Да скандалу з былым шклоўскім чыноўнікам, які падазраецца ў хабарніцтве, днямі дадаўся новы карупцыйны скандал у Нясьвіскім раёне.
Палітвязень Эдуард Лобаў на каталіцкія Каляды змог патэлефанаваць дамоў пасьля працяглага маўчаньня.
4 студзеня ў Барысаўскім раённым судзе адбылося першае паседжаньне па справе аб прэвэнтыўным наглядзе для былога палітвязьня Аляксандра Малчанава.
Мікалай Статкевіч напісаў свайму брату, які жыве ва Ўкраіне, ліст пра Майдан і стасункі Ўкраіны з Расеяй, але гэты ліст з турмы ў Магілёве, дзе трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта, гэтак і не выйшаў.
Жонка палітвязьня Мікалая Аўтуховіча пасьля сустрэчы з мужам у гарадзенскай турме сказала, што яго правакуюць на парушэньні рэжыму.
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў перасыльным пункце ў жодзінскай калёніі, адкуль яго маюць перавезьці ў калёнію ў Горках.
Карэспандэнт «Свабоды» сустрэў Новы год на майдане ў цэнтры Кіева, дзе тысячы ўкраінцаў дамагаюцца адстаўкі ўраду і прэзыдэнта сваёй краіны ды патрабуюць вяртаньня на шлях эўраінтэграцыі.
У 2013 годзе ў беларускіх судах адбылося некалькі карупцыйных працэсаў, галоўнымі фігурантамі якіх выступалі высокапастаўленыя чыноўнікі. У той жа час некаторыя справы на вядомых намэнклятурных кіраўнікоў нават не дайшлі да суду. Пра гучныя карупцыйныя справы году — Алег Грузьдзіловіч.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў бандэроль з лекамі, якую дасылала яму маці. А таксама да яго не дайшлі калядныя паштоўкі, якімі ён зьбіраўся павіншаваць са сьвятамі ўсіх, хто яму піша.
Жонка актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціна паведаміла, што яе муж ужо дастаўлены ў баранавіцкі арыштны дом.
Турэмная цэнзура не прапусьціла на волю ліст, у якім Мікалай Статкевіч распавядаў пра зьнікненьне з рацыёну белага хлеба.
Праваабаронцы з «Плятформы інавэйшн» у сваім штогадовым маніторынгу адзначаюць, што ў беларускіх турмах паменела вязьняў, але абыходжаньне зь імі мала дзе паляпшаецца.
Адміністрацыя Бабруйскай калёніі праз суд патрабуе спагнаць з былых палітвязьняў, якія адбывалі пакараньне ў калёніі, грошы за ежу і адзеньне. Былыя палітвязьні не выключаюць помсты з боку начальніка калёніі Аляксандра Какуніна.
Маскоўскі суд Менску пакараў уладальніка казіно «Данькоў-клюб» Юрыя Данькова 8 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Беларуская журналістка Вольга Класкоўская пераведзеная ў швэдзкую турму Ансат Хінсэбэрг, дзе будзе адбываць сем гадоў турэмнага зьняволеньня за спробу забойства былога мужа.
Споўнілася тры гады, як за кратамі апынуўся былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч, якога суд асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня нібыта да арганізацыю беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году — у дзень прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра гэта паведаміў праваабаронца і сябар палітвязьня Алег Воўчак. Паводле зьвестак з гарадзенскай турмы, дзе трымаюць Аўтуховіча, паказьнікі ягонай крыві даюць падставы апасацца, што ў яго разаўецца цукровы дыябэт.
У палітвязьня Ўладзя Яроменкі неўзабаве народзіцца дачка, паведаміла асабістую навіну жонка актывіста.
У сакавіку 2014 году ў Беларусі адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя саветы. Праваабаронцы БХК і «Вясны» абвясьцілі, што пачынаюць доўгатэрміновае назіраньне за тым, як пройдзе выбарчая кампанія.
Дырэктарку фабрыкі «Слодыч» Тацяну Селіх падазраюць у незаконным праслухоўваньні падначаленых, якое нібыта нанесла страты ў асабліва вялікім памеры. Між тым на самой фабрыцы кажуць, што дырэктарка дзейнічала ў інтарэсах прадпрыемства.
Загрузіць яшчэ