Вынікі чарговага візыту Джона Коўла ў Менск выклікалі расчараваньне дэмакратычнай супольнасьці Беларусі. Чакалася больш маштабнае вызваленьне палітвязьняў, а на волю пакуль выйшлі толькі 25 чалавек. Адбыўся збой тэндэнцыі, паводле якой з кожным візытам Коўла Менск вызваляў усё больш вязьняў.
Спэцпасланьнік амэрыканскага прэзыдэнта спадзяецца наведаць Менск цягам месяца. Таксама ён разьлічвае, што Лукашэнка да канца году выпусьціць усіх палітвязьняў.
16 верасьня стала вядома, што ў выніку двухдзённых перамоў спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 25 зьняволеных.
16 верасьня стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі з беларускіх арганізацый «Лакафарба» і «Беллесбумпром». Беларускі бок у адказ вызваляе 25 палітвязьняў. Расказваем, што гэта за прадпрыемствы.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў ёсьць Павал Белавус, стваральнік «Арт Сядзібы» і крамы Symbal.by.
Сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — былы сьледчы Яўген Юшкевіч. Некалі ён кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць незаконныя загады. Што яшчэ пра яго вядома?
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл заявіў на другі дзень візыту ў Менск пра вызваленьне 25 чалавек з беларускіх турмаў у абмен на скасаваньне амэрыканскіх санкцый з двух беларускіх прадпрыемстваў.
Год таму ў парку «Ацячызна» ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці ўлады правялі паказальную акцыю добраўпарадкаваньня.
Пяць чалавек абвінавачваюцца ва ўдзеле ў змове з мэтай фінансаваньня тэрарызму па ўказаньні Крамля.
З 2022 году Apple афіцыйна не працуе ў Беларусі, але новыя смартфоны лінейкі iPhone 18 даступныя па перадзамове для беларусаў, самы дарагі каштуе 14 499 рублёў. Расказваем, як яны трапляюць у краіну.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), ацэньваючы першыя заявы па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джона Коўла, выказалі меркаваньне, што Расея выкарыстае скасаваньне санкцый супраць Беларусі ў сваіх ваенных інтарэсах.
Гэта адбылося на тле навіны пра тое, што аўтар дывэрсіі ў Ляйпцыгу атрымаў італьянскую візу менавіта ў Беларусі.
Падобны дазвол выдаў Выканаўчы камітэт УЭФА. Свабода разьбірае, што гэта значыць і ўспамінае, ці былі прэцэдэнты раней.
Крыстафэр Паніка, які ўвайшоў у склад амэрыканскай дэлегацыі на сёньняшніх перамовах у Менску, працаваў у Беларусі яшчэ ў канцы 1990-х. Паніка назіраў за палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі ў складзе місіі АБСЭ, працаваў у амбасадзе ЗША ў Менску і нават аднойчы быў затрыманы падчас акцыі пратэсту.
Белстат апублкіаваў фінансавыя паказчыкі беларускай эканомікі за 7 месяцаў 2026 году, яны трохі палепшыліся, але ўсё яшчэ далёкія ад узроўню эфэктыўнай вытворчасьці.
У Беларусь былы палітвязень Анджэй Пачобут пабыў роўна тыдзень. Раней паведамлялася, што ён мае намер наведаць ЗША і Канаду.
Экспэрты ААН лічаць, што некаторыя дзеяньні ўладаў Беларусі пасьля 2020 года могуць кваліфікавацца як злачынства супраць чалавечнасьці. Рада ААН па правах чалавека будзе разглядаць сытуацыю ў Беларусі 18 верасьня.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл у панядзелак 15 верасьня знаходзіцца з візытам у Беларусі. У менскім Палацы Незалежнасьці ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Тым часам ужо ідуць камандна-штабных вучэньні на тэрыторыі Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Менскай вобласьці.
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі блякаваньне старонак адразу некалькіх дзяржаўных СМІ на плятформе YouTube назвалі «найгрубейшай праявай цэнзуры па нацыянальных прыкметах і інфармацыйнай сэгрэгацыі».
Аляксандар Лукашэнка не паляцеў на чарговы саміт БРІКС у Дэлі. Ці сьведчыць гэта пра зьмену стаўленьня Менску да гэтай міжнароднай ініцыятывы і ці мог паўплываць заплянаваны візыт у Менск амэрыканскага спэцпасланьніка? Аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Украіна і Расея пагадзіліся не атакаваць энэргетычныя аб’екты адна адной, напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
У Літве разгортваецца нямецкая брыгада з 5 тысячамі вайскоўцаў і цывільных супрацоўнікаў і 2 тысячамі адзінак тэхнікі. На ейныя магчымасьці і дапамогу NATO Літва разьлічвае ў выпадку вайсковай агрэсіі з усходу.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл плянуе на гэтым тыдні зноў наведаць Беларусь.
