Сёньня апошняму народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася б 90 гадоў. Ён нарадзіўся 30 верасьня 1931 году, а памёр 29 сакавіка 2016 году.
13 верасьня — 125 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Мрыя (сапраўднае імя — Андрэй Шашалевіч). Ягоны раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929–30), у якім пісьменьнік найбольш ярка паказаў новаўтвораныя камуністамі антычалавечыя парадкі, зрабіў сэнсацыю, а на аўтара пачалося сапраўднае паляваньне.
27 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна. Паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.
Сёньня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэньня Элізы Ажэшкі. Яна лічыцца клясыкам польскай літаратуры, але натхнялася беларускімі рэаліямі і жыла ў Беларусі. Натхняла і падтрымлівала беларускіх пісьменьнікаў і паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Сёньня спаўняецца 110 гадоў клясыку беларускай дзіцячай літаратуры, аўтару выдатных твораў «Вавёрчына гора», «Генэрал верабей» Васілю Вітку. Паводле ўспамінаў яго ўнучкі Юліі Чарняўскай, ён пачаў складаць вершы для дзяцей, бо менавіта там адчуваў сябе пры таталітарызьме найбольш свабодным.
Сёньня — 135 гадоў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулі.
Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку, беспрасьветнасьці.
Цяпер, калі на Беларусі амаль штодзённа ламаюцца лёсы, калі многія гатовы зьняверыцца, вельмі важна мець узор для натхненьня. Рэжысэрка Ганна Казлова недарэмна выбрала для новай пастаноўкі творы Ларысы Геніюш.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і хварэў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 100 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Творы Караткевіча, дзе героі не баяцца паўставаць супраць тырана і адужваюць яго, сугучныя нашаму часу.
«Я сёньня пачаў бы перадвыбарную кампанію. Я абвясьціў бы барацьбу за пасаду прэзыдэнта. Э-эх, каб дарвацца мне да ўлады! Я паказаў бы ім, у каго лёгіка мацнейшая — у дзяцей ці ў дарослых». Сёньня 100 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Макаёнка.
23 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэньня жывапісца, графіка, выкладчыка, публіцыста Пётры Сергіевіча. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
15 ліпеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэньня вялікага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы і вучонага Ўладзімера Дубоўкі.
24 чэрвеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэньня беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, мовазнаўцы Кузьмы Чорнага (сапраўднае імя — Мікалай Раманоўскі). Свабода выбрала 10 цікавых фактаў пра яго.
29 траўня спаўняецца сто гадоў з дня гібелі вядомага дзеяча нацыянальнага адраджэньня Фабіяна Шантыра (1887–1920). Свабода сабрала 10 цікавых фактаў пра беларуса, які стаў першай ахвярай бальшавіцкага тэрору сярод інтэлігенцыі.
26 траўня споўнілася б 110 гадоў джазаваму музыку, заслужанаму артысту Беларусі Эдзі Рознэру. Свабода сабрала 10 цікавых фактаў пра яго.
12 траўня спаўняецца 80 гадоў з дня гібелі паэта, сталінскага вязьня Ўладзімера Хадыкі. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
Працуючы ў цэкоўскай намэнклятуры, Петрашкевіч тым ня менш рабіў захады, каб выратаваць Нямігу ад руйнаваньня, змагаўся супраць разбурэньня цэркваў.
27 красавіка споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня народнага мастака Беларусі Мая Данцыга. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
14 красавіка споўнілася б 100 гадоў беларускаму празаіку Аляксею Карпюку. Калі многія нашыя пісьменьнікі жылі і працавалі аглядаючыся, дык Карпюк заўсёды ішоў напралом, нічога і нікога не баяўся.
Загрузіць яшчэ