Намесьнік дзяржаўнага сакратара, сябра Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Васіль Хрол на просьбу Радыё Свабода ацаніць “дэмарш” свайго начальніка Паўла Барадзіна ў адносінах беларускага амбасадара Васіля Даўгалёва сказаў наступнае:
Ключавыя пасады ў Назіральнай радзе газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» перайшлі да расейскіх функцыянэраў «Газпрому».
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў Радыё Свабода пра некалькі фактаў ціску на грамадзкіх актывістаў рэгіёну.
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Амбасада ЗША камэнтуе сустрэчы амэрыканскіх бізнэсоцаў з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Сідорскім.
Ва ўмовах эканамічнага крызісу абвастраецца праблема фінансавай запазычанасьці і пратэрмінаваных плацяжоў.
Амэрыканскі бізнэс-дэсант — гэта 10 прадстаўнікоў кампаній у сфэры высокіх тэхналёгій, юрыдычнага кансалтынгу, машынабудаваньня. Беларуская дзяржава гарантуе ім самыя спрыяльныя ўмовы, пад кожны пэрспэктыўны праект абяцае прэфэрэнцыі.
Пасьля выбухаў у Маскве менская міліцыя да асаблівага распараджэньня пераведзеная на ўзмоцнены рэжым службы.
Шматразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч ад пачатку 2010 году дапамагае трэнэрскаму штабу зборнай Расеі ў веславаньні на байдарках і каноэ. Чаму яго вопыт незапатрабаваны на радзіме?
Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў пазоў былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі да Міністэрства адукацыі і БДУ.
Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў скаргі былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі, па фармальнай прычыне адлічанай летась за пропускі.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся разгляд пазову былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі да згаданай навучальнай установы і Міністэрства адукацыі Беларусі. Адлічаная пры канцы мінулага году студэнтка перакананая, што пакараньне не адпавядала маштабу правапарушэньня.
Сёньня адзначаецца 92-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Зь якім мастацкім і культурным пластом атаясамліваецца Беларуская народная рэспубліка ў сучасных беларусаў?
Аляксандар Лукашэнка працягвае міжнародныя кантактаваньні на вышэйшым узроўні. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтамі Вэнэсуэлы і Бразыліі сёньня ў Менску ён прымаў намесьніка старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна — па сутнасьці, другую асобу ў апараце кіраўніцтва КНР. На якіх пазыцыях у двухбаковым супрацоўніцтве асабліва акцэнтаваны беларускі бок?
Завяршылася паўднёваамэрыканскае турнэ Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога ён у атачэньні ўрадавых чыноўнікаў і свайго малодшага сына наведаў Вэнэсуэлу і Бразылію. Як экспэрты ацэньваюць высілкі беларускага кіраўніцтва дзеля заваёвы новых заакіянскіх рынкаў?
Падвышэньне тэмпэратуры паветра прынесла з сабой падтапленьні жылых і гаспадарчых пабудоваў у некаторых мясцовасьцях Беларусі.
Cёньня ў Рыё-дэ-Жанэйра прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасіё да Сільва прымае кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Гэта першае кантактаваньне такога ўзроўню за ўсю гісторыю дачыненьняў Бразыліі і Беларусі.
Экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук ацэньвае экспартны патэнцыял Беларусі ў праекцыі на бразыльскі рынак.
Як паведамляюць паўднёваамэрыканскія СМІ, сёньня ў Рыё-дэ-Жанэйра прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасіё да Сільва мае прыняць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Наш карэспандэнт затэлефанаваў аднаму зь беларускіх праектоўнікаў, які займаецца распрацоўкай будучай інфраструктуры вэнэсуэльскага гораду Маракай. Якія ў яго ўражаньні ад тандэму двух харызматычных лідэраў — Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі?
Загрузіць яшчэ