«Адзіны ў сваім родзе помнік асьветніцкай думкі Беларусі, найбольш раньні друкаваны дапаможнік для пачатковага навучаньня грамаце», — так Нацыянальная бібліятэка апісвае «Буквар» 1618 году, цяпер даступны шырокай аўдыторыі.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выходзіць новая кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста». У жніўні мы публікуем фрагмэнты кнігі на сайце.
«Ваеннапалонныя казалі бацьку: ніколі, ніколі ня едзьце у Савецкі Саюз. Я тады не разумеў, што яны кажуць, гэта потым, як мы прыехалі, я пачаў размаўляць па-савецку».
Тры гады таму брытанец Майкл Дэніэл Сагатыс знайшоў старыя лісты сваёй прабабулі-полькі, дэпартаванай з Заходняй Беларусі ў Казахстан у 1940 годзе. Ён наведаў некалькі краін, каб даведацца пра гісторыю сваёй сям’і, і ператварыў яе ў мэдыяпраект.
Лідэр апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў зь віншаваньнем з нагоды 27-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.
25 жніўня 1991 Беларусь зрабілася незалежнай дзяржавай – шляхам наданьня Вярхоўным Саветам Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
Урад Гішпаніі ухваліў дэкрэт, які дае законнае абгрунтаваньне для эксгумацыі і пераносу парэштак Франсіска Франка, які кіраваў краінай ад 1939 да 1975 году — пасьля таго, як узначаленыя ім нацыяналісты атрымалі перамогу над рэспубліканцамі ў грамадзянскай вайне.
«Наша Ніва» пачала выдаваць новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя» — 100 старонак навукова-папулярнага чытва ад вядучых беларускіх гісторыкаў.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Падзеі 24 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Урачыстая падзея адбылася 23 жніўня — у агульнаэўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў.
Рэдактараў усіх тэлеканалаў у складзе Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбэкістану ў жніўні 2018 году папярэдзілі, каб імя нябожчыка прэзыдэнта Іслама Карымава з гэтага часу наогул не павінна згадвацца ў эфіры.
Парлямэнт Чэхіі прызнаў уварваньнем і акупацыяй увод у Чэхаславаччыну войскаў СССР і краін Варшаўскі дамовы ў 1968 годзе. Мэта рэзалюцыі — прадухіліць выкрыўленьне гісторыі.
5 гадоў таму Эўрапарлямэнт заклікаў усе эўрапейскія краіны адзначаць 23 жніўня як Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. У Беларусі на дзяржаўным узроўні гэты дзень ніяк не адзначаецца.
Ва Ўкраіне Нацыянальная камісія з пытаньняў правапісу абнародавала праект новай рэдакцыі ўкраінскай артаграфіі, які вяртае многія правілы, што дзейнічалі да моўнай рэформы 1933 году.
«Для Літвы, Латвіі і Эстоніі гэта мела вынікам 50 гадоў савецкай акупацыі. Мы вельмі добра ўсьведамляем, што Молатаў сёньня абсалютна жывы і шукае свайго Рыбэнтропа», — заявіў Лінас Лінкявічус.
Падзеі 23 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У кастрычніку сёлета спаўняецца 75 гадоў ад часу ліквідацыі Менскага гета. Як ні сумна ўсьведамляць, але мінулыя 75 гадоў — гэта час страчаных магчымасьцяў, каб захаваць і асэнсаваць гісторыю гета ў Менску, самага вялікага на тэрыторыі Савецкага Саюзу ў межах 1939 году.
Мы спыталі менчукоў, што яны ведаюць пра гэтыя падзеі 50-гадовай даўніны.
«…Ну і я, ідыёт нестраляны, на поўным сур’ёзе разважаю: што за грамадзтва, у якім няма спаборнасьці? То бок пра шматпартыйную сыстэму, пра свабодныя выбары і г. д. Ён і паслухаў і вынес вэрдыкт: „У вас бредовые идеи“».
