У выніку іранскага ракетнага ўдару па горадзе Бэйт-Шэмэш, што за 40 км ад Ерусаліма, як мінімум 9 чалавек загінулі і 28 атрымалі раненьні, паведаміла AFP.
Цягам зімы Расея выпусьціла па Ўкраіне больш як 700 ракет, больш як 14 тысяч кіраваных авіябомбаў і амаль 19 тысяч ударных дронаў, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Яго даўно называлі магчымым пераемнікам аяталы Алі Хамэнэі.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на падзеі вакол Ірана.
Лукашэнка заўсёды вельмі хваравіта ставіцца да любой інфармацыі пра трагічны лёс дыктатараў. Бо прымярае сытуацыю на сябе. Аднак цяпер рэакцыя афіцыйнага Менску на падзеі вакол Ірану даволі асьцярожная і стрыманая.
Бэльгія ў нядзелю захапіла нафтавы танкер, які належыць расейскаму «ценявому флёту», паведаміў міністар абароны краіны Тэа Франкен.
У пакістанскім горадзе Карачы празь некалькі гадзінаў пасьля паведамленьня пра сьмерць аяталы Хамэнэі каля 500 мусульманаў-шыітаў штурмавалі консульства ЗША.
Новая кніга пра Беларусь прапануе замежнаму чытачу шматузроўневую гісторыю Беларусі — ад Полацкага княства да пратэстаў 2020 году і вайны ва Ўкраіне. Адна з аўтараў, Вераніка Лапуцька, падкрэсьлівае: важна было ня толькі апісаць падзеі, але і патлумачыць, як яны сфармавалі сучасных беларусаў.
У Іране ўлады абвясьцілі 40-дзённую жалобу.
Аятала Алі Хамэнэі, духоўны кіраўнік і найвышэйшы службовец Ірану, які кіраваў дзяржавай амаль чатыры дзесяцігодзьдзі, быў забіты падчас авіяўдараў ЗША і Ізраіля 28 лютага ва ўзросьце 86 гадоў, піша Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Раніцай у суботу ізраільскае войска сумесна са ЗША нанесла ўдары па тэрыторыі Ірану. Першым пра пачатак апэрацыі паведаміў міністар абароны Ізраілю, назваўшы атаку прэвэнтыўнай. Пазьней удзел Вашынгтону пацьвердзілі амэрыканскія афіцыйныя асобы. Апэрацыя атрымала назву «Эпічная лютасьць».
Эўрапейскі зьвяз заявіў пра «сур’ёзную заклапочанасьць» апошнімі падзеямі вакол Ірану і Ізраілю і заклікаў бакі ўстрымацца ад далейшай эскаляцыі.
На 24 лютага 2026 году ў Беларусі за дывэрсіі, зьвязаныя з вайсковымі аб’ектамі або інфраструктурай, якая абслугоўвае вайскоўцаў, асуджаны як мінімум 41 чалавек, падлічылі праваабаронцы «Вясны».
28 лютага Дональд Трамп пракамэнтаваў у сацсетцы Truth Social удары ЗША па Іране, заявіўшы, што амэрыканскія вайскоўцы маюць намер зьнішчыць усю ракетную прамысловасьць і ВМС Ірану.
Раніцай 28 лютага ізраільскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па тэрыторыі Ірану. У сталіцы краіны — Тэгеране — прагрымелі выбухі. Пра гэта паведаміла Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ).
Вайна ва Ўкраіне доўжыцца ўжо чацьвёрты год і працягвае зьмяняць палітыку ўсяго рэгіёну.
Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы (KAS) і Цэнтральнае бюро па барацьбе з кібэрзлачыннасьцю (CBZC) заявілі, што ліквідавалі міжнародную злачынную групоўку.
Адно з такіх злачынстваў — трагедыя на мяжы зь Беларусьсю, якая адбылася ў Медніках 35 гадоў таму.
Міністар абароны Швэцыі Поль Ёнсан заявіў, што бесьпілётнік, верагодна, быў расейскім.
Улады Беларусі доўга не давалі статыстыкі ўкладу ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі заявілі, што галоўнае ўпраўленьне ўласнай бясьпекі пастаянна робіць захады дзеля «абароны гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі» міліцыянтаў і вайскоўцаў унутраных войскаў.
Мікола Статкевіч, якога пасьля інсульту выпусьцілі з турмы дамоў, апублікаваў артыкул у нядаўна створаным тэлеграм-канале на беларускай, ангельскай і расейскай мовах.
Аб плянах супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі на 2026-2027 гады аб’явіла Рада Эўропы, паведамляе Позірк.
Пакістан у ноч на 27 лютага адначасова з зямлі і паветра атакаваў урадавыя аб’екты ў вялікіх гарадах Афганістану.
У 2022 годзе беларусы абураліся вайной, якую разьвязала Расея. Найбольшая хваля затрыманьняў адбылася 27 лютага. На падставе хронікі праваабаронцаў Свабода прыгадала, як гэта было.
Усяго ў сьпісе 312 грамадзян Беларусі і 57 юрыдычных асобаў.
