У Менску стартаваў XV кінафэстываль “Лістапад”. Папярэднія чатырнаццаць спробаў беларускіх кінэматаграфістаў трапіць на найвышэйшую прыступку гэтага фэстывалю плёну ня мелі. Аднак сёлета арганізатары спадзяюцца парушыць традыцыю з дапамогай... сям’і Лукашэнкаў.
Нягледзячы на прыстаўленую ахову, кожны прэзыдэнт урэшце сам вырашае, у якой ступені заставацца ня толькі абраньнікам лёсу, але й звычайным чалавекам.
Ва ўмовах фінансавага крызісу найбольш безабаронныя наёмныя працаўнікі. Дзе ім шукаць заступніцтва?
Беларускія банкі, якія актыўна забясьпечвалі фізычных асобаў спажывецкімі крэдытамі, рыхтуюцца падвысіць працэнтныя стаўкі.
У Беларусі можа вярнуцца практыка бартэрных дачыненьняў паміж суб’ектамі гаспадараньня.
Увечары 10 лістапада на фэстывалі дакумэнтальных фільмаў у францускім Ля-Рашэлі кінарэжысэр Уладзімер Колас атрымаў галоўны прыз са стужкай “Галерэя Ады”.
У Менску завяршылася спэцыялізаваная выстава “Турбізнэс”, якая заўсёды прэзэнтуецца як кірмаш прапановаў на восеньска-зімовы сэзон.
Знаны кінарэжысэр Вячаслаў Нікіфараў у інтэрвію “Свабодзе” разважае пра месца беларускага кінэматографу ў сучасных кінапрацэсах.
Нясьвіскі замак Радзівілаў, дзякуючы высілкам прамысловых будаўнічых трэстаў, працягвае набываць усё больш аддаленыя ад арыгіналу формы.
Паводле статыстычных дадзеных, 80% беларускага экспарту прыпадае на два дзясяткі стратэгічных прадпрыемстваў, якія прыносяць асноўны валютны прыбытак у дзяржаўны бюджэт.
Сёньня на менскім стадыёне “Дынама” адбудзецца чарговы матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ з Барысава і “Зэнітам” з Санкт-Пецярбургу.
Сусьветны досьвед паказвае: чым меней правоў маюць грамадзяне краіны, тым большая верагоднасьць атрымаць ва ўладзе дынастыю.
Сёньня ў Менску зьявіліся першыя піцерскія заўзятары, якія прыехалі падтрымаць свой тытуляваны клюб, — уладальніка Кубку і Супэркубку УЭФА, чэмпіёна Расеі.
Сёньня завяршылася знаходжаньне ў Беларусі журналістаў заходніх выданьняў і агенцтваў. Ці падобны гэты прэс-тур да ўжо звыклых журналісцкіх дэсантаў з Расеі?
На грашовым рынку трывае ажыятажны попыт на амэрыканскую валюту. Банкі не спраўляюцца, у бальшыні абменных пунктаў даляры не прадаюцца ўжо некалькі дзён.
Стужка “Галерэя Ады”, прысьвечаная былому вязьню гета, колішняй вясковай настаўніцы Адзе Райчонак, атрымала спэцыяльны прыз Эўрапарлямэнту на фэстывалі ў Бэрліне.
Cусьветны фінансавы крызіс істотна ўскладніў экспартную палітыку заводаў, якія сутыкнуліся з рэзкім зьмяншэньнем попыту на сваю прадукцыю на Ўсходзе.
Якія дывідэнды дае статус земляка прэзыдэнта? Якія якасьці трэба мець, каб атрымаць штуршок да скачка па кар’ернай лесьвіцы?
У менскім “Джаз-клюбе” адбыўся бэнэфіс аднаго з найбольш вядомых беларускіх джазмэнаў, мультыінструмэнталіста Яўгена Ўладзімірава.
Скульптар Генік Лойка -- адзін з актыўных удзельнікаў аб’яднаньня “Талака”, якое непасрэдна спрычынілася да арганізацыі шэсьця 30 кастрычніка 1988-га.
Загрузіць яшчэ