На сайце Petitions.by працягваецца збор подпісаў супраць «антырэстаўрацыі» беларускіх цэркваў. Свабода сабрала меркаваньні экспэртаў:ці ёсьць гэта мэтанакіраваным зьнішчэньнем культурных асаблівасьцяў Беларусі?
Урача-нэўроляга Тацяну Фесікаву, якая актыўна змагаецца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ТАА «АйПаўэр», звольнілі з цэнтральнай гарадзкой бальніцы Берасьця.
На сайце «Вконтакте» суполкі «Транспарт Беларусі» зьявіліся паведамленьні пра тое, што для маршрутак міжгародніх і міжабласных зносін адмененыя конкурсы.
Кошт ацяпленьня ў жыроўцы для «дармаеда», які адзін жыве ў кватэры, мае вырасьці прыблізна на 60 рублёў на месяц, кошт газу — на 40 рублёў. Магчымасьць дадатковай аплаты за іншыя паслугі пакуль не разглядаецца.
Працоўная група накіравала аналітычную запіску ў створаную Аляксандрам Лукашэнкам Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва, у якой прапануе два варыянты вырашэньня крызіснай сытуацыі ў сфэры міжгародніх пасажырскіх перавозак.
Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі не стала камэнтаваць той факт, што міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа разьмясьціў, а потым выдаліў з сацсетак фотаздымкі з паляваньня.
У Міністэрстве транспарту і камунікацый Літвы пракамэнтавалі заяву міністра транспарту і камунікацый Беларусі Анатоля Сівака, што літоўская дзяржава датуе Віленскі аэрапорт, каб завабіць «бюджэтныя» авіякампаніі.
23 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізаваны рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем «Пэрспэктыва».
У пасланьні да беларускага народу і Нацыянальнага сходу кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў «дакладнай рэалізацыі» рашэньняў у разьвіцьці прадпрымальніцтва.
Упаўнаважаным органам прапануецца дазволіць ужываць сродкі паражэньня бесьпілётных лятальных апаратаў у выпадках іх несанкцыянаваных палётаў у паветранай прасторы ўстаноўленых забароненых зон.
19 красавіка ў гомельскім грамадзка-палітычным цэнтры на Палескай вуліцы, 52 адкрылася выстава «Лісты палітвязьняў ад 1996 году да нашых дзён».
19 красавіка Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія абмяжоўваюць свабоду слова ў інтэрнэце. Як да гэтага паставіліся прадстаўнікі беларускіх мэдыя?
8 красавіка група маладых палякаў зьбіла беларусаў у горадзе Голдапе пры самай польска-расейскай мяжы. Нападнікам пагражае да 7,5 года пазбаўленьня волі.
Паводле міністра энэргетыкі Жыгімантаса Вайчунаса, гэта выразны сыгнал Менску, што рашэньне не дапускаць у Літву электраэнэргію зь Беларускай АЭС «пасьлядоўна ажыцьцяўляецца».
13 красавіка Рада Белдзяржунівэрсытэту вырашыла надаць самастойны статус факультэту падвышэньня кваліфікацыі кадраў і іх перападрыхтоўкі, які ўваходзіць у структуру Інстытуту журналістыкі.
Паводле прадстаўніцы канцэрну «Беллеспаперпрам» Ружэны Навіцкай, гэта зьвязана з тым, што збудаваны завод сульфатнай беленай цэлюлёзы пад Сьветлагорскам пакуль не запрацаваў.
Сёлетняя пасяўная супала з кампаніяй праверак у аграпрамысловым комплексе, якую ініцыяваў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Дырэктар Інстытуту журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік, які цяпер у адпачынку, адпраўлены ў адстаўку.
Радa бясьпекі прыняла 4 красавіка пастанову «Аб забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
У Беларусі не пацьвярджаюць інфармацыю расейскага «Россельхознадзора» аб выяўленьні афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
Загрузіць яшчэ