Падзеі ў Курапатах спарадзілі хвалю абурэньня ў сацыяльных сетках. Многія вядомыя людзі выказаліся пра іх, а паэты напісалі новыя вершы.
На старонцы кіраўніка Сынадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ Сяргея Лепіна ў Livejournal зьявіўся пост пад назвай «Няхай уваскрэсьне Бог», прысьвечаны масаваму зносу крыжоў у Курапатах, які прыпаў на праваслаўны Крыжапаклонны тыдзень.