Толькі вялікі паэт у старасьці, калі кнігі распрадаюць, будзе траціць сваю невялікую заначку на кнігі. На Пушкіна. На ажыцьцяўленьне дзіцячай мары.
Аспрэчваць рашэньне Нобэлеўскага камітэту — справа бессэнсоўная і нікчэмная. Ня нашы грошы, ня нам і вырашаць, каму іх аддаваць. І хто іх варты — ня нам вырашаць: не прапісваў такой працэдуры нябожчык Альфрэд Нобэль.
Так, адзін за адным, супраць уласнай волі, трапляюць людзі ў «чорны сьпіс» Эўрапейскага Зьвязу.
Вы спытаеце: прычым тут «чорны сьпіс»? Пры тым, што ў сьпісе апынуліся пэрсоны, якія граюць ключавую ролю ў сыстэме вышэйшай адукацыі.
Плянуючы цыкль карпаратыўных партрэтаў на фоне мяжы, вядома, мы не маглі абысьці тых, хто, кажучы словамі Маякоўскага, «к штыку приравнял перо», — калег-журналістаў. І тут — на табе! Беларускі саюз журналістаў нарэшце ўзьняў голас у абарону свабоды слова.
Думаючы над лёсамі людзей, якія атрымалі «чорную метку» ад Эўрапейскага Зьвязу, міжволі спрабуеш аднавіць карціну: а якімі яны былі да гэтай самай меткі?
Ідэолягаў таталітарных рэжымаў чакае сумны канец. Я нікога не палохаю. У нас не таталітарная, а нармальная аўтарытарная дзяржава — з элемэнтамі ўсходняй дэспатыі, але ня больш.
Значная частка неўязных у Эўрапейскі Зьвяз грамадзян Беларусі – жанчыны. Значная частка гэтых жанчын – судзьдзі.
Пасьля граху забойства чалавека самы страшны грэх у вачах эўрапейца – забойства працэдуры. Бо працэдура – і ёсьць дэмакратыя.
Ва ўсім сьвеце — тым самым, цывілізаваным, за якім нас ужо столькі гадоў не вядуць, — імёны людзей з дубінкамі ў руках становяцца вядомыя ў двух выпадках.
Аляксандар Фядута пачынае цыкль эсэ пра ўладныя карпарацыі, прадстаўнікі якіх патрапілі пад візавыя санкцыі Эўразьвязу.