Вынікі пасяджэньня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пракамэнтаваў для Свабоды расейскі палітычны аналітык, аглядальнік праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
У Казахстане 25-гадовага жыхара вёскі Бугравое Яўгена Люфта прыгаварылі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі па справе аб удзеле ў замежных узброеных канфліктах (артыкул 172 крымінальнага кодэксу Казахстану), паведамляюць КазТАГ і «Інфармбюро» са спасылкай на матэрыялы справы.
Незадоўга да перамоваў у Маскве, напярэдадні Рады міру, Расея адразу па трох каналах папярэдзіла беларускае кіраўніцтва пра небясьпеку разьвіцьця адносін паміж Беларусьсю і ЗША. Лукашэнка вымушаны быў апраўдвацца.
Рашэньне аб прыгарадных чыгуначных зносінах паміж Віцебскам і Смаленскам, а таксама Воршай і Смаленскам прынята Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.
Пуцін таксама заявіў, што Расея і Беларусь маюць намер падпісаць дакумэнт аб арганізацыі сумеснай абароны сваіх грамадзян ад перасьледу з боку іншых краін.
Канадзкі гісторык Дэйвід Марплз, аўтар новай кнігі пра гісторыю Беларусі, разважае пра магчымы дыялёг Эўразьвязу з рэжымам Лукашэнкі, ролю Расеі і будучыню беларускай дзяржавы. Ён ацэньвае падзеі 2020 году як паваротны момант у гісторыі краіны і падкрэсьлівае, як зьмянілася беларускае грамадзтва.
Група ананімных хакераў «Кібэрпартызаны» паведаміла аб узломе кампутарнай сеткі прадпрыемства «Гродна Хімвалакно» — найбольшага пастаўшчыка ў Расею нэйлёнавых нітак, зь якіх вырабляюць абшыўку касак і бронекамізэлек для расейскай арміі.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што «беларусы ў выгнаньні — гэта не „звычайныя мігранты“, а людзі, якім патрэбная абарона і комплексны эўрапейскі падыход да легалізацыі».
На запыты, ці бясьпечна цяпер вяртацца ў Беларусь тым, хто выехаў з краіны, ратуючыся ад палітычнага перасьледу, праваабаронцы адказваюць нэгатыўна: сытуацыя з правамі чалавека ў краіне катастрафічная, а затрыманьні адбываюцца штодзень.
Іншаземны грамадзянін зьвярнуўся па дапамогу да старшыні Добрускага райвыканкаму Аляксандра Горбача, той яму адказаў.
Ад Дагарабужа да мяжы зь Беларусьсю каля 180 кілямэтраў.
Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіў гомельскі рэгіянальны сайт «Флагшток».
Дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў 2025 годзе склаў 1,8 млрд даляраў.
Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Польшчы падпісалі супольную заяву аб умацаваньні супрацы ў галіне бясьпекі вонкавай мяжы Эўрапейскага зьвязу і рэагаваньні на гібрыдныя атакі Расеі і Беларусі.
Галасаваньне ў ААН паказвае, што Беларусь і Расея супрацьпаставіла сябе абсалютнай большасьці дзяржаў сьвету. Іх падтрымлівае невялічкая купка самых адыёзных рэжымаў у сьвеце. І іх прэтэнзія на тое, каб выступаць ад імя Глябальнай большасьці, ня мае падставаў.
Былы палітвязень і экс-банкір Віктар Бабарыка пасьля вызваленьня жыве ў Нямеччыне ў статусе бежанца і пакуль ня мае ўласных сродкаў для жыцьця.
Чаму збор Паўла Севярынца на грамадзкую дзейнасьць стаў пасьпяховым, а леташні збор Сяргея Ціханоўскага на зрынаньне рэжыму праваліўся? Каму і на што беларусы гатовыя даваць грошы? Як дапамагчы іншым, не падставіўшы сябе пад удар?
Чаму адзін чалавек ужо тры дзесяцігодзьдзі раздражняе Аляксандра Лукашэнку мацней за дзясяткі іншых апанэнтаў?
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын даручыў сваёй дачцэ Кім Чжу Э кіраваць Галоўным ракетным упраўленьнем краіны. Аб гэтым піша газэта The Chosun Daily са спасылкай на высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка, знаёмага з дадзенымі выведкі.
Мэты санкцыяў ЭЗ — пазбавіць рэжым Лукашэнкі даходаў і зьменшыць яго магчымасьці дапамагаць расейскай агрэсіі супраць Украіны, а ня зьвесьці да нуля гандаль Беларусі і ЭЗ — тлумачыць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Пракурор Магілёўскай вобласьці сваёй пастанова абмежаваў доступ да інтэрнэт-рэсурсаў terra-group.pl і ssl-production.pl, якія нібыта выкарыстоўвалі «экстрэмісцкія фарміраваньні».
Група незалежных экспэртаў у пытаньні правоў чалавека ў Беларусі выпусьціла даклад для Рады правоў чалавека (РПЧ) ААН.
Чатыры беларусы і два палякі былі затрыманыя і абвінавачаныя ў спробе кантрабанды ў Расею прылад, якія выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі вытворчасьці інтэгральных схем, сярод іншага, пры зборцы баявых бесьпілотнікаў, паведамілі польскія пракуроры.
У той жа час у Міністэрстве ўнутраных справаў Грузіі не ўдакладнілі колькасьць дэпартаваных беларусаў.
Загрузіць яшчэ