Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESСO. Яна стала шостым беларускім аб’ектам у гэтым сьпісе, поруч з саломапляценьнем, бортніцтвам, Будслаўскім фэстам, абрадам «Калядныя цары» і Юраўскім карагодам. Рашэньне прынялі сёлета 4 сьнежня.