Дакумэнтальны праект пяці рэжысэраў зь пяці краін — нашчадкаў тых дзяржаваў, якія паўстагодзьдзя таму накіравалі танкі ў Чэхаславаччыну.
95-гадовая Зінаіда Пашкевіч, дачка стваральніцы арнамэнту на дзяржаўным сьцягу, упершыню трапіла на Кабыляцкую гару — месца сталінскіх расстрэлаў пад Воршай. Летась сваякі даведаліся, што недзе тут у 1937-м быў забіты і яе бацька.
«Можна заплюшчыць вочы і зрабіць выгляд, што нічога не адбылося», — з такімі словамі зьвярталася 22 жніўня 1991 году рэдакцыя газэты «Могилев Times» да чытача ў спэцвыпуску, цалкам прысьвечаным падзеі, якая пазьней была названая жнівеньскім путчам.
Зь беларускім гісторыкам, кіраўніком праграмы публічнай гісторыі Эўрапейскага каледжу «Liberal Arts» Аляксеем Братачкіным разьбіраемся, як мяняліся падручнікі гісторыі Беларусі за апошнія 30 гадоў, што азначае «эра Марзалюка» ў гістарыяграфіі, чаму вяртаецца савецкі тэрмін «усенародная барацьба» ў гісторыі Другой сусьветнай вайны і дзеля чаго сярод рэкамэндаваных герояў у падручніках зьявіліся праваслаўныя сьвятары.
Амаль 50 працэнтаў расейцаў нічога ня ведаюць пра ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, які паклаў канец рэформам «Праскай вясны».
У Беларусі супраціў праімпэрскаму пракамуністычнаму путчу быў арганізаваны БНФ адразу, як толькі было заяўлена пра стварэньне ГКЧП.
50 гадоў таму савецкія войскі ўвайшлі ў Чэхаславаччыну, каб здушыць рэформы, з дапамогай якіх у гэтай краіне спрабавалі пабудаваць «сацыялізм з чалавечым тварам». (Відэа AP, Reuters)
Актывіст Зьміцер Дашкевіч апублікаваў ў Facebook відэа вясельнай гулянкі, якая адбывалася ў комплексе з рэстаранам «Поедем поедим», які адкрылі каля месца сталінскіх расстрэлаў і пахаваньняў у Курапатах.
Жыхар Магілёва прыслаў на Свабоду ліст з пытаньнем, чаму на музэі Бялыніцкага-Бірулі павесілі дошку ў гонар расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІI.
Археолягі жартуюць, што гарадзенцы калі не ваявалі, то гулялі ў шахматы.
У 1993 годзе віцебскія ўлады паабяцалі ўшанаваць памяць закатаваных вязьняў Віцебскага гета. Напамінам пра няспраўджанае абяцаньне дагэтуль застаецца сымбалічны камень каля былога раённага Дома культуры. А практычна гатовы памятны знак так і ляжаў бы на складзе, каб пра яго не нагадаў аўтар — скульптар Іван Казак.
У 1947 годзе сям’я Атрашкевічаў, беларускіх эмігрантаў у Францыі, падзялілася: старэйшы сын Браніслаў застаўся давучвацца ў інстытуце ў Парыжы, а бацька Станіслаў Атрашкевіч з маці Аленай і малымі дочкамі Чаславай і Францішкай паехалі ў СССР, паслухаўшы савецкіх агітатараў.
Лідэр Камуністычнай партыі Чэхіі і Маравіі заявіў, што Ўкраіна нясе большую, чым Расея, адказнасьць за ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну 50 гадоў таму і за здушэньне «Праскай вясны».
Фрагмэнт абарончай сьцяны Старога замка меркавана XIV–XV стагодзьдзя разабралі на мінулым тыдні з дапамогай будаўнічай тэхнікі. Пасьля публікацыі Свабоды, гісторык і дасьледчык горадзенскага Старога замка Мікола Волкаў зьвярнуўся ў пракуратуру.
Загрузіць яшчэ