Савецкая ўлада толькі за адну ноч 29-30 кастрычніка 1937 году застрэліла больш за 100 асобаў беларускай эліты. Праз 80 гадоў мы прыгадваем імёны забітых талентаў беларускага слова.
Савецкая ўлада толькі за адну ноч 29-30 кастрычніка 1937 году застрэліла больш за 100 асобаў беларускай эліты. Праз 80 гадоў мы ўспамінаем імёны забітых талентаў беларускага слова.
Бальшавіцкая ўлада толькі за адну ноч 29-30 кастрычніка 1937 году застрэліла больш за 100 асобаў беларускай эліты. Праз 80 гадоў мы прыгадваем імёны забітых талентаў беларускага слова.
Ніл Гілевіч дакараў сябе за вернападданасьць, быў перакананы, што палітычныя партыі для Беларусі непатрэбныя, лічыў, што камунізм і сталінізм – розныя рэчы, параўноўваў Кацярыну II з фашыстамі, а песьню "Касіў Ясь канюшыну" называў псеўданароднай і грубай.
Сёньня – 25 ліпеня – 20 гадоў са дня сьмерці Натальлі Арсеньневай.
7ліпеня — 135 год з дня нараджэньня Янкі Купалы. Многія яго творы прасякнутыя такім болем, які амаль фізычна адчуваеш. Занадта рэзкі і бескампрамісны для сваіх абачлівых суайчыньнікаў, занадта смутнаглядны для краіны панылых людзей, якія ніколі не прызнаюцца ў сваёй паныласьці.
20 траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Язэпа Пушчы (Плашчынскага). Яго эмацыйна-яркая, парадаксальная, сьмелая па сваіх пачуцьцях і думках паэзія натхняла, раздражняла, злавала, прыводзіла ў захапленьне. Легендарны вершаваны цыкль «Лісты да сабакі» выклікаў крытычныя войны. Калі паэт апынуўся ў сталінскім зьняволеньні, то самым ганебным лічыў абгаворваць сваіх сяброў.
15 траўня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня драматурга, рэжысэра, артыста, мастака і пісьменьніка Ўладыслава Галубка. І сябры, і ворагі прызнавалі — у 20-я гады ягоны вандроўны тэатар быў самы папулярны ў Беларусі.
11 красавіка — дзень памяці Зьмітра Жылуновіча, пісьменьніка, выдаўца, кіраўніка першага беларускага савецкага ўраду. Ён быў закатаваны ў засьценках НКВД і загінуў 11 красавіка 1937 году ў магілёўскай псыхіятрычнай лякарні.
7 красавіка — 120 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг., дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР.
11 сакавіка — 130 гадоў з дня нараджэньня Алеся Гаруна.
4 сакавіка — 90 гадоў Міхалу Дубянецкаму
14 лютага яму споўнілася б 80 гадоў. Героі яго твораў шукалі і часам знаходзілі месца, дзе ёсьць «зацішак, спакой», але сам згаданага спакою не займеў. Любіў клясыку і сам ужо на пачэсных яе старонках. Імя паэта носіць самы вялікі міжнародны паэтычны фэст, які праходзіць у Менску напярэдадні ягонага дня нараджэньня.
12 лютага 1937 году нарадзіўся Алесь Наўроцкі — адзін з самых загадкавых і трагічных беларускіх творцаў другой паловы 20 стагодзьдзя. Майстар вострых, парадаксальных мэтафар, гратэскных, балючых вобразаў.
25 сьнежня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэньня Ўладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы ягонага музэю і выдатнага пэдагога свайго часу.
Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы сьвету».
25 кастрычніка споўнілася б 80 год з дня нараджэньня кінарэжысэра Віктара Турава. Ён — прыхільнік Фэліні і нэарэалістаў — быў адным зь нямногіх нашых кінадзеячоў, чые фільмы атрымалі сусьветнае прызнаньне.
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, стваральнік унікальнага танцавальна-драматычнага тэатру.
18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Краўцоў, беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч, пісьменьнік, публіцыст, аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Загрузіць яшчэ