Латвія стала найбольш актыўным кірункам мігранцкага крызісу ў 2026 годзе.
Дэпартамэнт міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі прызнаў часовую забарону Камітэту ААН у правах чалавека на дэпартацыю ў Беларусь беларускага праваабаронцы, палітычнага ўцекача Рамана Кісьляка і ў сувязі з гэтым не праводзіць адпаведную працэдуру датычна яго.
Віленскі акруговы суд зьмяніў вырак, вынесены сёлета ў пачатку году грамадзянцы Літвы Эрыцы Швянчонене за адмаўленьне злачынстваў СССР, на больш жорсткі.
Цяпер ідзе грамадзкае абмеркаваньне прапановы Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі, дзе дзяржаўны гімн пачынаецца словамі: «Мы беларусы, мірныя людзі», цяпер афіцыйна амаль 7 тысяч «экстрэмістаў» і 726 «тэрарыстаў». Расказваем, як краіна ператварылася ў «аплот экстрэмізму і тэрарызму» і каго прызнаюць тэрарыстамі.
Амаль адзінаццаць тысяч маладых людзей з Беларусі вучацца ў ВНУ Польшчы.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні 14-16 верасьня камандна-штабных вучэньняў тэрытарыяльных войскаў Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Менскай вобласьці.
Беларускі мэтадоляг і былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч заклікаў ўлады Беларусі спыніць агрэсіўную рыторыку дзяржаўнай прапаганды. Асобна ён згадаў вядомых прапагандыстаў Рыгора Азаронка, Аляксандра Дзерманта, Андрэя Мукавозчыка.
У Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету (пры прэзыдэнце Беларусі) заявілі аб істотным павелічэньні папуляцыі мядзьведзя ў Беларусі і тэмпаў павелічэньня тэрыторыі яго пражываньня.
Начальнік сьледчага ўпраўленьня сталічнага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі Ўладзіслаў Любаскін заявіў, што з пачатку 2026 году менскія сьледчыя завялі больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў паводле фактаў злачынстваў у сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій.
З дабраславеньня Расейскай праваслаўнай царквы ў Маскве эксгумавалі парэшткі князя-ваяра, чыя перамога на полі бою ў XIV стагодзьдзі стала знакавай падзеяй у расейскай гісторыі.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратара расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, заявіў, што Менск і Масква каардынуюць большую частку мерапрыемстваў па праверцы баявой гатоўнасьці беларускай арміі.
Грамадзяне Беларусі працягваюць выяжджаць зь Літвы, затое ў краіне расьце лік мігрантаў з азіяцкіх краінаў.
Аляксандар Лукашэнка заклікаў «вярнуць» з амэрыканскага Citybank больш за 40 мільёнаў даляраў і заявіў, што ў ЗША неўзабаве адправіцца першы карабель зь беларускімі калійнымі ўгнаеньнямі.
1 верасьня 2026 году малодшы сын Лукашэнкі Мікалай быў на саміце ШАС у Бішкеку разам з бацькам.
Цана на нафту маркі Brent, якая ўважаецца за міжнародны эталённы гатунак, у чацьвер 10 верасьня істотна вырасла, перавысіўшы 110 даляраў за барэль, пазьней патаньнела, але далей прадаецца больш чым за 100 даляраў.
УСУ паведамілі, што вызвалілі ад расейцаў больш за 200 квадратных кілямэтраў Данецкай вобласьці пасьля чатырох месяцаў контрнаступу.
Аляксандар Лукашэнка пачаў сваю паездку ў Берасьцейскую вобласьць з наведваньня вайсковага палігону ў Баранавіцкім раёне.
З пачатку 2026 году ў Беларусі патаньнелі толькі білеты ў цырк (-7,48%) і рытуальныя паслугі (-0,53%).
Спадарожнікавыя здымкі паказваюць месцы падзеньня захопленых самалётаў 11 верасьня 2001 года і тое, як гэтыя ж месцы выглядаюць праз 25 гадоў.
Мэдаль Алесю Бяляцкаму ўручыў Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED), які дапамагае разьвіцьцю дэмакратычных інстытутаў у сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі.
Емэнскія хусіты (рух «Ансар Ала»), якіх падтрымлівае Іран, пасьля захопу партовага горада Моха рушылі да астравоў Ханіш у Чырвоным моры.
Фархаду Н. было ўсяго некалькі месяцаў, калі 11 верасьня 2001 году тэрарысты захапілі самалёты і накіравалі іх у вежы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку. Гэта было часткай нападаў на Злучаныя Штаты, у выніку якіх загінулі тысячы людзей.
Расейскія СМІ з спасылкай на прэс-службу суду паведамілі, што грамадзяніна Беларусі Мацьвея Кітова асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку тэракту на заданьне СБУ.
Загрузіць яшчэ