Расея з розных кірункаў атакавала Ўкраіну 67 ракетамі і 194 дронамі з розных кірункаў. Зьбіць удалося 34 ракеты і 100 бесьпілётнікаў.
7 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над журналісткай Палінай Піткевіч, якую затрымалі ў чэрвені 2024 году.
6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька лічыць, што «галоўная задача форума — трымаць беларускае пытаньне ў міжнародным парадку дня».
Ігар Хасанаў выйшаў на сувязь праз паўтара тыдня пасьля пачатку ягоных пошукаў.
Гэта робіцца, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка.
У штогадовай справаздачы «Свабода прэсы ў Эўропе: час пераламаць сытуацыю» Плятформы па ўмацаваньні абароны журналістыкі і бясьпекі журналістаў гаворыцца пра працяг рэпрэсіяў супраць незалежных мэдыя і журналістаў у Беларусі і пра цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты ў вымушанай эміграцыі.
Беларусь атрымлівае гранты Глябальнага фонду на прафіляктыку і лячэньне ВІЧ і тубэркулёзу з 2007 году.
Яўген Ільін — грамадзянін Беларусі, Міхаіл Шалгун паходзіць зь Беларусі, але ягонага грамадзянства пакуль не ўдалося высьветліць.
Расея не спыняе абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.
4 сакавіка мэр італьянскай Балёньні Матэо Лепорэ прысвоіў ганаровае грамадзянства горада беларускай дэмакратычнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай.
Уначы 5 сакавіка ангельскамоўны блогер Марыё Наўфаль апублікаваў на плятформе Х інтэрвію зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Пастамі Наўфаля часта дзеліцца самы заможны чалавек плянэты Ілан Маск, кіраўнік агенцтва эфэктыўнасьці ўраду ЗША і блізкі саюзьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Падзеі 5 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Журналістка Ксенія Луцкіна зьехала зь Беларусі разам з 14-гадовым сынам Мацьвеем. Пасьля чатырох гадоў турмы і вызваленьня летам 2024 году яна змагла пражыць на Радзіме толькі шэсьць месяцаў.
«Надыходзіць новая эра, Эўропа сутыкаецца зь відавочнай і рэальнай небясьпекай у маштабах, якіх ніхто з нас ня бачыў у сваім жыцьці», — гаворыцца ў лісьце Ўрзуля фон дэр Ляен краінам – сябрам Эўразьвязу.
У ноч на 4 сакавіка расейскія войскі з розных кірункаў атакавалі Ўкраіну 99 бесьпілётнікамі.
Падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Празе прайшоў вечар салідарнасьці з палітзьняволенымі праваабаронцамі Валянцінам Стэфановічам, Алесем Бяляцкім і Ўладзем Лабковічам.
Выйшаў з друку «Беларускі каляндарны энцыкляпэдычны даведнік», які падрыхтаваў гісторык і краязнаўца з Горадні Ўладзімер Хільмановіч.
Большасьць беларусаў у Літве мае дазвол на жыхарства ў сувязі з працай. З гуманітарных прычынаў — толькі 961 чалавек.
Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ у XVI–XVIII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
Загрузіць яшчэ