Падзеі 20 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую мову другой кнігі Зьмітра Бурбуця «У лоб». Гэта працяг абсурднага сусьвету краіны «Белагрусьць», які аўтар згадвае ў сваёй першай кнізе — п’есе «Крыптаствалы». Свабода распытала аўтара пра пачуцьцё гумару, музыку, літаратуру і жыцьцё ў ЗША.
Падзеі 19 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вільні адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам беларускіх мэдыя ў выгнаньні.
Праз 23 гады выйшла перавыданьне грунтоўнага твору па гісторыі Беларусі з малюнкамі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Расказваем пра ейныя адметнасьці і ўспамінаем ейны пачатак.
На сёньня дэмакратычных сілаў Беларусі ўжо маюць сваю дэлегацыю ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Паводле дасьледчыкаў «расейскі сьлед» у беларускай сыстэме ўлады ёсьць, але ён не такі істотны, як прынята меркаваць.
Пад блякаваньне трапілі каналы СТБ, «Радыё Сталіца», Radio Kultura BY, Першы канал беларускага радыё і «БЕЛАРУСЬ-РТР | Belarus News». Разьбіраемся, чаму на гэты раз іх заблякавалі, што там паказвалі і пра якую альтэрнатыву кажуць чыноўнікі.
У Літве 17 верасьня пачаліся штогадовыя маштабныя вучэньні «Perkūno Griausmas» («Гром Перуна»), у якіх возьмуць удзел да 11 тысяч вайскоўцаў і рэзэрвістаў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У Менску заробкі высокія, а вынікі працы эканомікі горшыя, чым у сярэднім у Беларусі.
Беларусы цяпер перажываюць пэрыяд недастатковай сацыяльнай абароненасьці, пагадзіліся ўдзельнікі слуханьняў «Ад падтрымкі сёньня — да моцнай Беларусі заўтра: сацыяльная палітыка Новай Беларусі» і прапанавалі ня толькі праекты рэформаў, але і тэрміновыя захады па зьмене крызіснага становішча.
У ноч на 17 верасьня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну супрацькарабельнымі, балістычнымі і крылатымі ракетамі, 10 гібрыднымі дронамі «Бандэроль» і 157 бесьпілётнікамі тыпу Shahed. Асноўныя кірункі ўдараў — Кіеўская, Адэская і Запароская вобласьці.
Беларусы паставілі спэктакль па кнізе Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж». Прэм’ера прайшла ў Беластоку 16 верасьня. Свабода пагаварыла з рэжысэрам Аляксандрам Енджэеўскім.
Падзеі 17 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Карэспандэнты Свабоды зафіксавалі на камэру першыя эмоцыі вызваленых палітвязьняў падчас іх сустрэчы ў Вільні.
16 верасьня стала вядома, што ў выніку двухдзённых перамоў спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 25 зьняволеных.
У спэцэфіры «ПіКу Свабоды» з Прагі — жывыя ўключэньні з Вільні, куды вывезьлі палітвязьняў, меркаваньні экспэртаў, палітыкаў, былых палітвязьняў.
16 верасьня стала вядома, што ЗША здымаюць санкцыі з беларускіх арганізацый «Лакафарба» і «Беллесбумпром». Беларускі бок у адказ вызваляе 25 палітвязьняў. Расказваем, што гэта за прадпрыемствы.
Загрузіць яшчэ