Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і прынамсі частка ейнага офісу плянуюць пераезд зь Вільні ў Варшаву. Гэтую інфармацыю Свабодзе на ўмовах ананімнасьці пацьвердзілі шэраг інфармаваных крыніц, у тым ліку з атачэньня Ціханоўскай.
Паколькі затрыманыя ў Беларусі фуры літоўскіх перавозьнікаў дагэтуль ня могуць вярнуцца ў Літву, нацыянальная асацыяцыя грузаперавозьнікаў Linava арганізавала 10 сьнежня ў Вільні акцыю пратэсту.
Беларус Зьміцер Палойка, які добраахвотнікам ваяваў на баку Ўкраіны спачатку ў 2014–2016 гадах, а ў студзені 2022 году падпісаў кантракт з украінскім войскам, у часе цяперашняй вайны перанёс цяжкія захворваньні, і цяпер яму патрэбная апэрацыя.
Працяг гісторыі беларуска-расейскай ЛГБТ-пары, якая мела праблемы зь легалізацыяй у Баўгарыі. Раней аднаму зь іх далі статус уцекача, а другому адмовілі. Цяпер баўгарскі суд скасаваў папярэдняе рашэньне аб адмове беларусу.
Інфляцыя ўжо вышэйшая за прагнозны паказьнік на гэты год, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.
Аўкцыён на продаж маёнтку Падароск, што ў Ваўкавыскім раёне Горадзенскай вобласьці, заплянавалі на 15 студзеня 2026 году.
Беларусам, якія ваявалі супраць Расеі на баку Ўкраіны, вынесьлі прынамсі тры вочныя прысуды і пасадзілі. Ім далі ад 5 да 13 гадоў калёніі.
У Беларусі 3 сьнежня абвясьцілі пра выпуск аўтамабіляў Zubr. Як хутка высьветлілася, за беларускай назвай хаваўся кітайскі вытворца. У справу ўмяшалася Міністэрства прамысловасьці, запуск навінкі адклалі. Але і бяз гэтага кітайскія вытворцы тэхнікі даўно і актыўна асвойваюць беларускі рынак.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Пра новыя прыклады дзейнасьці ашуканцаў рэгулярна паведамляюць улады Беларусі.
Падзеі 9 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Відэа з прымусовымі прызнаньнямі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі выкарыстоўваюць для запалохваньня грамадзтва і ціску на іншадумства.
Былы журналіст з Бабруйску Ўладзімер Усер (Лазараў) памёр 6 сьнежня ў Беластоку. Раней ён зьняўся ў фільме менскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.
Агульная дапамога ад Эўразьвязу беларускай дэмакратычнай супольнасьці, палітвязьням, незалежным мэдыя з 2020 году складае каля 200 мільёнаў эўра.
Беларусы, што зьехалі за мяжу, ня могуць ні прадаць сваё жытло на радзіме, ні выпісацца адтуль. Чаму так адбываецца? Пагаварылі зь людзьмі, якія спрабавалі прадаць свае кватэры.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны паведамілі, што ў ноч на 8 сьнежня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 149 дронамі з Расеі і з часова акупаваных Данецкай вобласьці і Крыму.
Падзеі 8 сьнежня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі
У раённых выданьнях Беларусі зь лета праходзіць сыстэмная агітацыйная кампанія фармаваньня «народнага апалчэньня». У ёй удзельнічаюць кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных справаў.
Ад абстрэлаў пацярпелі некалькі раёнаў Кіеўскай вобласьці, Адэшчына, Днепрапятроўшчына, Чарнігаўская і іншыя вобласьці краіны.
Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.
Загрузіць яшчэ