Рост занятых у эканоміцы Беларусі за год склаў каля 34 тысяч чалавек.
Свабода паглядзела, што зьменіцца з першага месяца 2026 году.
У канцэрне «Белнафтахім» заявілі, што сёлета здабылі 2 мільёны тон нафты і паабяцалі больш падрабязна расказаць аб рэкордзе блогерам і журналістам.
Рашэньне ЗША зьняць санкцыі зь «Беларуськалію» выклікала разгубленасьць у Літве, піша балтыйскі партал навінаў Delfi.
Адбылося падаражаньне ў Беларусі дзьвюх папулярных навагодніх прадуктаў — цытрусавай садавіны і пеністага віна.
У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў мікрааўтобусы з трыма тонамі каўбасы і малочнай прадукцыі, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў.
ААТ «Гомсельмаш» шукае кандыдата на дырэктара сваёй філіі ў Аргентыне. Заробак абяцаюць ад 3000 тысяч рублёў (1 тыс. даляраў).
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту сярэдні намінальны заробак у Беларусі за лістапад склаў 2703,7 рублёў. У пераліку па сярэднім ў лістападзе курсе даляра да рубля гэта складала 917 даляраў.
Прадпрыемства «Гродна Азот» пастаўляе прадукцыю ў Эўразьвяз, абыходзячы санкцыі, а таксама ў Расею — для вытворчасьці там вайсковай амуніцыі, гаворыцца ў матэрыяле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ).
Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў новыя правілы тарыфнай палітыкі крэдытных арганізацый.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністар краіны Аляксандар Турчын.
У Беларусі з новага году зьменіцца парадак выданьня і распаўсюду друкаваных выданьняў.
У сталіцы будзе тры пляцоўкі для паказу сьвяточных шоў, пра фаервэрк гарадзкія ўлады маўчаць, яго не было летась і пазалетась. Як будуць адзначаць Новы год у Менску і рэгіёнах і колькі сродкаў улады на гэта выдаткоўваюць.
Аэрапорт Горадні дзейнічаў у часы БССР і першыя гады незалежнасьці Беларусі.
Стрымліваючым фактарам застаецца зьніжэньне попыту на беларускую прадукцыю ў Расеі.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі за студзень — лістапад 2025 году павялічыўся на 1,3% да аналягічнага пэрыяду 2024 году.
У выніку аўкцыёну 17 сьнежня на плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы прадалі колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці.
Праект Kolobike пачаў працаваць у Менску ў ліпені 2019 года. Паступова праект пашырыўся і пачаў працаваць у васьмі гарадах Беларусі.
Пры гэтым эфэктыўнасьць дэзынфэкцыйных захадаў на дзяржаўных межах ставіцца экспэртамі, якіх запрасілі расьсьледнікі, пад вялікі сумнеў.
Курсы акцыяў ключавых вытворцаў угнаеньняў зьнізіліся пасьля рашэньня ЗША зьняць санкцыі з Беларусі — аднаго з найбуйнейшых сусьветных пастаўшчыкоў калійных угнаеньняў, хаця перашкоды для паставак, імаверна, захаваюцца.
У выніку перамоваў прадстаўнікоў ЗША з Лукашэнкам амэрыканскі бок зьняў санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў. Пры гэтым Эўразьвяз свае санкцыі скасоўваць пакуль не зьбіраецца. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускай эканомікі і вытворчасьці калійных угнаеньняў.
Свабода папрасіла беларускіх эканамістаў прааналізаваць эканамічныя вынікі году. Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук і эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі вылучылі некалькі найважнейшых тэндэнцыяў.
У «Беларусбанку» паведамілі аб абмежаваньні вялікага пераліку паслуг для фізычных і юрыдычных асобаў праз маштабнае абнаўленьне праграмнага забесьпячэньня, якое будуць праводзіць з 22 да 29 сьнежня.
Злучаныя Штаты Амэрыкі скасоўваюць санкцыі супраць беларускага калію. Пра гэта заявіў журналістам у Менску спэцпасланьнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Такую льготу надала Беларусі Эўразійская міжурадавая рада, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС.
