Да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску нясуць кветкі і сьвечкі — на знак жалобы па ахвярах драматычных падзеяў у Кіеве. Помнік ахоўваюць міліцыянты. У многіх мінакоў патрабуюць дакумэнты.
«Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца ў Кіеве? Калі прэзыдэнт Януковіч пойдзе шляхам Лукашэнкі — гэта вас засмуціць ці парадуе?»
Як вы ацэньваеце тое, што адбываецца зараз у Кіеве? Калі прэзыдэнт Януковіч пойдзе шляхам Лукашэнкі – гэта вас засмуціць ці парадуе? На гэтыя пытаньне адказваюць жыхары Менску.
Праваслаўныя вернікі з розных гарадоў Беларусі гэтымі днямі едуць у Менск, каб пабываць у храме Ёва Шматпакутнага пры Доме міласэрнасьці, дзе цяпер знаходзяцца «Дары трох вешчуноў».
У Менск прыбыла адна з найшанаваных хрысьціянскіх рэліквіяў «Дары трох Каралёў». Гэта некалькі залалах плястынак з вырабленымі на іх узорамі, а таксама некалькі каліваў ладану і сьмірны, нанізаныя на срэбныя ніткі.
Пасьля калядных і навагодніх сьвятаў Менскі аўтазавод аднавіў працоўны тыдзень, але скараціў час працы і зьменшыў заробкі. Значная частка мазаўцаў — так званыя «хімікі», вымушаныя адбываць на вытворчасьці працоўную павіннасьць.
Улады абяцаюць, што ў наступным годзе сярэдні заробак у Менску складзе тысячу даляраў. Ці верыце вы ў гэтае абяцаньне і чаму? Гэтыя пытаньні мінакам на вуліцах Менску задавала Галіна Абакунчык.
Менскі гарсавет і Менгарвыканкам пастанавілі закласьці новы парк і надаць яму імя Уга Чавэса. Месца вызначылі ў менскім мікрараёне Каменная Горка. Аднак жыхары мікрараёну ня ведаюць пра ініцыятыву гарадзкіх уладаў, а іхняй думкай чыноўнікі не цікавіліся.
На Камароўскім рынку ў Менску з пачаткам новага году традыцыйна падвысіліся цэны на прадукты харчаваньня. Сярод наведнікаў у гэтыя дні — багата прыезджых з Расейскай Фэдэрацыі.
Актор Купалаўскага тэатру Раман Падаляка выступіў з ініцыятывай у падтрымку музэя Максіма Багдановіча ў Менску: ён і аднадумцы-акторы прачыталі на камэру вершы Максіма Багдановіча і разьмясьцілі відэа ў інтэрнэце.
Міністар культуры Барыс Сьвятлоў падпісаў распараджэньне аб рэарганізацыі музэя Максіма Багдановіча ў Менску і ў Гародні. Рашэньне сёлета набыло юрыдычную моц, і ўжо распачаўся працэс рэарганізацыі. Яна праходзіць на фоне грамадзкіх ініцыятыў у абарону музэя.
Сьвяточныя службы ў менскіх цэрквах праходзілі практычна усю ноч і працягнуліся ранішнімі літургіямі.
У Сьвятадухавым катэдральным саборы Менску ў гэтыя хвіліны адбываецца ўрачыстая літургія з нагоды Нараджэньня Хрыстовага. Упершыню ў Менску яе праводзіць новапрызначаны мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал.
Дзе, як і з кім сустрэць Новы год і правесьці калядныя сьвяточныя дні? Гэтыя пытаньні, якія паўстаюць перад усімі, кожны вырашае па-свойму. Як сустракаюць Новы год і Каляды вядомыя ў краіне асобы.
Міхась Дзегцярэнка — 15-гадовы школьнік з Гомля, які называе сябе чалавекам з Палесься і прадаўжальнікам перапыненай сямейнай традыцыі гомельскіх каталікоў
Сынод Расейскай праваслаўнай царквы падзякаваў мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае служэньне ў Беларусі і прызначыў мітрапалітам Менскім і Слуцкім мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. Як адрэагавалі на новае прызначэньне сьвятары і вернікі Беларускай праваслаўнай царквы?
Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня выпраўляе сваіх супрацоўнікаў у неаплатны калядны адпачынак.
25 сьнежня — першы дзень сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Мільярд хрысьціянскіх вернікаў у сьвеце, якія трымаюцца грыгарыянскага календара, сёньня сьвяткуюць урачыстасьць Нараджэньня Хрыстовага.
Беларускія каталікі, уніяты і пратэстанты сустракаюць адно з найвялікшых хрысьціянскіх сьвятаў — Нараджэньне Хрыстова. Напярэдадні Божага нараджэньня ў менскіх храмах пабывала Галіна Абакунчык.
Пайшла з жыцьця кіраўніца сяброўскага клюбу «Беларуская хатка» Ала Ходан.
Загрузіць яшчэ