Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сьцьвярджае, што расейскія рэтрансьлятары для кіраваньня «шахедамі» ў Беларусі перасталі працаваць пасьля ўльтыматуму для Менску. Украінскі авіяцыйны экспэрт тлумачыць Свабодзе, як працуюць гэтыя сыстэмы і што яны могуць пагражаць ня толькі Ўкраіне, але і Эўропе.