У Менску, Берасьці і іншых гарадах людзі зьбіраюцца, каб паглядзець нобэлеўскі выступ Сьвятланы Алексіевіч. У тым ліку і на сайце Свабоды. Пачатак а 19.30.
З 6 па 12 cьнежня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме праходзіць тыдзень нобэлеўскіх урачыстасьцяў.
Прэміяльныя грошы, атрыманыя Нобэлеўскім ляўрэатам, абкладаюцца падаткамі згодна з законамі дзяржавы, грамадзянінства якой ён мае. У Беларусі падатак адзіны — 13%. А вось у Расеі Нобэлеўскія ляўрэаты вызваляюцца ад сплаты падаткаў.
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч атрымае прэмію Польскага ПЭН-клюбу за пераклады польскай паэзіі.
З 6 па 12 cьнежня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме пройдзе тыдзень нобэлеўскіх урачыстасьцяў.
6 сьнежня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме пачынаюцца ўрачыстыя імпрэзы, зьвязаныя з уганараваньнем сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі.
«Украіна будзе вольнай, свабоднай, незалежнай. Іншая справа — хацелася, каб было менш крыві», — заявіла нобэлеўская ляўрэатка, перадаючы ва ўкраінскую амбасаду кнігі і ліст для Надзеі Саўчанкі.
Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч перадала «ўкраінскай Жаньне д’Арк» свае кнігі.
У суботу, 5 сьнежня, нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч выправіцца ў сталіцу Швэцыі.
Менск абмяркоўвае магчымасьць прыцягненьня крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў суме 3 мільярды пад 2,28% тэрмінам на 10 гадоў.
Падчас сьвяткаваньня 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча зноў актыўна стала абмяркоўвацца пытаньне, ці дапісаў пісьменьнік другі том «Каласоў пад сярпом тваім».
Беларускі рэжысэр Юры Хашчавацкі ў інтэрвію Свабодзе адзначыў, што для кінамастацтва сьмерць выбітнага савецкага і расейскага рэжысэра Эльдара Разанава — вялікая страта.
95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначаюць у Слуцку, Менску, Вільні, Нью-Ёрку, Варшаве.
У Бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка» выйшла кніга Зьмітра Дзядзенкі «Гісторыі ў прыцемках».
Пасьля двух паказаў спэктакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», які ішоў на сцэне студэнцкага тэатру БДУ «На бальконе», быў адменены ўпраўленьнем па справах культуры БДУ. Што будзе з праектам далей, як кіраўніцтва ўнівэрсытэту патлумачыла прычыны адмены?
26 лістапада спаўняецца 85 гадоў славутаму беларускаму пісьменьніку Ўладзімеру Караткевічу. З гэтай нагоды ў розных гарадах Беларусі адбудзецца некалькі юбілейных імпрэзаў.
25 лістапада споўнілася 60 гадоў Аляксандру Казуліну, экс-кандыдату ў прэзыдэнты, былому рэктару БДУ і палітычнаму вязьню.
У Менску ў хуткім часе можа зьявіцца помнік Васілю Быкаву з чырвонай зоркай. Радыё Свабода пагутарыла з адным з аўтараў праекту, скульптарам Аляксандрам Батвінёнкам.
У Палацы мастацтваў у Менску адкрылася выстава «Пагоня», прысьвечаная 25-годзьдзю мастацкай суполкі «Пагоня».
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч перакананы, што павінен быць абвешчаны конкурс на помнік Васілю Быкаву сярод скульптараў і абавязкова павінна быць шырокае грамадзкае абмеркаваньне.
Загрузіць яшчэ