Прадстаўнікі краін ЭЗ на ўзроўні амбасадараў 11 сьнежня прагаласавалі за тое, каб пачаць працэдуру доўгатэрміновага замарожваньня расейскіх актываў у Эўразьвязе.
Сёлета ў Менску ўжо пабудавалі 470 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Плянуюць пабудаваць 710 тысяч, ці на 6% больш, чым летась. Свабода паглядзела, хто займаецца будаўніцтвам, якія раёны ад гэтага зьнікаюць і чаму ў сталіцы знаходзяць усё новыя і новыя месцы пад жылыя дамы.
Дырэктары буйных беларускіх заводаў атрымалі вымовы за правал асноўных эканамічных паказьнікаў. Сярод іх МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя значныя заводы.
Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.
10 сьнежня літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля літоўскага парлямэнту. Уздоўж галоўнага праспэкту Вільні яны паставілі каля паўсотні сваіх седлавых цягачоў без прычэпаў.
Інфляцыя ўжо вышэйшая за прагнозны паказьнік на гэты год, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.
На Аўтазаводзкай лініі менскага мэтро пасажыры змаглі ўбачыць новы, як піша агенцтва «Минск-Новости», інавацыйны цягнік «Мінск 2024».
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт) Беларусь забараніў рэалізацыю на тэрыторыі краіны кампутарных клявіятуры і мышы расейскай гандлёвай маркі «ОКЛИК» праз перавышэньне канцэнтрацыі сьвінцу ў матэрыялах.
У Беларусі 3 сьнежня абвясьцілі пра выпуск аўтамабіляў Zubr. Як хутка высьветлілася, за беларускай назвай хаваўся кітайскі вытворца. У справу ўмяшалася Міністэрства прамысловасьці, запуск навінкі адклалі. Але і бяз гэтага кітайскія вытворцы тэхнікі даўно і актыўна асвойваюць беларускі рынак.
На Санкт-Пецярбурскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы 1–5 сьнежня 2025 году прадалі 5 040 тон бэнзіну, вырабленага на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Вытворцы агуркоў і памідораў цяпер маюць права павышаць цэны ня больш чым на 0,3% у месяц.
Раней ізраільская авіякампанія Arkia аб’явіла аб запуску беспасярэдняга рэйсу Тэль-Авіў — Менск зь лютага 2026 году.
Рашэньне дзейнічае да 29 красавіка 2026 году.
Расейскі «Россельхознадзор» увёў абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку з цэху «Александрыйскае», які знаходзіцца ў Шклоўскім раёне.
Шмат гадоў Беларусь была першай у сьпісе краін, якія маюць самы вялікі доўг перад Расеяй. Цяпер Беларусь займае ў ім другі радок.
Расьсьледавалі крымінальную справу на службовых асобаў «Белшыны», яе дачок і «іншых асобаў».
Квіткі на люты і сакавік ужо прадаюцца на сайце авіякампаніі Arkia.
Урад Беларусі зацьвердзіў парадак прымяненьня навігацыйных плёмбаў, электронных прыладаў, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць рух транспарту і фіксаваць ускрыцьцё грузавых адсекаў.
Пасьля Палаты прадстаўнікоў бюджэт мае ўхваліць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
3 сьнежня прадстаўнікі Эўрапейскай рады і Эўрапейскага парлямэнту папярэдне дамовіліся аб поўным спыненьні імпарту расейскага прыроднага газу да 2027 году.
Да эўрапейскага фонду абароны ўпершыню далучылася краіна з-за межаў Эўразьвязу.
Пастаўкі ў Расею таксама скараціліся, але тое падзеньне нельга параўнаць з падзеньнем экспарту з Латвіяй.
У плянах — «набыць ад трох да пяці самалётаў да летняга сэзону.
Пачынаючы з жніўня гэтага году раённыя выканаўчыя камітэты Пінску, Лунінца і Менску, а таксама вайсковы камісарыят Горадні пачалі набываць партатыўныя прылады для выяўленьня дронаў. Такія ж самыя дэтэктары выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы на вайне ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