Жонка палітвязьня Дзяніса Івашына Вольга паведаміла, што ад яго з новага месца ўтрыманьня радзей сталі даходзіць лісты і паштоўкі. Журналіста з чэрвеня трымаюць у калёніі № 15 пад Магілёвам, а да таго 3 гады ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, вядомай жорсткім рэжымам.