «хіміі» Севярынца не павялічылі. 30 студзеня віцебскі раённы суд разгледзіць скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава. Стан здароўя Алеся Бяляцкага палепшаў. Гэтымі днямі Мікалая Аўтуховіча могуць прывезьці ў гарадзенскую турму.
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду ў пытаньнях правоў чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву ў сувязі з стыуацыяй вакол Андрэя Саньнікава.
Жыхар Менску Андрэй Мікалаеў абвясьціў галадоўку супроць катаваньняў Андрэя Саньнікава і патрубуе яго хутчэйшага вызваленьня.
Анархістаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча пазбавілі кароткатэрміновых спатканьняў з роднымі за дысцыплінарныя спагнаньні.
«Радыё Свабода» задала гэтае пытаньне тром людзям, якія самі былі зьняволеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году: Уладзімеру Някляеву, Мікіце Ліхавіду і Насьце Палажанцы.
«Мой муж сказаў, што ня гэтая папера зьяўляецца мэтай Лукашэнкі».
Цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў» распачынае кампанію відэазваротаў вядомых украінцаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Адміністрацыя калёніі «Віцьба-3» кажа, што накіравала хадайніцтва Саньнікава 23 студзеня гэтага года.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў катаваньні, пагрозы ды іншыя формы незаконнага ўзьдзеяньня на палітвязьняў, якія ўжываюцца ў беларускіх турмах.
«Гэта ня проста акцыя салідарнасьці, гэта дэманстрацыя: мы — разам», — гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы кампаніі «Гавары праўду».
Былы палітвязень Аляксандар Казулін засьцерагае ад асуджэньня Андрэя Саньнікава.
Алесь Кіркевіч, былы палітвязень, лічыць, што спэцслужбы робяцца ўсё больш брутальнымі ў сваіх мэтадах.
Павал Вінаградаў, былы палітвязень, лічыць, што праўду можна будзе даведацца толькі калі Саньнікаў выйдзе на волю.
Мікіта Ліхавід, былы палітвязень, лічыць, што прашэньне моцна падарве палітычныя пазыцыі Саньнікава.
Былы палітвязень Аляксандар Класкоўскі лічыць, што Саньнікаў прыняў правільнае рашэньне.
Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід лічыць неабходным, каб міжнародная супольнасьць адрэагавала на інфармацю пра катаваньні Саньнікава.
Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч не гатовы камэнтаваць прашэньне Саньнікава.
Зьміцер Дрозд, былы палітвязень, лічыць, што Саньнікава хочуць зьнішчыць.
Загрузіць яшчэ