Прэзыдэнт Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сума Чакрабарці наведае зь візытам Беларусь з 12 па 14 верасьня.
Прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная правацэнтрысцкай альтэрнатыве «дармаедзкага» дэкрэту № 3, адбудзецца 12 верасьня ў гатэлі «Манастырскі» ў Менску.
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заявіла пра свой намер правесьці 20 кастрычніка ў Менску «Марш абураных беларусаў 2.0» з патрабаваньнем спыніць рабаваньне народу.
12 верасьня Маскоўскі суд Менску разгледзіць пазоў дырэктара «Платформы» Андрэя Бандарэнкі да Міністэрства фінансаў Беларусі аб спагнаньні кампэнсацыі маральнай шкоды.
Зьяўленьне на паліцах менскіх крамаў фруктова-ягаднага віна «Акадэмічнае» з выявай Акадэміі навук Беларусі на этыкетцы выклікала падвышаны інтарэс. Як выявілася, яго выпускае навукова-практычны цэнтар па бульбаводзтве і плодаагародніцтве Акадэміі навук на Талачынскім кансэрвавым заводзе. Аднак першапачаткова «акадэмічная» марка мелася выйсьці толькі ў лімітаванай сэрыі.
Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч запрасіў журналістаў 8 верасьня трансьляваць анлайн ягоны шлях ад дому да месца правядзеньня акцыі папярэджаньня.
Кіраўніцтва Нацыянальнага аэрапорту «Менск» не ўхваліла прапанову аб наданьні аэрапорту імя Францыска Скарыны. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на калектыўны зварот, дасланым блогеру Антону Матольку.
5 верасьня на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя адкрыты мэмарыяльны знак у памяць пра пацыентаў, забітых нацыстамі ў 1941 годзе ў Навінках.
Літоўскія мэдыя расказалі, што сям'я дэпутата парлямэнту Літвы Артураса Скарджуса валодае прадпрыемствам у Беларусі, якое вырабляе электраэнэргію і прыбыткова прадае яе беларускаму дзяржканцэрну «Белэнэрга».
Увечары 4 верасьня ў Менску затрыманая актывістка і рэжысэрка Вольга Мікалайчык.
У некаторых школах у Беларусі 1 верасьня ў імпрэзах з нагоды пачатку новага навучальнага году ўзялі ўдзел праваслаўныя сьвятары.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Полацку з 1-га па 3-га верасьня. У гэтыя дні таксама будзе адзначацца 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня і 1155-годзьдзе гораду.
Беларускія кампаніі ТАА «Газ Венчурэ» і ТАА «Глобалкастом» запярэчылі Фэдэральнай службе Расеі, якая абвінаваціла іх у кантрабандзе санкцыйнай прадукцыі.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі кажуць, што пакуль ня маюць нейкіх заяваў сваякоў аб зьнікненьні ўкраінца Паўла Грыба.
Грамадзянін Украіны Паўло Грыб перасек дзяржаўную мяжу Беларусі 24 жніўня. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
Леаніду Кулакову 30 жніўня патэлефанавалі з суду Першамайскага раёну Менску і паведамілі, што ягоную справу будуць разглядаць 4 верасьня.
Амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Менску Фіёна Гіб заклікала беларускія ўлады расьсьледаваць палітычныя зьнікненьні.
Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін плянуе 31 жніўня ў Будапэшце абмеркаваць зь беларускім калегам Уладзімерам Макеем справу зьніклага Паўла Грыба.
Беларускім аўтарам Regnum Дзьмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргею Шыптэнку прад‘яўлена абвінавачаньне. Усе трое застаюцца пад вартай.
Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала ўзяць удзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Загрузіць яшчэ