Адна зь лідэраў ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька ўзгадвае, што цягам многіх гадоў ніводная талака ў Курапатах не абыходзілася безь Сяргея Ханжанкова.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі назваў Сяргея Ханжанкова ўзорам упартасьці ў адстойваньні сваіх поглядаў.
Цэнтравыбаркам Беларусі паведаміў, што ня будзе ўносіць чарговыя зьмены ў Выбарчы кодэкс да правядзеньня ў краіне парлямэнцкіх выбараў.
Калі вы служыце ў войску, навучаецеся ва ўнівэрсытэце, у дэкрэце даглядаеце дзіця — гэты пэрыяд уваходзіць толькі ў агульны працоўны стаж, а на памер пэнсіі гэта істотна не паўплывае.
У Беларусі зацьверджаны новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва. Празь пяць дзён акцызы на аўтамабільны бэнзін і дызпаліва вырастуць на 50%.
Міліцыянт у адстаўцы мяркуе, што частку міліцыянтаў і праўда ня варта рана адсылаць на пэнсію, але на некаторых пасадах складана быць эфэктыўным пасьля 50.
У ліпені 2004 году Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт вымушаны быў спыніць сваю працу ў Менску, а 10 сакавіка 2006 году пачаў працаваць у Вільні.
4 гады таму, 3 сакавіка 2012 году, ва Ўсясьветны дзень пісьменьніка, у Беларусі ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія ўганараваньня беларускіх празаікаў і эсэістаў літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця. Сёлета прэмія мелася б уручацца ўжо пяты раз.
Традыцыйнае сьвята Казюкі ў Вільні сабрала музыкаў і рамесьнікаў, хлебапёкаў і рыбакоў, старых і маладых. Але гандляры наракаюць: натоўпы вялікія, а прыбытку мала. Кажуць, гэтай вясной ў Вільні і мясцовыя, і турысты лічаць кожны эўрацэнт.
5 гадоў таму, ва Ўсясьветны дзень пісьменьніка, у Беларусі адбылася першая цырымонія ўганараваньня літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця.
3 сакавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень пісьменьніка (The World Writers Day).
Прадпрымальнікі памалу вяртаюцца на працоўныя месцы. Ці не азначае гэта, што яны пачынаюць здавацца і пагаджаюцца з жорсткімі ўмовамі, якія ставяць улады?
1 сакавіка ў Менску, Берасьці, Гародні і Гомелі адкрыліся польскія візавыя цэнтры. Іх апэратар — кампанія VFS Global. Яна выйграла тэндэр, які праводзіла Міністэрства замежных спраў Польшчы.
У «Клюбе рэдактараў» былі гэтым разам галоўны рэдактар «СБ — Беларусь сегодня» Павал Якубовіч, галоўны рэдактар «Комсомольской правды» в Белоруссии" Галіна Малішэўская, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Паводле тлумачэньняў «гаспадара» 440 птушак, якіх памежнікі ў яго канфіскавалі, а вэтэрынары яму ж перадалі на «адказнае захоўваньне», папугайчыкі паляцелі.
Свабода зьвярнулася па тлумачэньні ў КДБ і МУС Беларусі. МУС: «У вас няма падставаў для запыту інфармацыі, а ў мяне няма падставаў для яе прадстаўленьня»
24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбыліся адразу дзьве імпрэзы — уганараваньне найлепшых беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», і прэзэнтацыя невядомага твору Васіля Быкава.
У дзень народзінаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду!» разам зь лідэрамі Тацянай Караткевіч і Андрэем Дзьмітрыевым зладзілі ў цэнтры Менску акцыю.
24 лютага народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўніўся б 81 год. Як ушаноўваюць памяць народнага паэта на ягонай радзіме?
24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбудуцца адразу дзьве імпрэзы — уганараваньне лепшых беларускіх паэтаў і празаікаў прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў», і прэзэнтацыя невядомага твору Васіля Быкава — аповеду «Ў тую вясну...»
Загрузіць яшчэ