У выходныя ў радавым маёнтку Агінскіх на Смаргоншчыне адбыўся фэст “Залесьсе запрашае сяброў”. Імпрэза, ініцыяваная мясцовымі ўладамі, мела на мэце прыцягнуць увагу да палацавага комплексу, дзе цягам двух дзясяткаў гадоў на пачатку ХІХ стагодзьдзя жыў і працаваў вядомы кампазытар, дыплямат, паўстанец Міхал Клеафас Агінскі. Вагі мерапрыемству дадала прысутнасьць асобаў, чыё жыцьцё зьвязанае з гэтымі мясьцінамі — грамадзкіх дзеячаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структураў.