Напачатку тыдня стала вядома, што супраць былога палітвязьня Аляксандра Малчанага зноў завялі крымінальную справу па падзеях трохгадовай даўніны. Што здарылася? Які лёс гэтай справы?
Мікалая Статкевіча турэмшчыкі спрабавалі абвінаваціць у падрыхтоўцы да ўцёкаў з магілёўскай турмы.
У офісе «Гавары праўду» грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» ушанавала актывістаў, якія адбывалі арышты ў турме на Акрэсьціна падчас хакейнага чэмпіянату нібыта за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.
Колькі ў Беларусі палітвязьняў? Гэтае пытаньне зноў узьнікла ў сувязі з інтэрвію міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.
У Менску арыштаваны рэктар Інстытуту культуры Беларусі Канстанцін Рамішэўскі, якога падазраюць у спробе атрымаць хабар.
З палітвязьнем Ігарам Аліневічам ў Наваполацкай калёніі сустрэлася маці, Валянціна Аліневіч.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч ў магілёўскай турме лічыцца ня толькі злосным парушальнікам рэжыму, які «ня стаў на шлях выпраўленьня і мае намер пасьля вызваленьня весьці злачынны лад жыцьця», але і «схільным да нападу і ўцёкаў».
На сайце Міністэрства абароны зьявілася інфармацыя, згодна зь якой расейскія зьнішчальнікі «Су-27» не выляталі зь Беларусі, а «працягваюць нясеньне сумеснага баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне Саюзнай дзяржавы».
«МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце», — прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч.
Зь Беларусі адляцелі 6 расейскіх зьнішчальнікаў і 3 транспартныя самалёты, якія зьявіліся на беларускіх аэрадромах, калі пачалася анэксія Крыму. Што кажуць вайсковыя аглядальнікі пра прычыны вяртаньня расейскіх самалётаў?
У Расеі затрыманыя ўсе 8 падлеткаў, якія зьбеглі з спэцвучэльні № 3 закрытага тыпу ў пасёлку Крывічы Мядзельскага раёну. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў прэсавай службе Менскай абласной міліцыі.
Першамайскі суд Менску працягнуў яшчэ на 3 месяцы прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем, сустаршынём «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам.
5 чэрвеня ў Першамайскім судзе Менску адбудзецца працэс, на якім вырашыцца лёс прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам.
Былы ўладальнік аднаго зь першых беларускіх казіно Юры Данькоў чакае накіраваньня ў магілёўскую калёнію № 15. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка асуджанага бізнэсоўца Натальля Данькова.
Міліцыя пачала пошукі 8 навучэнцаў са спэцыяльнай вучэльні закрытага тыпу ў Крывічах Мядзельскага раёну, якія ўцяклі тры дні таму.
Праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Леанід Мархотка працаваў як афіцыйны назіральнік на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны. Назіраньне Леанід Мархотка праводзіў у Мікалаеўскай вобласьці, на выбарчых участках як у самім Мікалаеве, так і ў раёнах вобласьці. Якія адметнасьці ўбачыў праваабаронца ў параўнаньні зь беларускімі выбарамі?
Вольга Мікалайчык: «А ў ПКТ ён адзін, сам на сам з Госпадам і з радыёкропкай. І таму вельмі просіць яму пісаць».
Мікалай Статкевіч падчас прагулак у турэмным дворыку прызвычаіўся загараць у кутку, дзе ёсьць сонца. Гэта ўжо заўважна па загарэлым твары і галаве палітвязьня, паведаміла жонцы палітыка Марыне Адамовіч адвакат, якая днямі бачылася з Статкевічам.
Палітвязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок паведаміў сваякам, што яму зноў, як было летась, адмянілі дазвол на дыетычнае харчаваньне.
Вядомыя расейскія апазыцыянэры Ўладзімер Рыжкоў і Леанід Гозман у Менску ўзялі ўдзел у паседжаньні экспэртнага клюбу, якія праводзіць АГП. Гэтым разам экспэрты абмяркоўвалі наступствы падзеяў ва Ўкраіне для сытуацыі ў Расеі і Беларусі.
Загрузіць яшчэ