У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў структураў, якія байкатавалі выбары.
Прадстаўнікі апазыцыйных структур, якія выступалі за байкот выбараў, заявілі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі, што байкот адбыўся і яны пачынаюць кампанію інфармаванньня пра гэта выбарцаў.
«Выбары ў Беларусі не адбыліся, у нас няма парлямэнту і няма дэпутатаў. На месцы парлямэнту — чорная дзірка», — заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька падчас прэсавай канфэрэнцыі ініцыятараў байкоту.
Пры адным з самых буйных прадпрыемстваў беларускай прамысловасьці — аўтазаводзе МАЗ — зьявіцца спэцкамэндатура, гэтак званая «хімія», дзе будуць прымусова працаваць каля 600 чалавек.
Павал Севярынец распавёў пра тое, як «хімікаў» возяць на датэрміновае галасаваньне на аўтобусе. Зьміцер Дашкевіч мусіць быць ў Мазырскай калёніі, але пацьверджаньня гэтаму няма. На рахунку Сяргея Каваленкі — 11 парушэньняў. Зь Міколам Статкевічам сустрэўся адвакат. Навіны беларускіх палітвязьняў.
Зьмітра Крамянецкага абвінавацілі ў тым, што піў піва на вуліцы і не падпарадкаваўся загадам міліцы. Судзьдзя — Валеры Есьман.
Аляксандар Алесін: «Яны ўмеюць маскавацца, дзейнічаць у абыход санкцыяў… Тым больш, калі ўлічыць, што ёсьць попыт на іх паслугі».
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных назваў аднабаковым ціскам на Рэспубліку Беларусь рашэньне Міністэрства фінансаў ЗША ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць кампаніі «Белзьнешпрамсэрвіс».
Праваабаронцы «Вясны» абвясьцілі пра правядзеньне віншавальнага тыдня ў гонар палітвязьня Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўняецца 50 гадоў.
Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак арышту, Аляксандра Арцыбашава — на 10, Ягора Віняцкага — на 7. Ганьне Курловіч прысудзілі 2 мільёны рублёў штрафу.
Зьмітра Дашкевіча хочуць зьмясьціць не ў закрытую турму, а менавіта ў калёнію, каб працягваць ціск на яго. Да такой высновы прыйшла нявеста актывіста пасьля сёньняшняга візыту ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.
Аляксандар Лукашэнка загадаў, каб кавалак зямлі ў Лагойскім і Смалявіцкім раёнах Менскай вобласьці перадалі Катару.
Год таму ў Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс над Дзьмітрыем Канавалавым, якога абвінавацілі ва ўчыненьні выбуху ў мэтро, і Ўладзіславам Кавалёвым, якому выставілі абвінавачаньне ў садзеяньні гэтаму злачынству. Абодвух у выніку прызналі вінаватымі і сёлета ў сакавіку расстралялі.
Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка Тацяна Кім.
Ад Эдуарда Лобава ўжо амаль месяц няма званкоў і лістоў.
Ад Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. Былы кандыдат на прэзыдэнта ў тым ліку зацікавіўся ўмовамі продажу Расеі «беларускай газавай трубы».
Тыдзень таму да Паўла Севярынца, ў Пружанскі раён дзе ён адбывае «хімію», прыяжджалі журналісты.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка не атрымлівае карэспандэнцыі.
Пэтыцыю з подпісамі журналістаў Беларуская асацыяцыя журналістаў перадала ў КДБ і Генпракуратуру. Недзяржаўныя журналісты патрабуюць спыніць перасьлед фатографа Антона Сурапіна, які фігуруе ў справе аб «плюшавых мядзьведзіках».
Акрамя беларускага праваабаронцы, у ліку намінантаў на прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» — расейская панк-група Pussy Riot і яшчэ 6 праваабаронцаў і грамадзкіх дзеячаў з розных краін сьвету.
Загрузіць яшчэ