Мікалай Статкевіч падзяліўся рацыяналізатарскай прапановай аб ўладкаваньні працы генпракуратуры і расказаў пра навагоднюю ялінку ў сваёй камэры.
«Ахоўнікі не хаваюць, што там мяне чакае пекла, але я не баюся, і вы за мяне не хвалюйцеся».
Хірурга Віктара Серабро, які летась праводзіў апэрацыю Юліі Кубаравай у мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс», двойчы запрашалі даць паказаньні перад камісіяй Мінздрава, але ён так і не зьявіўся.
У Менску асуджаны пэдафіл, па справе якога праходзяць дзясяткі пацярпелых, а яшчэ больш адмовіліся даваць паказаньні. Адмыслоўцы кажуць пра ўсплёск гэтага віду злачыннасьці, які абумоўлены, апроч іншых, і сацыяльнымі прычынамі.
На працэсе над лекарамі мэдцэнтру «Экамэдсэрвіс», які працягнуўся 15 студзеня, выявіліся істотныя разыходжаньні паміж паказаньнямі асобных сьведак, дадзенымі падчас сьледзтва і ў судзе.
«Факт рэанімацыйных мерапрыемстваў падчас апэрацыі быў ад камісіі схаваны», — паведаміў суду сьведка Юры Герасімовіч, які ў сакавіку 2013 году быў загадчыкам аддзяленьня плястычнай хірургіі «Экамэдсэрвіса» і ўзначальваў службовую праверку, якую пачалі ў «Экамэдсэрвісе» адразу пасьля няўдалай апэрацыі над Юліяй Кубаравай.
Паводле сьведкі, пасьля праверкі сыстэмы кіслароду ў «Экамэдсэрвісе» кран застаўся ня цалкам адкрыты.
Савецкі суд Менску пакараў лідэра АГП Анатоля Лябедзьку буйным грашовым штрафам за зьбіраньне подпісаў супроць аўтамабільнага пабору і за адстаўку ўраду.
У Кастрычніцкім судзе Менску працягваецца судовы працэс над лекарамі «Экамэдсэрвіса», датычнымі да сьмерці Юліі Кубаравай — пацыенткі, якая памерла пасьля плястычнай апэрацыі. Пра вынікі трэцяга дня — Алег Грузьдзіловіч.
У судзе раёна Кастрычніцкага раёна Менска працягваецца працэс па справе «Экамэдсэрвіса».
Заўтра, 12 студзеня, паводле зьвестак актывісткі Валерыі Хоцінай, заканчваецца месяц «узмоцненага харчаваньня», які лекары прызначылі яе мужу, палітвязьню Мікалаю Дзядку.
Бацькі Васіля Парфянкова тэрмінова адправілі яму ў жодзінскую турму грошы — 400 тысяч рублёў, каб мог набыць капэрты і паперу для лістоў, а таксама нешта з харчоў.
Уладзь Яроменак напісаў пра ўмовы ў арыштным доме ў Баранавічах, дзе будзе знаходзіцца да сакавіка.
Пра інцыдэнт Вользе Мікалайчык стала вядома ў ноч на 10 студзеня, адразу пасьля вяртаньня з Кіева. Рэжысэр дакумэнтальных фільмаў Вольга Мікалайчык не выключае, што здарэньне неяк зьвязанае зь яе паездкай ва Ўкраіну і выступам на Эўрамайдане.
У Кастрычніцкім раённым судзе Менска пачаўся працэс па справе кіраўнікоў мэдычнай фірмы летась памерла, не ачуняўшы пасьля плястычнай апэрацыі.
У перапынку працэсу па справе супрацоўнікаў мэдыцынскага цэнтру «Экамэдсэрвіс», якіх вінавацяць у сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай, бацька нябожчыцы Юры Кубараў пагутарыў з журналістамі.
Працэс мае пачацца а 10:00. Паводле зьвестак зь Сьледчага камітэту, па артыкуле аб службовай нядбайнасьці будуць судзіць гендырэктара і галоўнага інжынэра мэдцэнтру.
Сама меней тры чалавекі ў Беларусі зьніклі за час калядных і навагодніх сьвятаў. Статыстыка зьнікненьняў можа павялічыцца, не выключаюць у міліцыі.
У Беларусі пазбаўленыя волі каля 40 тысяч чалавек, калі лічыць разам з падсьледнымі. Ці пазбаўленыя яны таксама магчымасьці адзначыць сьвята Божага нараджэньня?
Загрузіць яшчэ