Жыхары Валожына (Менская вобласьць) пратэставалі супраць будаўніцтва дамоў на месцы расстрэлу габрэйскага насельніцтва. Яны сабралі подпісы пад зваротам да мясоцвых уладаў з патрабаваньнем спыніць будоўлю.
Мікалай Аўтуховіч вызваліўся сёлета ў красавіку, але застаецца пад пільным наглядам.
Жонка палітвязьня Мікалая Дзядка паведаміла карэспандэнту Свабоды апошнія турэмныя навіны свайго мужа, у прыватнасьці, што ён перанёс апэрацыю.
Палітык лічыць гэта прыкметай, што дзяржаўная нацыянальная палітыка церпіць паразу
Дзяўчына з Малдовы, якая ў інтэрнэце апавяла пра тое, як яе выкралі ў чатырохгадовым узросьце і прадалі цыганам, прыехала на радзіму ў Менск і спрабуе вярнуць сапраўднае прозьвішча ды атрымаць грамадзянства Беларусі.
Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, прадпрымальнік Віталь Кастагораў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасьці. Не выключана, што ён затрыманы. Зь якой дзейнасьцю можа быць зьвязаны такі паварот у лёсе пасьпяховага раней палітыка і бізнэсоўца?
У Менску адкрылася выстава ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі Milex-2014. Чым спрабуюць зьдзівіць сьвет адмыслоўцы беларускага ваенпраму і якое дачыненьне да выставы мае былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч?
Актывісты грамадзкай кампаніі супраць алькагалізацыі насельніцтва Беларусі сустрэліся зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам і прапанавалі ўраду зрабіць тэрміновыя захады, каб спыніць наступ алькаголю ў грамадзтве.
З 8 ліпеня цягам 10 дзён былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч будзе пад наглядам лекараў вайсковага шпіталя.
У палітвязьня Эдуарда Лобава скончылася навучаньне на зваршчыка, якое ён праходзіў у івацэвіцкай калёніі. Падчас званку дамоў Эдуард Лобаў паведаміў, што пасьпяхова здаў экзамэн і атрымаў дыплём, які адразу забралі.
Напярэдадні 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашыстаў Мікалай Статкевіч у лісьце згадаў пра сувязь падзеі зь ягоным радаводам.
Васіля Парфянкова пакаралі карцэрам на 5 сутак за адмову выйсьці на «добраахвотныя працы».
Затрыманыя 2 ліпеня лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан і актывіст Уладзь Сяргееў асуджаныя судом Партызанскага раёну Менска на 10 сутак арышту кожны.
Старшыню «Белнафтахіму» Ігара Жыліна зьнялі з пасады без афіцыйнага тлумачэньня прычын. Ці сапраўды Жыліна яшчэ і арыштавалі, як пра гэта без спасылак на крыніцы паведамляюць некаторыя інтэрнэт-рэсурсы?
У Менску затрыманы кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Суд над актывістам адбудзецца ў панядзелак.
У менскім офісе БНФ адбыўся маратон салідарнасьці з былым палітвязьнем Рыгорам Кійко, якому патрэбная тэрміновая апэрацыя ў сувязі зь цяжкім анкалягічным захворваньнем.
1 ліпеня ў Барысаве адбыўся суд, які вырашыў не падаўжаць з 15 ліпеня прэвэнтыўны нагляд над былым палітвязьнем Аляксандрам Малчанавым.
Сьледчыя ў справе аб сьмерці ў ізалятары на Валадарскага ў жніўні мінулага году жыхара Менску Ігара Пцічкіна заяўляюць, што ён з 2011 году ўжываў наркотыкі і нават быў здабытчыкам забароненых курыльных сумесяў.
Палітвязень Мікалай Дзядок даслаў з магілёўскай турмы ліст актывістцы Вользе Мікалайчык, з якой лістуецца. Вольга Мікалайчык пераказала зьмест ліста Мікалая Дзядка.
Загрузіць яшчэ