Ваўкавыскі раённы суд перагледзеў справу 8 сябраў АГП і апраўдаў іх. Міліцыянтаў могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасьці.
На Гарадзенскім школьным базары людзі кажуць, што дзеля таго, каб выправіць дзіця ў школу, неабходна каля 400-500 тысяч рублёў.
Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Астравецкага суду, які аштрафаваў Івана Крука за распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных.У залю суду спрабавалі не дапусьціць праваабаронцу Валеры Шчукіна.
Улада ініцыявала некалькі праектаў пераводу беларускай харчовай прамысловасьці на выкарыстаньне выключна беларускай сельгассыравіны. Як рэалізуюцца гэтыя праекты?
Юрыя Лявонава вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе, але надалей вінавацяць у наўмысным падпале.
"На волі ўразіла тое, што за гэты час ад крызісу яўна ўсе зьбяднелі, у тым ліку мая сям’я. Бракуе сродкаў, гэта відаць”.
Як вы ставіцеся да таго, што ўрад праз два дні адмяніў сваю пастанову № 991 аб пасярэдніцкай дзейнасьці? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У Беларусь зноў вяртаецца практыка, калі з работнікамі разьлічваюцца не грашыма, а таварамі. Гэтак чыноўнікі на месцах выконваюць загад Аляксандра Лукашэнкі.
Пастанова беларускага ўраду, якая забараняе пасярэдніцтва пры продажы айчынных і імпартных тавараў, выклікала вялікі розгалас у рэгіёнах Беларусі.
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі абвясьціла пра намер падвысіць плату за ваду, а таксама за тэхабслугоўваньне і рамонт жытла.
29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.
Ігар Банцар, галоўны рэдактар польскамоўнага часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне за намер распаўсюду выданьняў без выходных дадзеных.
У Беларусі працягваюць падлічваць страты, нанесеныя моцным ветрам і залевамі.
Ігара Банцара, галоўнага рэдактара часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, выклікаюць 29 ліпеня ў пракуратуру Гарадзенскай вобласьці.
Грыбы і ягады для многіх жыхароў беларускіх вёсак сталі адной з асноўных крыніцаў даходу.
Празь дзевяць дзён “малочная вайна” паміж Расеяй і Беларусьсю можа разгарэцца зноў. Ад 1 жніўня на рынак Расеі ня трапіць беларуская прадукцыя, якая не прайшла санітарную экспэртызу ў адпаведнасьці з правіламі расейскай санітарнай службы.
У 2004 годзе Мікалай Аўтуховіч балятаваўся ў якасьці кандыдата ў дэпутаты беларускага парляманта. Пазьней, пасьля выбараў, у яго пачаліся праблемы з уладамі.
Пра Мікалая Аўтуховіча ў Ваўкавыску часта кажуць, як пра фундатара: ён дапамагаў дзіцячым дамам, храмам, асобным людзям даваў сродкі на мэдычныя апэрацыі, уважліва ставіўся да тых, хто зьвяртаўся да яго за дапамогай.
У Ваўкавыску частка людзей, якія асабіста ведаюць Мікалая Аўтуховіча, не адважваюцца называць гэтае прозьвішча.
Загрузіць яшчэ