«Зараз яго не водзяць на працу, але прычын не назваў. Сказаў, падрабязнасьці пазьней, пры сустрэчы», — сказала Марына Адамовіч.
Сяргей Каваленка ўвечары 24 жніяўня пазваніў дадому й паведаміў, што толькі тыдзень таму выйшаў з карцэру й трапіў у мэдычную частку праз прастуду.
Зьміцер Дашкевіч 24 жніўня выйшаў з карцэру, каб праз 4 дні трапіць на новы судовы працэс.
Паводле праваабаронцаў, у беларускіх турмах утрымліваюць больш за 10 вязьняў, пакараных па палітычных прычынах. Якое месца тэма палізьняволеных зоймае ў цяперашняй выбарчай кампаніі?
Міколу Дземідзенку суд прызнаў вінаватым у лаянцы і пакараў арыштам на сем сутак.
100 дзён мінула з прызначэньня міністрам ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Ён замяніў на гэтай пасадзе Анатоля Куляшова, уключанага за разгон Плошчы 19 сьнежня 2010 году ў сьпіс неўязных ў краіны Эўразьвязу.
Пасьля шэрагу атрыманых ад адміністрацыі пакараньняў аднавілася рэгулярнае ліставаньне зь сям’ёй праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Мікалай Статкевіч ў камэры чуў, як звонку яго віншавалі з днём народзінаў. Марына Адамовіч: «Турма раўла, і там крычалі „Ура!“, „Віншуем!“ ды „Жыве Беларусь!“».
Алена Каваленка дамагаецца, каб пракуратура праверыла законнасьць дзеяньняў турэмшчыкаў, якія ў ліпені пакаралі яе мужа Сяргея карцарам.
Антон Сурапін адказаў на пытаньні «Свабоды» адносна сваіх плянаў на вучобу і працу. Сяргей Башарымаў па-ранейшаму не кантактуе з СМІ.
Маці вязьня Івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава паведаміла, што атрыманы дазвол на перадачу сыну ў калёнію мэдычнай бандэролі.
Мікалай Статкевіч патрабуе ад турэмшчыкаў выкананьня нормаў харчаваньня вязьняў.
Пракуратуру зноў нацэлілі на змаганьне з карупцыяй. Між тым адмыслоўцы кажуць пра неэфэктыўнасьць гэтай барацьбы бяз пэўных рэформаў у самой пракуратуры.
Арганізатар палёту над Беларусьсю швэдзкага лёгкаматорнага самалёта Пэр Кромвэл пракамэнтаваў адстаўкі беларускіх сілавікоў і заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што сродкі СПА Беларусі бачылі швэдзкі самалёт, але пашкадавалі яго.
Гулак зьбіраецца абскарджваць рашэньне суду.
У Цэнтральным судзе Менску прайшло чарговае паседжаньне ў грамадзянскім працэсе паводле пазову старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
25 дзён мінула ад затрыманьня менскага рыэлтара Сяргея Башарымава. На тыдзень меней у «амэрыканцы» знаходзіцца другі фігурант справы аб «плюшавых мядзьведзіках», фатограф Антон Сурапін.
У 4-ай магілёўскай турме на прафіляктычны ўлік пастаўлены актывіст Яўген Васьковіч, паведаміў сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
З ліста дамоў старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ягоная жонка Натальля Пінчук зрабіла выснову, што і ў калёніі яе муж не згубіў прагі да вывучэньня сямейных каранёў, і нават адтуль прымае пэўныя захады.
Як лечаць Зьмітра Дашкевіча, ў якога турэмныя лекары знайшлі запаленьне лёгкіх?
Загрузіць яшчэ